Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Русская классическая проза » Вечары на хутары ля Дзіканькі
Вечары на хутары ля Дзіканькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вечары на хутары ля Дзіканькі

Электронная книга - «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Краткое содержание книги:

Аповесці, выдадзеныя пасічнікам Рудым Паньком.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 85
Перейти на страницу:

Прапаўшая грамата

Быль, расказаная дзячком ***скай царквы

Дык вы хочаце, каб я вам яшчэ расказаў пра дзеда? — Няхай так, чаму-ж не пацешыць прымаўкай? Эх, старасветчына, старасветчына! Што за радасць, што за разгулле спадзе на сэрца, калі пачуеш пра тое, што даўно-даўно, і года яму і месяца няма, дзеялася на свеце! А як ублытаецца яшчэ які-небудзь сваяк, дзед ці прадзед, — ну, тады і рукой махні: каб мне папярхнулася за акафістам вялікамучаніцы Варвары, калі не здаецца, што вось-вось сам усё гэта робіш, як быццам залез у прадзедаўскую душу, або прадзедаўская душа дурэе ў табе… Не, мне горай за ўсё нашы дзяўчаты і маладзіцы; пакажыся толькі на вочы ім: «Фама Грыгор'евіч! Фама Грыгор'евіч! а нуте яку-нибудь страховинну казочку! а нуте, нуте!..» тара-та-та, та-та-та, і пойдуць, і пойдуць… Расказаць яно, вядома, не шкада, ды зірніце, што робіцца з імі ў пасцелі. Я-ж ведаю, што кожная дрыжыць пад коўдраю, як быццам б'е яе трасца, і рада-б з галавою ўлезці ў кажух свой. Драпні гаршком пацук, сама як-небудзь зачапі нагою качаргу — і божа ратуй, і душа ў пятах. А на другі дзень як нічога не было; навязваецца зноўку:, раскажы ёй страшную казку дый годзе. Што-ж бы такое расказаць вам? Раптам не ўсплыве на думку… Так, раcкажу я вам, як вядзьмаркі гулялі з нябожчыкам дзедам у дурня. Толькі загадзя прашу вас, панове, не збівайце з толку, а то такі кісель атрымаецца, што сорамна будзе і ў рот узяць. Нябожчык дзед, патрэбна вам сказаць, быў не з простых у свой час казакаў. Ведаў і цвёрда-ён-то і словацітлу паставіць[42]. У свята адгрукае апостала, бывала, так, што цяпер і паповіч іншы схаваецца. Ну, самі ведаеце, што ў тамтую пару, калі сабраць з усяго Батурына грамацеяў, дык не трэба і шапкі падстаўляць, — у адну жменю можна было ўсіх скласці. Значыцца, і дзівіцца няма чаго, калі кожны стрэчны кланяўся яму амаль у пояс.

