Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт шкла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт шкла

Электронная книга - «Партрэт шкла». Краткое содержание книги:

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі.
Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 61
Перейти на страницу:

Паэма «Мост» (падзагаловак «Амерыканская трагедыя»), насычаная элементамі драмы яшчэ ў большай ступені, чым «Міннае поле», апавядала пра трагічны лёс паэта ва ўмовах капіталістычнага грамадства.

Але не толькі паэмы сведчылі пра новы ўзровень таленту Анатоля Сербантовіча, пра паспяховае ўтаймаванне i думкі, i пачуцця — гэта заўважалася i па вершах зборніка. Глыбокі чалавечы роздум заняў месца паспешлівай прысуднасці, канфлікты штучныя зніклі перад сапраўднымі, узмацнялася выразнасць вершаў пра вайну, ад гумарыстычных твораў сапраўды хацелася смяяцца; i разам з тым захавалася тое даўнейшае пачуццё лёгкасці i празрыстасці ў вершах пра каханне, напісаных, аднак, больш умела i змястоўна. Засталіся ранейшыя непрымірымасць i бескампраміснасць, адчуванне маладосці i «рэдкага паэтычнага здароўя» (А. Пысін). З'явіліся лаканізм i пераканаўчасць зместу, узмацніліся музыкальнасць i рытмічнасць вершаванага тэксту.

Азначыліся асаблівасці паэтыкі, такія, як уменне адразу ж, першымі радкамі ўзяць настрой усяго твора, павышаная роля інтанацыі, рытарычных прыёмаў, імкненне да вобразаў, якія б не заглыбляліся ў сабе, не выпадалі з суцэльнай структуры сваёй прыгажосцю i нечаканасцю, a працавалі на ўвесь верш цалкам; жорсткасць i вызначанасць рыфмоўкі, адсутнасць ярка выражаных, спецыяльна зробленых канцовак верша (распаўсюджаная хвароба). Была i здольнасць стварыць добры, запамінальны твор малымі сродкамі, пры гэтым вялікая роля адводзілася свежасці думкі, адметнасці сітуацыі i нечаканасці яе вырашэння. Як, напрыклад, у маленькім вершыку, прысвечаным Алёнцы Кірэенка, «Званок у бюро знаходак»:

Сяджу i тэлефоню, i прашу: — Дзяўчынка любая, ў мяне такое гора — Ці не прынеслі вам маю душу, Я кую я згубіў учоpa? Смяецца, што няма, што прынясуць, I напявае ў тэлефон мне штосьці: — Вы знаеце, а я згубіла сум. Калі знайшлі, прашу вас, не прыносьце.

Трывога i боль, шчырасць i дабрыня — гэтыя пачуцці дамінавалі ў кнізе, з вокладкі якой пазірала зацікаўленым позіркам наіўнае i смешнае птушанё ў напаўсціснутым кулаку...

Пасля знаёмства з творчай спадчынай паэта не пакідае ўражанне нейкай непадобнасці многіх вершаў на творы, свядома напісаныя для друку, настолькі імгненна яны, відаць, з'яўляліся i потым ніколькі не апрацоўваліся, закідваліся, па зместу i форме не прэтэндавалі на ўвагу чытача, не рыхтаваліся да сустрэчы з ім. Асабліва гэта датычыцца апошніх гадоў жыцця паэта. Схільнасць імгненна рэагаваць на ўсе праявы акаляючага сусвету, на ўсе змены ўнутры ўласнага «я», рэагаваць па канале мастацтва, ператваралася паступова ў патрэбу, у інстынкт, калі важна было неяк адказаць на ўздзеянне, проста адазвацца ці што пераасэнсаваць. I тут ужо не да разважанняў пра карыснасць i патрэбнасць, пра слушнасць i адпаведнасць формы. Нешта накшталт запісных кніжак празаікаў, толькі неяк пранізлівей i карацей. Адсюль нават сталыя, дасканалыя па зместу i форме вершы яго пачынаюцца як працяг нечага ранейшага i завяршаюцца быццам толькі паўзай для роздуму i пачуцця.

Паэзія не была чымсьці штучным, аддзеленым ад жыцця; героі твораў забрыдалі ў рэальнасць, паэт пасля бяссоннай ночы працы над новай паэмай мог прыбегчы ў рэдакцыю запыханы i трывожны i паведаміць супрацоўнікам, што сёння яму толькі цудам удалося ўцячы ад узброенага ворага.

Пісьменніцкая хвароба ўзмацнялася звычайнай чалавечай. Цяжкая, атрыманая ў дзяцінстве траўма галавы, нешчасліва падмацаваная яшчэ некалькі разоў, замыкала, відаць, доўгі ланцуг хвароб на яго кароткім шляху. Той жа ўрач, што забараніў пісаць, гарантаваў яшчэ максімум два гады жыцця. I каб сапраўды не пісаць, інакці можна звар'яцець, як той рана памёршы малады таленавіты мастак Юры Сангазін, чые малюнкі засталіся на бальнічнай сцяне.

Сумная гісторыя: Быў хлапчуком. Гуляў з сябрамі ў жмуркі. Падрос. I вось — Разбіўся карабель. Разліўшы фарбы, Упусцілі рукі Жывую маладую акварэль...
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)