Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт шкла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт шкла

Электронная книга - «Партрэт шкла». Краткое содержание книги:

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі.
Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 61
Перейти на страницу:
Мая каханая — зіма. Любіць другую не сумею. Я па табе іду, зямля, Абняўшы русую завею.
Сняжынкі — белыя агні, Кусты малочныя, алеі — I эталонам чысціні Мая каханая бялее.
Яна харошая ў мяне. Яна — i сонца, i марозы. Прамень каханую кране — Мая каханая у слёзы... I вось каханае няма: Мая каханая — зіма...

Колькі музыкі ў гэтых першых радках вялікага па памерах верша! Якая недатыкальнасць, цнатлівасць пачуцця, лёгкасць слоў i рытму! Сапраўдны «эталон чысціні», ён чамусьці быў адзначаны ва ўсіх рэцэнзіях на першую кнігу паэта як няўдалы i штучны.

Анатоль Сербантовіч склаўся як паэт недзе да 1964 года, калі ўжо вучыўся на чацвёртым курсе. I не таму, што рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскіх часопісах, напісаў некалькі паэм i мог выпусціць салідны па памерах i неблагі па змесце зборнік вершаў. Склаўся як паэт ён нават не ў якасных адносінах, не па ўзроўні майстэрства, a ў тым сэнсе, што менавіта ў гэты час пачалі выяўляцца магістральныя напрамкі пастаўленых ім церад сабой задач, асновы творчага мыслення, сваё кола тэм і вобразаў, прынцыпы ix рэалізацыі ў слове.

Вершаў за час вучобы ва універсітэце Сербантовіч напісаў сапраўды шмат, але ў першую кніжачку ix трапіла мала i амаль што толькі напісаныя пачынаючы з 1964 года. Па-за кнігай засталіся ўсе паэмы.

Авалодаць магіяй пачуцця для яго, відаць, было найбольш складана. Грамадзянская накіраванасць i пафаснасць прыйшлі неяк хутчэй i адразу зрабіліся характэрнай праявай яго паэзіі, вылучалі яе сярод творчасці аднагодкаў. Заўважалася цікавасць да гісторыі, да больш блізкіх падзей грамадзянскай i Айчыннай войнаў. Апошняя вайна ўспрымалася асабліва балюча i непасрэдна, разам з услаўленнем гераізму ўзнікала абвостранае пачуццё ненатуральнасці i трагічнасці вайны:

Вайна. Пусты абед. Галодным летам Малых варон мы гадавалі ў хатах... Той час мінуў, Але яшчэ дагэтуль Над намі кружыць плач па варанятах.

Універсітэт, як перыяд жыцця i творчасці, як абазначэнне ўсяго таго, чым жыў Сербантовіч гэтыя пяць гадоў, а не толькі як лекцыі i экзамены, пераўтварыў яршыстага i задзірыстага хлопчыка з Магілёўшчыны ў маладога, але ўжо са сваім голасам i сваімі прынцыпамі паэта, такога ж, аднак, задзірыстага i яршыстага. Калі ўлічыць, што пісаў ён усяго 10 гадоў, то універсітэцкае пяцігоддзе з'яўляецца першай паловай яго творчага шляху, якая толькі часткова адлюстравана ў першай кніжцы.

Тут ён стаў паэтам, тут ён сфарміраваўся як чалавек, як асоба. Універсітэт аказаў вялікі ўплыў на ўсю далейшую яго творчасць, на яе культуру. Шурпатасць i каструбаватасць радкоў саступілі месца імкненню да паэтычнага ўдасканалення. Пачыналася праца ў «Бярозцы», пачыналася сур'ёзная i нялёгкая праца ў паэзіі.

* * *

Жыць было неспазнана светла i радасна, нягледзячы на цяжкую хваробу i частыя расчараванні ў блізкіх людзях. Ён быў вясёлы, шчыры i даверлівы, гэты невялікага росту, чарнявы, з тонкімі рысамі твару i нізкім голасам чалавек; яго сапраўды «нібы магнітам да людзей прыцягвала», i ён вельмі хутка да ix прывыкаў, заўсёды быў акружаны шматлікімі сябрамі i знаёмымі, на якіх можна было абаперціся ў барацьбе са злом у жыцці. Але ў паэзіі было зусім інакш, i паэт выходзіў адзін на адзін з усім светам, які ўяўляўся то бліскучым i загадкавым падарункам, то хітрай, крывадушнай маскай, пад якой хаваецца невядома што. У гэтай барацьбе разлічваць прыходзілася толькі на сябе i толькі сябе лічыць адказным за ўсе памылкі i няўдачы, падзяляючы радасці i перамогі на ўсіх:

Я памыліўся. Я не адмаўляюся. Пакорліва схіляю галаву. Але галоўнае не ў тым, што каюся, A ў тым, што непакорліва жыву. Лупцую гэта. Toe выратоўваю. Шукаю. Непакоюся. Гару. I хоць мяне памылкі загартоўваюць, Але ім дзякуй я не гавару. Я ведаю, што некалі я вырасту I што мяне няўдача не саб'е. Я ад намылак усё роўна вырвуся I адшукаю ў барацьбе сябе!
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)