Аднойчы ўздумалася вяльможнаму гетману паслаць для чагосьці да царыцы грамату. Тагачасны палкавы пісар, вось нячысцік яго хапі, і прозвішча не ўспомню… Віскрак не Віскрак, Матузачка не Матузачка, Галапуцак не Галапуцак… Ведаю толькі, што неяк дзіўна пачынаецца мудрагельскае прозвішча, — паклікаў да сябе дзеда і сказаў яму, што, вось, нараджвае яго сам гетман ганцом з граматаю да царыцы. Дзед не любіў доўга збірацца: грамату зашыў у шапку; вывеў каня; цмокнуў жонку і дваіх сваіх, як ён называў, парасят, з якіх адзін быў родны бацька хоць-бы і нашага брата; і падняў такі за сабою пыл, як быццам пятнаццаць хлопцаў надумаліся пасярод вуліцы гуляць у кашу. На другі дзень, яшчэ певень не крычаў чацверты раз, дзед ужо быў у Канатопе. На той час быў там кірмаш: народу высыпала па вуліцах столькі, што ў вачах мітусілася. Але паколькі было рана, дык усё яшчэ драмала, выпрастаўшыся на зямлі. Каля каровы ляжаў гуляка парубак з пачырванеўшым, як снягур, носам; далей храпла, седзячы, перакупка з крэмнямі, сінькаю, шротам і бублікамі; пад возам ляжаў цыган; на возе з рыбай чумак; на самай дарозе параскідаў ногі барадач-маскаль з паясамі і рукавіцамі… ну, рознага зброду, як водзіцца на кірмашах. Дзед прыпыніўся, каб разглядзець добра. Тым часам у ятках пачало пакрысе варушыцца; жыдоўкі пачалі пабразгваць пляшкамі; дым паваліла то там, то сям пярсцёнкамі, і пах гарачых сласцёнаў[43] панёсся па ўсім табары. Дзеду ўспала на думку, што ў яго няма ні крэсіва, ні табакі напагатове: вось і пайшоў цягацца па кірмашы. Не паспеў прайсці дваццаці крокаў — насустрач запарожац. Гуляка, і па твары відаць! Чырвоныя, як жар, нагавіцы, сіні жупан, яркі каляровы пояс, пры боку шабля і люлька з мядзяным ланцужком па самыя пяты — запарожац дый годзе! Эх, і народ-жа! стане, выцягнецца, павядзе рукою малайцоўскія вусы, бразне падковамі — і прыўдарыць! але-ж як прыўдарыць: ногі вытанцоўваюць нібы верацяно ў бабскіх руках; як віхор, тузане рукою па ўсіх струнах бандуры і тут-жа, падпершыся ў бокі, імчыцца ў прысядкі; заліецца песняй — душа гуляе!.. Не, мінулася часінка: не пабачыць болей запарожцаў! Так: дык сустрэліся. Слова за слова, ці доўга да знаёмства? Пайшлі гаманіць, гаманіць, так што дзед зусім ужо забыўся пра сваю дарогу. Пачостка пачалася, як на вяселлі перад пастом вялікім. Толькі, відаць, нарэшце надакучыла біць гаршкі і шпурляць у народ грашамі, дый кірмашу-ж не век стаяць! Вось змовіліся новыя прыяцелі, каб не расставацца і шлях трымаць разам. Было даўно падвечар, калі выехалі яны ў поле. Сонца пабралася на адпачынак; дзе-ні-дзе гарэлі замест яго чырванаватыя палосы; па полі стракаціліся нівы, як святочныя плахты чорнабровых маладзіц. Нашага запарожца апанавала страшэнная ахвота на размову. Дзед і яшчэ другі гуляка, што прыплёўся да іх, падумалі ўжо, ці не чорт залез у яго. Адкуль што бралася. Гісторыі і прыказкі такія дзівосныя, што дзед некалькі разоў хапаўся за бакі і ледзь не надарваў свайго жывата са смеху. Але ў полі рабілася чым далей, тым больш змрочна; а разам з тым рабілася бязладней і малайцоўская гамана. Нарэшце, апавядальнік наш прыціхнуў зусім і ўздрыгваў пры найменшым шолаху. «Ге, ге, ге, зямляк! ды ты ўжо не на жарты ўзяўся лічыць соў. Ужо думаеш, як-бы дамоў, ды на печ!» «Перад вамі няма чаго таіцца», сказаў ён, раптам адвярнуўшыся і нерухома ўтаропіўшы на іх вочы свае. «Ці ведаеце, што душа мая даўно прададзена нячысціку». «Вось навіна! Хто на вяку сваім не знаўся з нячыстымі? Тут вось і трэба гуляць, як гаворыцца, на прах». «Эх, хлопцы! Гуляў-бы, ды ў ноч гэтую тэрмін малайцу! Эй, браткі!» сказаў ён, пляснуўшы па руках іх: «эй, не выдайце! не паспіце адну ноч, век не забуду вашай дружбы!» Чаму-ж не дапамагчы чалавеку ў такім горы? Дзед абвясціў напрост, што хутчэй дасць ён ад-рэзаць асяледзец з уласнае галавы, чым дапусціць чорта панюхаць сабачай мордай сваёй хрысціянскай душы.

вернуться

42

Літары славянскай азбукі і знак скарачэння.

вернуться

43

Пражанцы ў алеі з мёдам.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 85
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)