Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Вялікія дарогі [пра мінулае]
Вялікія дарогі [пра мінулае] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вялікія дарогі [пра мінулае]

Электронная книга - «Вялікія дарогі [пра мінулае]». Краткое содержание книги:

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 77
Перейти на страницу:

Выбіраючы гэтую пастанову, магчыма ў канваераў і былі нейкія меркаваньні, што для драбнейшае рыбы - мяльчэйшыя мясьціны перабываньня. Можа скляпеньні самога НКВД прызначаліся для больш значных палітычных нявольнікаў. Іншай-жа драбязе і ў турме месца знойдзецца, каб адразу хутчэй адтуль на высылку прызначыць. Але абярнулася гэтая пастанова, як ня трэба спрыяльна для Кастуся. Ён сам дойдзе да зразуменьня гэтага пазьней ужо ў разбураным Менску, пасьля памятных здарэньняў, што зьіначылі зусім ягонае жыцьцё.

5. ДЗЕ ЦЯЖКА ВЫБРАЦЬ ПРАЎДУ

Яны спыніліся перад шырокай і высокай жалезнай турэмнай брамай. Канваер паціху пастукаў у выраз вакенца ў правай палове. Чалавечае вока паказалася ў сачку, круглай дзірачцы ў жалезе, затым дзьверы ў браме адчыніліся. Той штосьці сказаў, і яны ўсе трое прайшлі за браму. За гэтай першай жалезнай брамай відаць было другую браму на іншым баку будынку, за якою быў ужо турэмны двор і галоўная вязьніца ў колішнім Літоўскім замку, параўнаўча ня так даўно, толькі ў мінулым стагодзьдзі, прыстасаваным для гэтых мэтаў.

Сам гэты каманданцкі будынак з двума жалезнымі брамамі, і ўсё што за ім, было даўно добра вядомым Кастусю. Некалі яго таксама ўводзілі й выводзілі праз гэтую браму. З той толькі розьніцай, што тады прывезьлі яго ў «чорным воране» пасьля заканчэньня сьледзтва й шматмесячнага прабываньня ў «Амэрыканцы».

Тады, пасьля галоднае й халоднае «Амэрыканкі», турма здалася яму «домам адпачынку».

Цяпер адразу з волі яго вялі сюды пехатой знаёмымі шляхамі, што ўжо самі па сабе будзілі тысячу розных успамінаў. Праўда, у дарозе ён яшчэ мог даць волю гэтым успамінам без асаблівых перашкодаў. Таму ён не заўважыў, як ад Татарскага мосту яны мінулі лазьню ў канцы Старавіленскай вуліцы, прайшлі мост перад Старым рынкам уздоўж гадлёвых радоў, падняліся на Пляц волі, адтуль спусьціліся на Інтэрнацыянальную й ураз апынуліся перад гэтай жалезнай брамай. А тут ужо не было магчымасьці аддавацца ўспамінам.

Адразу-ж, як апынуліся за брамай, яго павялі ў адзін з пакояў і распачалі допыт, запаўненьне анкеты й нават закід абвінавачаньня.

- Ага, яны сапраўды працуюць з вайсковай спраўнасьцяй. Ужо ўсё ў іх падрыхтавана, - зьдзіўлена падумаў Кастусь, калі пачуў прапанову падпісаць абвінаваўчы акт. На стале ляжала прапанаваная імі стандартная блянка з ужо ўпіс�нымі ягонымі данымі ды артыкуламі абвінавачаньня.

- Вы абвінавачваецеся ў контррэвалюцыйнай прапагандзе ды ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі, паводле артыкулаў 72 і 76 Крымінальнага Кодэксу БССР, - прагаварыў старшы канваер даўно завучаны й абрыдлы казённы стандартны сказ тонам з прэтэнзіяй на аўтарытэтнасьць і безапэляцыйнасьць, быццам віна ўжо на гэтулькі даведзеная, што разьбірацца далей няма патрэбы. Застаецца толькі подпісам фармальна падцьвердзіць даведзенае й безсумніўнае.

- Я ні ў чым не вінаваты, ніякай контррэвалюцыйнай дзейнасьцяй не займаўся, - рашуча сказаў Кастусь, - і таму падпісаць гэтага не магу.

Ён быў даўно ўжо добра абазнаны з гэтымі прымітыўнымі, загадзя гатовымі мэтадамі допыту, калі сьледчаму ходзіць, абы вырваць подпіс пад актам абвінавачанага ды ўпросьціць справу.

Ён ведаў, што слабейшыя істоты, якія без супраціву падпісваюць сабе розныя абвінавачаньні, ад гэтага толькі трацілі, бо ўжо пэўна атрымлівалі вялікшыя тэрміны зьняволеньня, як асобы, віна якіх быццам падмацавана нават іхнымі прызнаньнямі й подпісамі.

- Дзеля таго, што вы адразу пачынаеце трымаць сябе адмоўна, тым горш для вас! - пагрозьліва прагаварыў сьледчы, уставіўшы свой пільны пагляд на Кастуся. Кастусь вытрымаў яго на сабе й рашуча заявіў:

- Няхай сабе будзе й горш, аднак давядзеце мне, калі, дзе і як я займаўся контррэвалюцыяй. Я ўвесь час трымаўся вельмі ляяльна й нічым не парушыў абавязкі савецкага грамадзяніна. Іншая справа, што цяпер, у гэтакі час, вы ўважаеце мяне небясьпечным і я падлягаю паводле ўказу быць ізаляваным. І якая гэта ня была-б памылка з вашага боку адносна мяне, - гэта я магу зразумець. Але вы гэтак і скажыце.

- Мы вас узялі за палітычныя злачынствы, зробленыя вамі, а не за падазрэньне. Ваш абавязак цяпер разброіцца й дапамагчы нам выкрыць усіх злачынцаў, што ў змове разам з вамі. Гэта палепшыць і ваш лёс.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 77
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)