Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт шкла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт шкла

Электронная книга - «Партрэт шкла». Краткое содержание книги:

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі.
Пільная ўвага маладога крытыка да агульнага літаратурнага працэсу абумовіла прысутнасць у кнізе артыкулаў, прысвечаных праблеме выхавання чытача, праблеме суадносін мастацкай літаратуры i крытыкі.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61
Перейти на страницу:

На гэтай жа філасофскай аснове ўзнік, напрыклад, верш «Агонь», але створаны ён з большай ступенню адухаўлення; прыпадабненне агню да чалавека максімальна магчымае пры захоўванні паралелі з фізічнахімічнымі прадэсамі:

Агню даслалі ліст: Тугі I гладкі папяровы скрутак, Шаўковай стужкай абвінуты, Пячаткай сцяты за paгi.
Вось вестку пальцы прынялі. Імгненна пачарнела стужка, Пакуль рукой дрыготкай гушкаў Агонь Доўгачаканы ліст.

Малюнак «плодева-асязальны» (Р. Барадулін), прадэс вывераны сваёй паслядоўнасцю ў часе, сэнс верша зноў жа неаднапланавы, кодава заглыблены ў структуры твора. Трагічнасць i недарэчнасць дзеяння чалавека адлюстравана праз натуральнасць, халодную незваротнасць прыроднай з'явы:

Твар ад натугі зыркім стаў, Дрыжалі вусны ў хваляванні. Што там — адмовы ці прызнанне — У белай глыбіні ліста?
«Я так чакаў пісьма здалёк. Святла, каб прачытаць, мне хопіць...» Ен скрутак разгарнуў — i попел Гарачы твар яго апёк.

Галіна Булыка стварае свой мастацкі свет з арыгінальнай вобразнасцю, шмат у чым не падобны на мастацкі свет іншых паэтаў.

«Сінтэз» — з'ява новая, арыгінальная ў беларускай паэзіі; аўтарка выбрала сабе нялёгкі, але плённы шлях пошуку, эксперыменту, сустракаюцца на гэтым шляху i цяжкасці, пераадолець якія дапаможа творчая вучоба ў папярэднікаў i далейшае мастацкае самаўдасканаленне.

Мастак Юрый Піменаў на адным са сваіх палотнаў намаляваў своеасаблівы цуд — партрэт шкла пад дажджом. Партрэт шкла як філасофска-эстэтычнага сімвала выявіла ў паэзіі Галіна Булыка. Але паэзія не спыняецца ні на імгненне, развіваецца ў самых нечаканых напрамках. Што наступны раз стане цудам? Можа, кветка? Верыцца, што ў такім разе яна будзе таксама незвычайная, нікім дагэтуль не намаляваная.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)