Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мяжа па даляглядзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мяжа па даляглядзе

Электронная книга - «Мяжа па даляглядзе». Краткое содержание книги:

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаўнасць»... 
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 60
Перейти на страницу:

Спачывальні былі маленькія, даволі шырокі ложак, на ім акуратны стос бялізны і ручнік у поліэтыленавым пакеце, часопісны столік з попельніцай. На прышрубаваных да нахіленай столі кольцах па тры вешалкі для адзення.

Пад вузкім гарызантальным акном-стужкай пашчоўкваў яшчэ ледзь цёплы каларыфер. Я зірнуў у акно — пражэктар асвятляў дах прыбудаванай да дома лазні. З яе коміна ўзнімаўся белы дым і мяшаўся з туманам.

Побач з маім пакоем быў Даўгалевічаў кабінет. Адзінае вялікае памяшканне на мансардзе. Дзядзька Вадзімір сядзеў за ампірным бюро-сакрэтнікам і перакладаў рукапісы, прабіваў паперы доўгім самаробным шылам. За ягонай спінай гудзеў полымем камін.

— Ідзі на ніз у гасцёўню, я зараз падыду, як збярэмся ўсе, то абмяркуем праграму на ноч,— ён паклаў на бюро зялёны сшытак,— толькі зраблю запіс у дзённік і падыду.

Даўгалевіч прыйшоў апошнім.

— Ну што, панове, я мяркую так: спачатку лазня, а потым святочная вячэра. Хто не згодны?

— Ад'езд заўтра а якой гадзіне? Трэба замовіць таксоўкі ўжо сёння,— сказаў Кяльміцкас.

— З ад'ездам давядзецца пачакаць,— Даўгалевіч грунтоўна ўладкаваўся ў фатэлі.— Я прашу прабачэння, што напачатку падмануў вас усіх. Але мяркуйце самі, якая падзея важнейшая: нейкі літаратурны семінар, на якім абыдуцца і без нас, або юбілей? Карацей, я наказаў перавозчыку, каб прыплыў па нас праз тры дні, паспеем якраз на закрыццё семінара. Таксоўкі таксама ўжо замоўлены. Каб не было спакусы ўцячы раней — мой катэр загадзя перагналі да вясковага прычала. Так што выбрацца адсюль немагчыма. Гэтыя дні будуць падарункам мне з вашага боку. Яшчэ раз прашу прабачэння. Калі ў каго пільныя справы, вырашайце іх па тэлефоне. Калі ласка.

— У мяне была прызначана сустрэча,— Кяльміцкас устаў,— я затэлефаную.

Эдмундас у непаразуменні глядзеў на радыётэлефонную трубку, якую сціскаў у руцэ. Ніз яе быў патрушчаны. На каляровым дроціку пагойдваўся сплюшчаны мікрафон.

Я падышоў і агледзеў безнадзейна сапсаваны апарат. Машынальна пашчоўкаў тумблерам, індыкатар не запальваўся.

— Глядзіце,— я паклікаў Даўгалевіча,— глядзіце, нехта для надзейнасці нажніцамі перамкнуў клемы акумулятара.

Кяльміцкас падхапіў нажніцы, але адразу ж кінуў іх на падлогу, так яны накаліліся ад электрычнасці.

— Так, рацыя не працуе,— безуважна азваўся Даўгалевіч.— І яшчэ: паглядзіце на сцяну, бачыце, знік адзін паляўнічы нож.

Пустыя гачыкі на дыване спынілі позіркі прысутных.

Адзін толькі Маршанскі паблажліва пасміхаўся, маўляў, ведаем гэтыя рэчы: і лісты сам сабе напісаў, і пра дрот гісторыю прыдумаў, а вось зараз і рацыю сапсаваў, каб ніхто не ўцёк — самарэклама, падарункі самому сабе.

— Вадзімір,— пытанне гучала ў Тэрэзы як просьба,— гэта ж ты сам зрабіў, каб напалохаць?

— Не,— Даўгалевіч быў цалкам сур'ёзны.

— Нашто гэта ўсе да галавы браць,— Сак устаў і разліў каньяк па келіхах,— у цябе, Вадзімір, свае жарты, у другіх свае, галоўнае, што таксоўкі замоўленыя, човен прыплыве, а рацыю потым адрамантуем. Каб большай бяды не было. Хто ідзе ў парыльню — піць не раю.

Я ўсе ж выпіў. Каньяк зняў напружанасць. Даўгалевіч павесялеў.

— Ну што? Ніхто супраць лазні нічога не мае?

— Яшчэ трошкі пачакаем,— сказаў Сак,— вада не прагрэлася.

— Тады ведаеш што, Мікола,— Даўгалевіч наліў сабе яшчэ і выпіў нагбом, ён відавочна хваляваўся,— памятаеш, пра што мы з табой гаварылі перад ад'ездам? Давай прададзім ідэю ўсім, яна, мне здаецца, вартая ўвагі.

— Вадзімір, не пі, хаця б перад лазняй,— раздражнена сказала Тэрэза.

Даўгалевіч удаў, што не чуе.

— Лепш не зараз, можа, пазней, калі вернемся на семінар? — Сак прыгубіў келіх і адставіў.

— Потым можам і забыцца, лепш дамовімся цяпер,— дзядзька Вадзімір устаў.— Пастарайцеся быць сур'ёзнымі, лічыце, што гэта працяг семінара і я выступаю афіцыйна. Ваш занятак літаратура. Я думаю, не аднаму мне даводзілася часам аналізаваць гэтую сітуацыю, і калі хто з вас таксама зрабіў падобныя высновы, гэта пацвердзіць толькі, што я і Мікола мелі рацыю. Пытанне сур'ёзнае. Чаму мы, беларусы, апошнім часам ніяк не можам згуртаваць сваю нацыю? Здаецца, усе падставы для гэтага есць: есць свая рэспубліка, культура, мова, літаратура. Становішча нашае сёння куды лепшае, чымсьці ў тыя ж дваццатыя гады. Але тады мы здолелі згуртавацца, а цяпер не. Не трэба шукаць вінаватых збоку, адказ павінен быць усярэдзіне, а не звонку. У нас саміх. Згуртавацца можна толькі вакол чаго-небудзь, патрэбны штандары і не з мінулага, а сучасныя. Кожны пералом, новы рух пачынаўся з пакутнікаў, якія потым рабіліся нацыянальнымі героямі. Кожны талент, кожны палітык не мае вагі для сучаснікаў, пакуль ён жывы, пакуль няма трагедый, трагічнага лесу. Нават геній — калі ён спакойна памер у сваім ложку — застанецца ў гісторыі на другім плане, вакол ягонага імя немагчыма згуртаваць нацыю. Ён павінен зрабіцца легендай.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 60
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)