Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Падарожжа ў XIX стагоддзе
Падарожжа ў XIX стагоддзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У плане займальнага літаратуразнаўства ў асобных раздзелах расказваецца аб пошуках і знаходках архіўных дакументаў і рэдкіх кніг, звязаных з творчасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Абуховіча. Аўтар уводзіць у літаратурны ўжытак некаторыя невядомыя або забытыя матэрыялы. У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры, якая цытуецца або ўскосна выкарыстана ў тэксце. Кніга пашырае ўяўленне чытачоў, у першую чаргу вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, аб беларускай літаратуры і культуры XIX стагоддзя.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 82
Перейти на страницу:

Сёння нам вядомы два беларускія творы Вярыгі-Дарэўскага: верш «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом на пажаданне» (урывак з яго друкаваўся ў брашуры Р. Зямкевіча «Адам Ганоры Кіркор») і ўрывак з оперы «Грэх 4-ты гнеў». Праўда, М. Гарэцкі называе яшчэ «Мужыцкую думку з ваколіц Віцебска на агалашэнне вольніцы» (1858), але сёння пра змест гэтага твора нельга сказаць нічога пэўнага.

Верш «Літвінам, запіеаўшымся ў мой альбом на пажаданне», поўная копія якога захоўвалася ў вільнюскага даследчыка Я. Шутовіча, быў напісаны ў 1858 годзе, калі Вярыга-Дарэўскі прыязджаў у Вільню, каб наладзіць сувязі з вызваленчымі коламі. Расчулены цёплымі запісамі віленскіх літаратараў у сваім «Альбоме», пісьменнік адказаў ім імправізацыяй, у якой па чарзе звяртаўся да ўсіх прысутных «свяціл». У вершы, які налічвае амаль 200 радкоў, ёсць таксама словы, звернутыя да В. Дуніна-Марцінкевіча:

Вінцук Дудар! Праўду гэту, Гледзя на це, я пазнаў: Што ты б усё аддаў свету, А нічога б сам не браў. Будзь здароў! Крапісь, лябедзька, У сваёй ціхай думе, Хоць жыццё часам, як рэдзька, Мей што другое на ўме.

Творчай удачай Вярыгі-Дарэўскага, безумоўна, з'яўляецца вершаваны ўрывак з амаль невядомай нам оперы «Грэх 4-ты гнеў» (чацвёртым грэхам у каталіцкім «спісе» сямі галоўных грахоў лічыцца гнеў). Гэты ўрывак быў апублікаваны ў варшаўскім часопісе «Рух музычны» (№ 4-9 за 1859 год). У карэспандэнцыі, падпісанай псеўданімам Беларуская дуда, А. Вярыга-Дарэўскі пытаў: «А можа надвіслянскія браты цікавяцца паэзіяй сваіх наддзвінскіх братоў, сялян Белай Русі? Змяшчаем тут спробы, шчыра жадаючы, каб вы з імі пазнаёміліся, і не сумняваемся, што зразумееце. Гаворкі ж славянскіх плямён, хаця і раздзеленыя месцам і ўмовамі, усё-такі маюць шмат агульнага, і пры першым жа сутыкненні можна іх лёгка зразумець. Мы пераканаліся ў гэтым у час сустрэчы з сербамі і чытаючы чэшскую паэзію». Далей; у падмацаванне сваіх слоў аўтар цытуе «Гімн да абразу цудоўнай маці Божай Бялыніцкай над Дняпром» і фрагмент з названай вышэй оперы — лірычную «Думку салдаткі»:

«Плыві, плыві ты! Дзвіна серабрыся, Аж там, у сама Балтыцькае мора; І прыкаціся там, гдзе душа чыста Майго Фядола прападаць з гора. Не страш яго там маімі слязамі, Ні аб рабятках не кажы худога; Што па кусочках хаджу з сіратамі, Не кажы, рэчка, а пацеш мілога». Паплыла рэчка, слязінкай бліснуўшы, З роднай зямелькі шэпчыць берагамі; Бедна салдатка, дзетак абхінуўшы, Рэчкінай думкі слухала з слязамі.

Паводле сведчання А. Семяновіча, поўны тэкст оперы «Грэх 4-ты гнеў» у 1863 юдзе канфіскавала віцебская паліцыя.

Значна больш твораў Вярыгі-Дарэўскага захавалася на польскай мове. Сярод іх — названая ўжо «Гутарка аб Сваяку», верш пра аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года Эдмунда Ружыцкага, публікацыі ў «Руху музычным» і «Слове». У рукапісным аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР захоўваецца «Верш Марку Сакалоўскаму і Аляксандру Хадэцкаму, нацыянальнай гордасці, нашым любімым артыстам,— ад беларусаў». Сакалоўскі і Хадэцкі — вядомыя польскія музыканты, якія ў канцы 1859 года былі на гастролях у Беларусі. Вярыга-Дарэўскі сустрэўся з імі ў Магілёве. Ад імя роднай зямліцы, усіх тых, каму «баляць сэрцы», паэт дзякуе дарагім гасцям, музыка якіх «абуджала дух», выклікала ўзнёслыя пачуцці. Захаваўся таксама вершаваны «Адказ беларусам» А. Хадэцкага. З усяго гэтага вынікае, што і сам Вярыга-Дарэўскі свядома залічваў сябе да беларусаў і іншыя лічылі яго дастойным прадстаўніком беларускага народа.

Вялікую цікавасць мае вершаваная паэма «Гутарка аб Сваяку праз Беларускую дуду» (з папкі «Беларускія малюнкі», № 1), завершаная ў 1856 годзе ў Стайках. Лірычны герой адпраўляецца з родных берагоў Дзвіны і Дзісненкі ў далёкі Мінск. У горадзе юнака ўразілі яркія кантрасты: з аднаго боку — вонкавая пазалота, пышныя балі, з другога — бедныя рамеснікі, чыім потам здабыты багацці ўсіх тых, хто весела танцуе ў час народнага ліхалецця. Аўтар перасцерагае юнага героя, каб ён не меў нічога агульнага з арыстакратыяй, бо лепш быць пастухом ці бондарам, чым багатым панам, які толькі дбае пра грошы і ніколі не чытае кніжак, хоць часам і купляе іх дзеля ўяўнай культурнасці. У паэме мноства намёкаў на тое, што прадбачацца «цяжкія выпрабаванні і ахвяры», што трэба імкнуцца «да іншага, лепшага жыцця», што хутка на «гадаў»-паноў прыйдзе ліха — і тады ўся краіна ўступіць у «дэма» (так паэт называў на эзопаўскай мове дэмакратычны лад будучага).

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 82
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)