Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Па слядах Купалы і Коласа
Па слядах Купалы і Коласа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Па слядах Купалы і Коласа

Электронная книга - «Па слядах Купалы і Коласа». Краткое содержание книги:

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:

Калі Алег Лойка жыў у Слоніме, я вельмі часта яго наведваў. З ім можна было гутарыць бясконца, гутарыць на ўсе тэмы. Мне здаецца, што побач з Алегам Антонавічам я скончыў два філалагічных факультэта. Неяк я спытаў у яго: а які ганарар вы атрымалі за маскоўскае выданне кнігі пра Янку Купалу? Алег Антонавіч сказаў: “Сорак тысяч савецкіх рублёў”. О, гэта былі вялікія грошы на той час! Калі груба іх перавясці ў даляры, то атрымаецца — больш за сорак тысяч амерыканскіх даляраў. “Я быў тады самым багатым беларускім пісьменнікам. Грошай нікому не шкадаваў: даваў ці пазычаў пісьменнікам, сябрам…”, — прызнаваўся Алег Антонавіч.

У Слоніме ў апошнія гады жыцця Алегу Лойку жылося цяжка, але пісалася лёгка. Хвароба яго даймала. Але, калі я да яго прызджаў, — ён радаваўся, ажываў, усміхаўся. Алег Антонавіч адказваў на ўсе мае пытанні. Найбольш я ў яго пытаўся пра Янку Купалу і Якуба Коласа. Гэта з яго вуснаў я даведаўся, што Янка Купала першы заўважыў і ацаніў талент Канстанцыі Буйло. Калі Купала быў рэдактарам “Нашай Нівы”, да яго ў кабінет часта заходзіла Канстанцыя. Дарэчы, яна была тры разы замужам, па пашпарту – значна маладзейшая, бо мяняла гады. Купала быў у яе закаханы і нават паэтку цалаваў. У 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты выйшаў яе першы паэтычны зборнік “Курганная кветка”, адрэдагаваны Янкам Купалам.

Алег Антонавіч пра Купалу і Коласа мог распавядаць гадзінамі. Ён казаў, што Янка Купала і Якуб Колас былі добрымі сябрамі. Хаця паміж імі здаралася рознае. Жонка Якуба Коласа – Марыя Дзьмітрыеўна была даволі багатай жанчынай, ідэальнай, інтэлігентнай мяшчанкай, вельмі выхаванай, хатняй, адданай мужу. Яна кахала Якуба Коласа. І Якуб Колас яе кахаў. Але падчас вайны, калі песняр апынуўся ў Ташкенце, ён моцна закаўся ў перакладчыцу Сомаву з Санкт-Пецярбурга. Колас прысвяціў ёй цэлы цыкл вершаў “Ташкенцкая торба”. Гэты цыкл не апублікаваны да сённяшніх дзён. Толькі пару вершаў з гэтага цыкла трапілі ў друк…

З вуснаў Алега Лойкі я таксама даведаўся і гэтыя факты з жыцця нашых песняроў.

***

Уладзіслава Францаўна аднойчы выгнала са свайго дому Бэндэ і Паўліну Мядзёлку. Але пасля з Паўлінай Мядзёлкай яна была ў добрых адносінах. Уладзіслава Францаўна ведала, што Мядзёлка супрацоўнічае з КДБ. Праз яе Мядзёлка атрымлівала ўсю інфармацыю пра Янку Купалу.

***

Янка Купала не прыняў кастрычніцкі пераварот у Расіі ў 1917 годзе. Ён марыў пра рэвалюцыю нацыянальную. Аб гэтым ён казаў на сваёй вечарыне, прысвечанай 15-годдзю літаратурнай творчасці ў 1920 годзе: “З квяцістымі сонечнымі думкамі, з нязломнай верай у лепшую долю, пойдзем усё наперад і наперад пад сьвятым сьцягам вольнай Беларусі. Змагайся й стань вольным, беларускі народ!”.

***

26 лютага 1932 года газеты “Беларускі звон” і “Беларуская крыніца” змясцілі некралогі на Янку Купалу і прэзідэнта Беларускай акадэміі наук Усевалада Ігнатоўскага. Калі Янка Купала прачытаў некралог пра сябе, ён адразу напісаў: “Што гэта знача? Гэта знача паказаць па-правакатарску сваім чытачам, што ў краіне Саветаў нялёгка жывецца нават пісьменнікам”. А на пытанне, чаму ён ходзіць неяк бокам, Купала адказаў: “Выразалі савецкі апендыцыт”.

***

Янка Купала ніколі не прыносіў сам вершаў у рэдакцыі газет і часопісаў. І ніколі адсюль не браў ганарараў. Усё за яго рабіла Уладзіслава Францаўна. У рэдакцыі ён заходзіў проста пагутарыць, пасядзець, спытаць у літаратараў і журналістаў пра жыццё-быццё. Вакол Купалы адразу збіраўся гурт хлопцаў і дзяўчат. Тады ён казаў ім: “То, можа, сходзім ды хоць па куфлю піва вып’ем? А то вы нешта тут вельмі зашчыраваліся…”.

***

Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Міхась Ганчарык аднойчы згадаў такі выпадак. Прыходзіць ён да Янкі Купалы, а той сядзіць з Якубам Коласам і выпівае. Міхась Ганчарык да спіртнога быў даволі раўнадушны чалавек. А тут здарылася такое, што песняры напаілі хлопца. Прачынаецца ён пад бэзам. Якуб Колас будзіць яго і кажа: “Уставай, хлопец, а то змерзнеш!”.

***

Цётка (Алаіза Пашкевіч) вельмі кахала Янку Купалу, хаця за яго была старэйшая на 6 гадоў. Купалу яна шчыра называла Купалінка. А пазней Уладзіслава Францаўна, праводзячы экскурсіі па музеі Янкі Купалы ў Мінску, казала, падышоўшы да партрэта Цёткі: “Гэта я адбіла Янку Купалу ад Цёткі!”. Смех дый годзе! Дарэчы, Цётка ў 1911 годзе выйшла замуж за літоўскага сацыял-дэмакрата Сцяпанаса Кайрыса. Але гэта быў фіктыўны шлюб. Як муж з жонкаю яны ніколі не жылі. У 1944 годзе Кайрыс выехаў на захад, а потым – у ЗША.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)