Падарожжа ў XIX стагоддзе
- Автор: Мальдзіс Адам
- Год: 1969
- Язык: белорусский
- Год: Народная асвета
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Падарожжа ў XIX стагоддзе». Краткое содержание книги:
Больш рэалістычная карціна жыцця розных слаёў беларускага і польскага грамадства дадзена ў творах 60-70-х гадоў — раманах «Афіцыяліст», «Бакалаўры», паэтычнай гутарцы «Сарока». Цікава адзначыць, што герой рамана «Афіцыяліст» Зазулевіч, які перасыпае свае гутаркі ў карчме беларускімі народнымі прыказкамі, у многім нагадвае марцінкевічаўскага Навума Прыгаворку.
Адам Плуг заняў прыкметнае месца ў гісторыі польскай літаратуры. На яго ранніх гутарках і паэмах ляжыць яўны адбітак рамантызму. Так, паэма «Звар'яцелы» з'яўляецца прамым наследаваннем міцкевічаўскім «Дзядам». Раманы і аповесці Плуга ў многім падрыхтавалі глебу для прозы польскага крытычнага рэалізму другой паловы XIX стагоддзя. Заслугоўваюць увагі шматлікія пераклады твораў Шэкспіра, а таксама публіцыстычныя і крытычныя артыкулы ў варшаўскім перыядычным друку. У іх прыводзяцца каштоўныя звесткі аб літаратурным жыцці ў Беларусі. На жаль, спадчына нашага земляка, шчырага прыяцеля беларускай літаратуры, вывучана яшчэ недастаткова і выдадзена далёка не поўнасцю.
Разгляд творчасці беларуска-польскіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны XIX стагоддзя будзе няпоўным, калі не ўспомніць імя Арцёма Вярыгі-Дарэўскага.
«Наддзвінскаму дудару», як называлі сучаснікі Вярыгу-Дарэўскага, не пашанцавала. Дзесьці згубілася большасць беларускіх і польскіх твораў пісьменніка. Некаторыя даследчыкі беспадстаўна залічвалі яго да стану рэакцыі. Больш таго, Вярыгу-Дарэўскага бесперапынна блыталі і блытаюць з польскім пісьменнікам Аляксандрам Вярыгам-Дароўскім (1815-1874), які жыў на Украіне і да Беларусі не меў ніякага дачынення. Напрыклад, польскі даследчык Л. Савінскі ў сваім шматтомным курсе айчыннай літаратуры зусім не ўпамінае імя Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, а ўсе яго творы і нават псеўданімы прыпісвае Аляксандру Вярызе-Дароўскаму. Пра апошняга ў Савінскага сказана, што гэта быў чалавек перадавых поглядаў, вораг прыгонніцтва, але адначасова і вялікі штукар, містыфікатар. Пісаў ён многа, друкаваўся мала і тыражом усяго ў некалькі дзесяткаў экземпляраў. Звычайна падпісваўся псеўданімамі Артэніюш, Мізантроп, Чомбэр, Дуда, Салэцкі. Аляксандр Вярыга-Дароўскі, зазначае Савінскі, фальсіфікаваў і месца выдання кніг, «...бо друкаваў іх толькі ў Кіеве, Лейпцыгу, Бруселі і Парыжы, ніколі ж — у Магілёве, Венецыі або Дрэздэне».
Супастаўленне працы Л. Савінскага з сённяшнімі знаходкамі паказвае, што польскі даследчык многае блытаў. І памылкі яго — ад таго, што ён зліў у адну дзве зусім розныя асобы. Псеўданімы Артэніюш і Дуда — гэта скажоныя псеўданімы Вярыгі-Дарэўскага, які любіў падпісвацца Беларуская дуда або Артэміюш (польская форма імя Арцём). Адна з кніг «наддзвінскага дудара» — «Гутарка аб Сваяку» была выдадзена ў 1858 годзе магілёўскай кнігарняй І. Сыркіна. Праўда, пасля паўстання 1863 года гэту кнігу абвясцілі злачыннай, і таму мне не ўдалося адшукаць яе ні ў нашай краіне, ні ў Польшчы. Але захаваўся экземпляр твора, прызначаны для цэнзара П. Купальніка. Сёння ён захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літоўскай ССР. Захаваўся таксама каталог кнігарні Сыркіна. У той час, як іншых твораў у ёй налічвалася па 2-3 экземпляры, «Гутаркі аб Сваяку» было на складзе больш за ўсё — 530 экземпляраў. Значыць, Савінскі блытае і адносна тыражоў...
Польскага даследчыка, мабыць, уводзіла ў зман тое, што Арцём меў другое імя — Аўгусцін. Апрача таго, абодва Вярыгі былі амаль аднагодкамі. Арцём Вярыга-Дарэўскі нарадзіўся 23 кастрычніка 1816 года ў мястэчку Кублічы Лепельскага павета Віцебскай губерні. Яго бацька, Ігнат Вярыга, паходзіў са збяднелага шляхецкага роду. Адукацыю Арцём атрымаў у Забельскай гімназіі, дзе дасканала вывучыў рускую і польскую мову і літаратуру. У 1835 годзе паступіў на службу ў канцылярыю часовай рэвізійнай камісіі пры Віцебскім губернскім дваранскім дэпутацкім сходзе. Ажаніўшыся, набыў на Віцебшчыне фальварак Стайкі. Пасля смерці жонкі жыў там з дачкой Габрыэляй і братам Сымонам, які займаўся вывучэннем мінулага беларускага краю.