Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Общественные науки, социология » Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Электронная книга - «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце». Краткое содержание книги:

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 66
Перейти на страницу:

Схема 4 (Іерархічны 7-узроўневы зрэз статусу дзяржавы) адсутнічае.

Усведамленне дзяржавы разгортваецца ў канкрэтныя азначэннi яе геафiзiчных i геахiмiчных умоў (нетраў з карыснымi выкапнямi, глебы, вады, паветра), раслiннага i жывёльнага свету. На схеме 4 частка прыроды, дзе

Уздзеянне ўзроўню нацыі-дзяржавы праз нацыянальную ідэю праяўляецца на ўсіх узроўнях, але найбольш яно выражана на бліжэйшым да яе ўзроўні трансцэндэнтных ведаў. Сапраўды рэлігіяны светапогляд самым непасрэдным чынам звязаны з нацыяй. І наадварот нацыянальны менталітэт звязаны з той рэлігіяй якую ён спавядае. Тое самае тычыцца і мастацтва. Няма безнацыянальнага мастацтва. І музыка, тэатр, і выяўленчае мастацтва, не гаворачы аб народных рамёствах і фальклоры, нясуць у сябе моцны нацыянальны адбітак, з’яўляюцца носьбітамі нацыянальнай ідэі.

Раздзел ІІ

Нацыянальная ідэя, нацыі, нацыяналізм і асноўныя палітычныя ідэалогіі

2.1. Лібералізм і нацыяналізм. Ліберальны нацыяналізм

Лічыцца, што гісторыя нацыяналізму і лібералізму пачалася адначасова — абедзве дактрыны бяруць пачатак ад часоў французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789–1793 г. Вынікам гэтай падзеі было тое, што французы сталі адным з першых народаў у Еўропе, які паказаў сябе як нацыя. Французы (па Грынфельду магчыма яшчэ раней англічане) усвядомілі сваю нацыянальную адметнасць, сваю нацыянальную мову і вялікую гісторыю. Гэтае ўсведамленне стала грунтам фарміравання нацыянальнай ідэі (НІ), а праект яе рэалізацыі прывёў да тэарэтычнага абгрунтавання НІ — да ідэалогіі нацыяналізма.

Якабінцы зразумелі, што ў барацьбе з тыраніяй нацыяналізм мае вялікую перавагу і з’яўляецца асновай дэмакратычнага кіравання. Французы абвясцілі свабоду найвялікшай каштоўнасцю і гэтым заклалі падмурак лібералізму. Аднак па часе тая ж Англія яшчэ раней сфармулявала ліберальныя прынцыпы ў знакамітым «Білі аб правах» 1689 года.

Крах напалеонаўскай імперыі ў 1815 г. непасрэдна звязаны з абуджэннем нацыянальных пачуццяў у французаў. Калі Луі ХVІІІ прапанавалі трон ягоных продкаў Бурбонаў, то публічная паведамленне аб перасячэнні ім мяжы было такога зместу «Яшчэ адзін француз вяртаецца ў Францыю». І гэтая патрыятычная акалічнасць стала вызначальнай у лёсе наступных манархаў: усе яны ў першую чаргу былі прадстаўнікамі сваёй дзяржавы, а ўжо потым уладарамі.

З самага пачатку нацыяналізм заявіў аб сабе як сіла процілеглая касмапалітызму і асабліва яскрава гэта адчулася ў перыяд супраціўлення Напалеону Банапарту. У той час менавіта нацыяналізм стаў той вырашальнай сілай, што дапамагла канчаткова звергнуць Напалеона. І гэтая падзея стала першай у сусветнай гісторыі, калі ўвачавідкі была паказана сіла нацыяналізму. Далейшыя гістарычныя падзеі яшчэ больш выявілі сілу нацыяналізму, а ХХ-е стагоддзе ім аказалася прасякнутым наскрозь.

Першая сусветная вайна (1914 г. — 1918 г.) ўпершыню ў гісторыі аказалася вайной выкліканай не рэлігійнымі ці тэрытарыяльнымі супярэчнасцямі, а менавіта нацыянальнымі. А апошнія еўрапейскія войны (Сербія, Чачня) носяць ужо яскрава выражаны нацыянальны характар.

У ХХ стагоддзі нацыяналізм канчаткова сцвердзіў сябе як дактрына. Прычым у адрозненне ад лібералізму, сацыялізму і іншых вядомых дактрын, якія маюць адну важную агульную рысу — права выбару, права распараджацца сваёй свабодай па свайму жаданню — нацыяналізм не мае такой магчымасці, ён нясе ў сабе жорсткую залежнасць ад сваёй нацыі і гэтую залежнасць чалавек не можа мяняць па свайму жаданню. У гэтым і сутнасць нацыянальнага монатэізму, аб якім гаварылася вышэй.

Цяпер аб лібералізме гэтай эпохі. Лібералізм на пачатку ХІХ стагоддзя, як у Англіі, так і ўва Францыі з самага пачатку ставіў на першы план эканамічныя законы — і менавіта законы свабоднага рынку. На першым этапе ён не супярэчыў нацыяналізму і нават дапаўняў яго. Лібералы ставілі на першы план асобу чалавека, яго індывідуальнасць. І тое, што гэтая індывідуальнасць вызначаецца такой адметнасцю як нацыя, на першы погляд не супярэчыць лібералізму, што і было характэрнай рысай еўрапейскай палітыкі да рэвалюцыі 1848 года. Наогул у большасці краін Еўропы да 1848 года ўздым нацыянальнай ідэалогіі быў звязаны з лібералізмам. Пасля рэвалюцыі 1848 года лібералы ўбачылі ў нацыяналізме сімптомы нарастаючай напружанасці ў сувязі з масавай індустрыялізацыя і дэмакратызацыяй грамадства.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)