Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 179
Перейти на страницу:

Пара была ехаць дадому.

Аплацілі рахунак, прычым Аліцыя ў якасці выключэння пагадзілася не плаціць сваёй трэцяй часткі. Лэньчыцкі ўпарціўся, што ён фінансуе, а калі яму не дазволяць заплаціць цалкам усю суму, яму гэта прынясе няўдачу ў судзе.

— Богам прашу, — горача запэўніваў ён, — колькі разоў не абмываю выйграны працэс, столькі прайграю наступную справу, закон подласці!..

Аліцыя была ў такім выдатным настроі, што не супраціўлялася.

Найперш адвезлі Чухноўскага, які засынаў, потым адвакат адправіў Аліцыю.

— Ну, пані Аліцыя, — сказаў ёй з выхваляннем, развітваючыся перад брамай, — варта было ісці ў «Аргенціну»? А?

— Мне было вельмі весела. Даўно я так добра не адпачывала.

— Ах! Гэты Вінклер мерцвяка расшавяліў бы! Неверагодны, праўда?

— Дабранач, адвакаце, — падала яму руку Аліцыя, — дзякуй і дабранач.

На дыбачках яна прайшла ў свой пакой, хутка распранулася, запаліла газ у ваннай, паставіла ружы ў крыштальную вазу і, хвіліну павагаўшыся, паставіла іх ля ложка.

На дварэ было ўжо светла.

Раздзел 7

Адразу з вакзала прафесар Бруніцкі паехаў на лекцыю.

Нягледзячы на стому пасля доўгай дарогі, гаварыў ён, як звычайна, гучна, выразна, спыняючыся на азначэннях і робячы кароткія паўзы перад прывядзеннем уласных аргументаў.

Калі ён скончыў, то адчуваў сябе такім спустошаным, што выпіў парашок камфары для ўмацавання сэрца. Аднак ужо праз хвіліну ён тэлефанаваў у «Брысталь».

Яму адказалі, што пан Вінклер у сваім нумары, але, відаць, спіць. Нягледзячы на гэта, прафесар загадаў злучыць з ім.

— Гэта Караль, я цябе разбудзіў?

— Не, як ты? Вярнуўся?

— Вярнуўся і хацеў цябе папрасіць, каб ты да мяне зайшоў.

— У клініку? — спытаўся Друцкі.

— Не, дадому. Як наконт абеду?

— Добра.

Друцкі паклаў трубку і ўздыхнуў з палёгкай.

— Ну, нарэшце прыехаў.

— Хто прыехаў? — спыталася з-за шырмы Тэця.

— Адзін мой прыяцель. Але паспяшайся, малышка.

— У мяне падвязка лопнула.

Друцкі рассмяяўся.

— Лопнула? Ну, ідзі сюды, можа, агульнымі намаганнямі мы хутчэй справімся з катастрофай. Хадзі.

Тэця была ў кароценькай светла-зялёнай камбінашцы, яна бездапаможным жэстам працягнула яму парваны канец падвязкі. Выглядала яна пры гэтым так па-дзіцячы і хораша, што ён сказаў:

— Ведаеш, малышка, шкада, што ўжо так позна.

— Мой каханы, мой самы салодкі…

Ён пасадзіў яе сабе на калені і заняўся выпраўленнем пашкоджання. Тэця ў той час церлася тварам аб яго шчокі і без канца шаптала:

— Каханы, адзіны, каханы…

Ад яе зыходзіла свежасць і пастаяннае моцнае жаданне.

Друцкі прамовіў:

— Слухай, малышка, альбо супакойся, альбо да канца свету я не зраблю табе гэтую падвязку.

— Ах, як было б цудоўна!

— Каб што?

Тэця ружовым пальчыкам правяла па яго каленях.

— Тое, што магла б сядзець тут да канца свету. Абы мой мужчына быў толькі для мяне і каб гэтыя брыдкія бабы не варочалі на яго вочы. Асаблівая гэтая малпа Казя…

— Падай мне шпільку, — перарваў яе Друцкі, — яна павінна быць у гэтай круглай каробцы.

Тэця дастала і прадоўжыла:

— Яна такая брыдкая какетка. Як яна адважваецца нават паднімаць вочы на майго мужчыну! Яна ж за грошы з кожным!.. А пры гэтым у яе крывая лапатка…

Друцкі зірнуў на Тэцю з усмешкай.

— Далібог! — закрычала яна. — У яе крывая лапатка!

— Не кажы абы-чаго, малышка. Казя вельмі прыгожая.

— Я яе ненавіджу!

— Гэта іншая справа. Толькі, Тэця, глядзі! — прыгразіў ён пальцам. — Каб у «Аргенціне» ніякіх скандалаў і сварак не было! Я гэтага не выношу, і няхай толькі!.. Ну!

— Я? — абурылася Тэця. — З ёй? З такой пустышкай? Я ўвогуле не заўважаю яе, хоць і ведаю, што яна б мне вочы выдрала. Ёй здаецца, што…

— Gemacht![8] — скончыў Друцкі. — Падвязка ў парадку. Апранайся.

Ён паставіў Тэцю на падлогу і сеў перад люстэркам завязаць гальштук.

— Памятай жа, малышка, — дадаў ён, — што са мной не жартуюць. Ніякіх скандалаў!

Дзяўчына нічога не адказала.

Праз пару хвілін яны былі гатовы.

Тэця выйшла першая. Друцкі пазамыкаў шафы і пісьмовы стол і таксама спусціўся.

Швейцар затрымаў яго паклонам:

— Маё шанаванне пану дырэктару.

— Добры дзень.

— Пан дырэктар, я якраз звяртаўся па вашай просьбе ў прадстаўніцтва кампаніі «Reenclar». Я сказаў, што адзін з нашых гасцей хоча даведацца, хто ў Варшаве мае «reenclar» і хто мог бы расказаць пра іх марку.

вернуться

8

Gemacht (ням.) — гатова.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)