Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 66
Перейти на страницу:

2.2. Кансерватызм, лібералізм і нацыяналізм

Каб больш глыбока разумець сувязь існуючую паміж кансерватызмам і нацыяналізмам вернемся ў часы напалеонаўскай Францыі. У барацьбе супраць Напалеона нацыяналізм абапіраўся на вялікую нацыянальную спадчыну і выказаў жаданне захаваць гэтую спадчыну. Гэтым самым ён уступіў у шчыльныя зносіны з кансерватызмам. Наогул, тэндэнцыі кансерватызму з цягам часу станавіліся усё больш празрыстымі і зводзіліся да таго, каб уключыць у сябе нацыяналізм, як галоўную складаючую частку сваёй ідэалогіі. Фармуляванне нацыянальнай ідэі стала афіцыйным афармленннем кансерватыўных партый. Аднак не заўсёды такі альянс паміж кансерватызмам і нацыяналізмам меў месца. Гэта выклікана тым, што нацыяналізм звяртаецца да пачуццяў людзей, да іх імкненняў і жаданняў, а кола такіх людзей можа ўключаць не толькі кансерватараў. Нацыяналіст дзеля аб’яднання свайго народа ў унітарную нацыю-дзяржаву можа ахвяраваць і традыцыйнымі каштоўнасцямі. Менавіта такія матывы былі ўласцівы збірацелям беларускіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) шэрагу вялікіх літоўскіх князёў, пачынаючы з Гедыміна, Віценя і Вітаўта, якія прынімалі хрысціянства, свядома вызываючы гнеў паганскага насельніцтва. Тое самае было і пры аб’яднанні Прусіі ў ХІХ стагоддзі. Менавіта прускія нацыяналісты ўбачылі няздольнасць сваёй арміі процістаяць французам, і яны без вагання адкінулі традыцыйную армейскую структуру і іншыя інстытуты.

Хаця філасофія кансерватызму падтрымлівае нацыянальную ідэю, вылучае на першы план стварэнне і захаванне нацыі-дзяржавы, самі кансерватары не любяць, каб іх змешывалі з нацыяналістамі і выступаюць, магчыма з-за традыцыйнай боязі адмоўнага адцення, супраць нацыяналізму наогул. Так, Роберт Нісбэт у сваёй класічнай кнізе «Кансерватызм» піша аб тым, што для касерватараў нацыянальная дзяржава вялікая каштоўнасць, што для іх светаполяду важна права нацыі на выжыванне, але тут жа дабаўляе, што ўсе гэтыя прынцыпы яны падтрымліваюць «нагледзячы на ціск індывідуалізму і нацыяналізму».

Касерватызм характарызуецца двумя галоўнымі рысамі: 1) традыцыяналізмам — прыхільнасці да традыцый, мовы, нацыянальнай ідэі, рэлігіі, маральнасці, дзяржаўных сімвалаў і 2) прынцыпам свабоднай рынкавай эканомікі. Па другому пункту кансерватары не маюць разыходжанняў з лібераламі. Аднак пункт гледжання кансераватараў на асобу розніцца ад пункту гледжання лібералаў. На думку кансерватараў асобу павінна ахоўваць дзяржава, царква і сям’я. У сувязі з гэтым кансерватары надаюць вялікую ўвагу ўмацаванню дзяржаўнай улады.

Як і нацыяналісты, кансерватары вельмі паважаюць дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб і г.д. Для лібералаў жа гэтыя атрыбуты не патрэбныя, хаця «дзеля прыліку» і яны могуць выйсці на дэманстрацыю з нацыянальнымі сцягамі.

А вось у адносінах да эканомікі абедзве ідэалогіі знаходзяць амаль поўнае адзінства — і тыя і тыя лічаць, што эканоміка павінна будавацца на прынцыпах канкурэнцыі, прыватнай уласнасці і свабоднага рынку. У адносінах да свабоднага рынку розніца паміж абедзвумя ідэалогіямі тычыцца толькі ідэалагічнага абгрунтавання яго выбару. Так лібералы, напрыклад, лічаць, што рынкавае спаборніцтва вядзе да развіцця і ўзвышэння асобы. Кансерватары знаходзяць абгрунтаванне свабоды рынкавых зносін у натуральных законах прыроды: «Спроба пераразмеркаваць прыбытак дзеля дасягнення эканамічнай роўнасці супярэчыць прыродзе».

Кансерватызм, культывуючы традыцыяналізм, у вялікай ступені носіць рэлігійную афарбоўку. Таму хрысціянска-дэмакратычная ідэалогія шмат у чым супадае з кансерватыўнай. Аднак і тут ёсць разыходжанні. Кансерватызм, следам за лібералізмам прапаведуе прыватную ўласнасць і канкурэнцыю, і таму не з’яўляецца эгалітарнай канцэпцыяй. Хрысціянскія дэмакраты ж надаюць вялікую ўвагу сацыяльным праблемам, нясуць у грамадства хрысціянскую мараль і прынцып роўнасці ўсіх людзей перад Богам.

Такім чынам, кансерватыўная ідэалогія, маючы ў эканоміцы часткова агульную (хаця і з рознымі трактаўкамі) платформу з ліберальнай ідэалогіяй — ня мае з лібералізмам адзінства ў цэлым. І гэтыя супярэчнасці маюць тую ж прыроду, што і ў выпадку з нацыяналізмам: абыякавасць лібералізму да нацыянальнай ідэі, мовы, сімвалаў і іншых атрыбутаў, што характарызуюць нацыю.

Тым не менш ёсць палітыкі, якія адносяць сябе да ліберальных кансерватараў. Да такіх людзей звычайна адносяць рускага эканаміста, палітыка і філосафа Пятра Струве, дзейнасць якога пачалася крыху пазней ужо згаданага намі К. Лявонцьева і прыпадае на канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў. У гэты час у Расіі была даволі вялікая колькасць філосафаў, што падтрымлівалі ідэі лібералізму: М. Бярдзяеў, І. Ільін, С. Булгакаў, Е. Трубяцкі і іншыя. Характэрна, што большасць з іх цвёрда стаяла на пазіцыях нацыяналізму і больш таго — былі тэарэтыкамі і творцамі канцэпцыі нацыяналізму (М. Бярдзяеў, І. Ільін). Акрамя таго рускія філосафы таго перыяду ўсё ж абапіраліся на класічны лібералізм і бралі ў яго толькі адзін бок — той што тычыўся эканомікі і свабоды асобы.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)