Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Падары нам дрэва
Падары нам дрэва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падары нам дрэва

Электронная книга - «Падары нам дрэва». Краткое содержание книги:

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 106
Перейти на страницу:

У скафандры было ціха, толькі ўсё гэтак жа назойліва патрэскваў уключаны мікрафон.

— Оя! Оя! — нібы прадчуваючы нешта, закрычаў Радзім і не помнячы сябе пачаў грукаць кулакамі па скафандры — так малоцяць на зямлі па тэлефонным апараце, калі той раптам сапсуецца.

Але Оя маўчала. Прайшоў нейкі час, пакуль нарэшце яна адгукнулася — яе голас быў слабы, далёкі і крыху безуважны — нібыта яна менавіта вось зараз вярталася ў прытомнасць.

— Што з табою? — дапытваўся Радзім.

— Я не магу ўстаць.

— Чаму, Оя?

— Таму што адзін з робатаў схапіў мяне за нагу…

— Дык робаты ж зноў памёрлі.

— Але ж гэты, перад тым як грымнуцца вобзем, паспеў сашчапіць на маёй назе свае халодныя металічныя рукі…

— І ты не можаш іх разняць?

— Не магу, Радзімачка.

— Што ж рабіць?

— Шукай мяне, — застагнала яна.

— А як я цябе знайду? — занепакоіўся хлопец. — Я ж не ведаю нават, у які бок ісці.

— І я не ведаю.

— Шкада, што ты адключыла Цмока. Я па шуму б здагадаўся, дзе ты. А можа, на якую хвіліну ўключы яго зноў.

— Не магу. Робат дужа цяжкі, і я не толькі не дапаўзу з ім да Цмока, але і проста павярнуцца, паварушыць нагою не маю магчымасці. Знайдзі мяне хутчэй… Мне холадна, страшна і балюча…

Радзім маўчаў, думаў.

— Слухай, — нарэшце ажывіўся ён. — А ты паляпай жалезам па жалезе. Я пачую і пайду на грукат.

— Пачакай крыху, — яна, мусіць, шукала якую жалязяку, а ён падрыхтаваўся ўважліва слухаць — наструніўся ўвесь, каб не прапусціць ніводнага гуку.

— Знайшла? Ужо ляпаеш? — праз нейкі час спытаўся ён.

— Ляпаю.

Але, як ён ні ўслухоўваўся, нічога не чуў: значыць, Оя была вельмі далёка ад яго.

— Не чую, але ты час ад часу ўсё роўна ляпай.

— Навошта?

— Можа, бліжэй буду — пачую.

Устаў, агледзеўся ў цемры, нібы выбіраючы, куды, у які бок падацца. Падумаў, а навошта выбіраць, калі сам не ведаеш, дзе знойдзеш тое, што шукаеш.

Намацаў нагою вольную ад жалеза зямлю і паволі пайшоў наперад. Выстаўляў рукі перад сабою, ногі сунуў вельмі асцярожна, баючыся ў што-небудзь ударыцца, аб што-небудзь выцяцца, што-небудзь зваліць на сябе. Ішоў і ўсё прыслухоўваўся — а раптам дзе грукае жалезам Оя?!

Ісці было цяжка, увесь час замінала нагрувашчанае жалезнае ламачча. Радзім ведаў, што гэта не ламачча, — помніў, як усё паднялося і ажыло, калі ён уключыў рубільнік. І зараз, абыходзячы жалеза, ён разумеў, што абыходзіць пераможаных, заціхлых робатаў — дзе нагу, дзе руку, дзе галаву, — і ад гэтай думкі рабілася вусцішна: а што, калі нехта з іх дапаўзе да рубільніка? Дзе тады і як схаваешся?

Ад гэтай думкі ды яшчэ ад таго, што не ведае, ці правільна, ці ў той бок ідзе, праймаў холад, пачынала калаціць і з'яўлялася жаданне вярнуцца назад. Але куды назад? Але навошта назад? Зноў у тую яму пад рубільнікам? І зноў сядзець і чакаць? Чаго чакаць? Колькі? Ды і Оя пакутуе… Трэба шукаць!

Скафандр маўчаў. Нават не хрыпеў, не трашчаў — як усё роўна быў адключаны. Радзім затрывожыўся яшчэ мацней — яму падумалася, што Оя зноў страціла прытомнасць, а можа, там здарылася нешта і страшнейшае.

Ён, спалохана націскаючы на сінюю кнопку — запомніў, дзе яна знаходзіцца, — што ёсць сілы закрычаў:

— Оя! Оя! Што з табой?

— Нічога, — праз нейкі час спакойна адказала дзяўчына. — Проста я задрамала, — крыху памаўчала зноў, затым пацікавілася сама: — А ты чаго гэтак раскрычаўся? Што-небудзь здарылася?

— Не, я за цябе хвалююся. Ты маўчыш, і я бог ведае што падумаў.

— Што?

— Што да цябе дацягнуліся і іншыя робаты…

— Дык яны ж мёртвыя.

— Але… — хацеў запярэчыць ён, аднак перадумаў і той жа час перавёў размову на іншае: — А ты хоць ляпаеш там?

— Што, ты хочаш, каб я і ў сне ляпала?

— У сне не трэба. А зараз, калі прачнулася, паляпай.

— Добра, — згадзілася Оя.

Але як ён ні прыслухоўваўся, ніякіх гукаў не пачуў. Значыць, Оя была яшчэ далёка. Пастаяў крыху, падумаў, а затым рашуча пайшоў зноў у цемру, натыкаючыся на ногі, абыходзячы галовы, чапляючыся за рукі робатаў.

У поўным змроку ісці было цяжка, нязручна, але ён, настойліва намацваючы зямлю, ішоў і ішоў наперад. Аднаго разу нават упаў — паставіў нагу на нейкую жалезіну, тая, нібы жывая, прыўзнялася, крутанулася — здалося, была гэта нейчая рука, — і ён спіною паляцеў на другую, моцна выцяўшыся аб яе — цяпер яму падумалася, што нехта падставіў нагу, бо і гэта ламачына ажыла і заварушылася. Радзім спалохаўся, падхапіўся і кінуўся бегчы — яму ўявілася, што ўсё гэтае жалеззе вось зараз падымецца, устане і жывым робатам накінецца на яго. Спяшаючыся, неабачліва наступіў на слізкія лісты жалеза, тыя рассунуліся, і ён упаў зноў.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)