Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Па слядах Купалы і Коласа
Па слядах Купалы і Коласа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Па слядах Купалы і Коласа

Электронная книга - «Па слядах Купалы і Коласа». Краткое содержание книги:

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 33
Перейти на страницу:

Уладыслаў Чаржынскі шмат пісаў і пра Якуба Коласа. “Новую зямлю”, “Сымона-музыку” і “У палескай глушы” ён назваў манументальнымі творамі беларускай літаратуры. Крытык паказаў тое адметнае, новае, што з’явілася найперш у Коласа-празаіка. А гэта дасканаласць і віртуознасць партрэтнага жывапісу, разумеючы апошняе даволі шырока – не толькі як апісанне знешняга партрэта, але і як выяўленне характару. Мае рацыю Міхась Мушынскі, які адзначае, што Чаржынскі “параўноўвае аповесць з партрэтнай галерэяй, праз якую праводзіць аўтар “зачараванага і захопленага чытача”, раскрываючы яму багацце і разнастайнасць чалавечых тыпаў-характараў” (Міхась Мушынскі. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20-30-я гады). Мн., 1975. С.166).

Пра Якуба Коласа Уладыслаў Чаржынскі напісаў вялікі крытычна-біяграфічны нарыс, які быў змешчаны ў першым томе збору твораў Якуба Коласа, што пабачыў свет ў Мінску ў 1928 годзе. “Сымон-музыка” – гэта не толькі пышны цвет паэтыцкае індывідуальнасці: гэта пышны цвет беларускае паэзіі, як мастацтва” – сцвярджае наш крытык.

Вельмі моцна Уладыслаў Чаржынскі абараняе Якуба Коласа, Змітрака Бядулю і Янку Купалу, аналізуючы працу “Беларусы” Яфіма Карскага ў “Полымі” за 1923 год. Ён аб’ектыўна ўказвае на сур’ёзныя недакладнасці Карскага, які ў трэцім томе стараецца паказаць гісторыю беларускай літаратуры, пачынаючы з ХIХ стагоддзя, а таксама апісаў беларускі культурна-нацыянальны рух. “Незразумелым для нас з’яўляецца той метад, паводле якога аўтар размясціў у гэтым раздзеле пісьменнікаў, -- піша Уладыслаў Чаржынскі. – Калі аўтар трымаўся метаду літаратурнай магутнасці, то чаму паставіў Цётку раней Я.Купалы, Альберта Паўловіча, Г.Леўчыка, К.Буйло раней Бядулі-Ясакара, які бязумоўна па літаратурнай вартасці, і па колькасці ім напісанага стаіць бязмерна вышэй за іх? Калі ж аўтар трымаўся храналагічнага прынцыпу, то чаму Альберт Паўловіч, Ядвігін Ш. апынуліся пасля М.Багдановіча, К.Буйло і г.д.? А калі аўтар размяшчаў пісьменнікаў паводле арганічнай сувязі і сваенства матываў, стылю, крыніц творчасці і г.д., то чаму за М.Багдановічам пастаўлены А.Паўловіч, З.Жылуновіч, Ядвігін Ш., а не Бядуля-Ясакар, які, бязумоўна, як стылем, так і матывам і бліжэй да М.Багдановіча, чымся яны”(“Полымя”, 1923, № 2. С.113-114).

“Плавнику принадлежить и несколько прозаических статей”, -- піша Я.Карскі ў “Белорусах”. Чаржынскі рэагуе на гэта імгненна: “Гэтак адзываецца акадэмік Е.Ф.Карскі аб пісьменніку, якога вядома нам у друку да 80 апавяданняў, агульным аб’ёмам каля 40-50 друкаваных аркушаў. І гэта некалькі “прозаических статей”. Нечага сказаць, добрая рэгістрацыя паэтычных матэрыялаў”... (там жа, с.123). І такіх заўваг крытык прыводзіць вельмі шмат. Таму ён, прачытаўшы трэці том “Белорусов”, заявіў, што кніга Карскага “дзякуючы сваёй павярхоўнасці вельмі мала дасць новага для тых, хто больш-менш знаёмы з гісторыяй беларускае літаратуры і з гісторыяй беларускага нацыянальна-адраджэнцкага руху” (там жа, с.132).

У вераснёўскім нумары часопіса “Полымя” за 1928 год Уладыслаў Чаржынскі апублікаваў артыкул “Дзейнасць З.Жылуновіча ў абсягу беларускай літаратурнай крытыкі”. Артыкул быў вельмі актульны на той час і сёння ён не страціў сваёй гістарычна-літаратурнай фактуры. Як мы ведаем, сам Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч) пісаў вельмі шмат: апавяданні, вершы, раман, літаратурныя агляды, крытычныя манаграфіі, крытычна-палемічныя артыкулы, рэцэнзіі і г.д. Менавіта на характарыстыцы некаторых жанраў крытыкі Цішкі Гартнага спыніўся У.Чаржынскі. Ён не толькі зрабіў вычарпальны агляд дзейнасці З.Жылуновіча ў кантэксце беларускай літаратурнай крытыкі, але паспрабаваў класіфіцыраваць яго крытычныя працы як з боку ідэалагічна-метадалагічных прынцыпаў, так і з боку літаратурнай формы і стылю. Падобная праца ў беларускай літаратуры тады была новай і даволі нялёгкай. І яе наўрад ці хто змог бы адужаць. Хіба што толькі Чаржынскі.

Часопіс “Узвышша” у травенскім нумары за 1929 год публікуе вялікі матэрыял нашага земляка, які называецца “Нарысы гісторыі беларускае літаратуры” праф. М.М.Піятуховіча”. Сапраўды, прафесар Міхайла Піятуховіч (1891-1937) у 1928 годзе выдаў першую частку сваіх “Нарысаў...”. Іх уважліва прачытаў Уладыслаў Чаржынскі і на старонках папулярнага тады часопіса выказаў свае думкі і заўвагі. І яны даволі слушныя. Напрыклад, У.Чаржынскі піша: “Вось якую характарыстыку дае, напрыклад, праф. Піятуховіч В.Д.Марцінкевічу на балоне 73-й “Нарысаў”: “Узятая ў цэлым творчасць Дуніна-Марцінкевіча ўяўляе сабой яскравы прадукт патрыярхальна-дваровай культуры, амаль зусім не зачэпленай уплывамі капіталізму”. Гэта формула, супярэчачы гістарычнай рэчаіснасці, не можа даць адказу на асноўныя пытанні, што ўзнікаюць навокал творчасці названага пісьменніка. Чым, напрыклад, вытлумачыць тую з’яву, што ўся творчасць Д. Марцінкевіча з’яўляецца як бы псіха-ідэалагічным клеем, якім пісьменнік тужыцца склеіць сялянства і шляхту, як не распадам прыгоннае гаспадаркі? Чым вытлумачыць гэтае заахвочванне селяніна да шчырае працы, якое мы бачым бадай у кожным творы Марцінкевіча, як не простым рэзультатам невыстарчальнай прадукцыйнасці сялянскае працы ў перыяд менавіта распаду прыгоннае гаспадаркі?” і г.д.і г.д. У гэтым артыкуле Чаржынскі зрабіў некалькі заўваг і наконт трактоўкі ў “Нарысах” М.Піятуховічам паэзіі Францішка Багушэвіча і творчасці некаторых іншых класікаў беларускай літаратуры.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)