Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Электронная книга - «Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.». Краткое содержание книги:

Доўгі час гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Pacii. Вядомы беларускі гісторык, прафесар, грамадскі дзеяч Анатоль Грыцкевіч адраджае праўдзівую айчынную гісторыю, якая разам з беларускай мовай складае аснову нацыянальнай дзяржаўнасці беларусаў.
Kнігa «Старонкі нашай мінуўшчыны» — зборнік унікальных артыкулаў пра знакавыя асобы i падзеі нашай гісторыі.
Артыкулы напісаны грунтоўна i займальна i будуць цікавыя шырокаму колу чытачоў — ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 66
Перейти на страницу:

Значэнне Аршанскай бітвы мела вялікі ўплыў на ход гістарычных падзей ва Усходняй Еўропе. Перамога пад Оршай уратавала незалежнасць Беларускага-Літоўскага гаспадарства і таму займае пачэснае месца ў нашай гісторыі. Дзень 8 верасня стаўся Днём Беларускай Вайсковай Славы. Штогод патрыятычная грамадскасць Беларусі адзначае яго як адно з галоўных нацыянальных святаў.

3амоўчаная ў савецкі час бітва

Аднак доўгі час пра гэты дзень сваёй вайсковай славы беларусы не ведалі. У савецкі час у афіцыйных падручніках нічога пра Аршанскую бітву не пісалі, як і ўвагуле пра захопніцкую палітыку Расіі ў дачыненні да Беларусі. Яна не ўпісвалася ні ў афіцыйную гісторыю Расійскай імперыі, ні ў афіцыйную гісторыю СССР як нашчадка Расійскай імперыі. Не пісалі пра яе і ў гісторыі БССР як складовай часткі СССР (а значыць, і імперыі). Толькі асобныя расійскія гісторыкі (М. М. Карамзін, С. М. Салаўёў) ды расійская Ваенная энцыклапедыя ў 1914 г. згадвалі яе, бо аб'ектыўна не маглі абмінуць.

Польскія гісторыкі адносілі яе да польскай вайсковай гісторыі, перабольшвалі ўдзел польскіх вайсковых аддзелаў у ходзе бітвы. У 90-х гадах XX ст. літоўскія гісторыкі цалкам прыпісвалі яе літоўцам, бо наша агульная дзяржава насіла назву Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, скарочана — Літоўскае. Наўмысна блытаючы палітонім (назву грамадзян дзяржавы) і этнонім (назву нацыі, народнасці) літоўскія гісторыкі прыпісваюць літоўцам і жамойтам падзеі беларускай гісторыі. Нездарма, у школьных падручніках у Літве фігуруе, напрыклад, Францішкас Скарына, «які пісаў свае кнігі на нацыянальнай мове» (зразумела, для літоўскіх гісторыкаў на літоўскай).

Узнаўленне гістарычнай памяці

Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Дзень 8 верасня пачаў святкавацца беларускімі патрыётамі як Дзень Беларускай Вайсковай Славы.

Менавіта 8 верасня 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Менску беларусы-афіцэры прымалі вайсковую прысягу на вернасць Беларусі. У прыняцці прысягі прымалі ўдзел афіцэры ў адстаўцы і палітычныя дзеячы Беларускага Народнага Фронту. Побач стаялі Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк і аўтар гэтых радкоў. Захаваўся здымак Ул. Кармілкіна, які таксама прымаў прысягу як прапаршчык у адстаўцы.

8 верасня 1992 г. у «Народнай газеце» быў надрукаваны артыкул аўтара гэтых радкоў «Бітва пад Оршай». У той жа дзень ён быў надрукаваны на рускай мове ў газеце «Во славу Родины», органе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Як бачым, тады і афіцыйныя органы шукалі карані беларускай вайсковай гісторыі.

Тады ж, у 1992 г., у 6-м нумары часопіса «Спадчына» быў надрукаваны мой артыкул «Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г.». Паколькі наклад часопіса тады меў каля 9 тысяч асобнікаў, а часопіс выпісвалі шматлікія падпісчыкі, то пра бітву пад Оршай даведаліся многія беларусы не толькі з газет, а з часопіса, які захоўваецца больш старанна, чым газета, і можна да тэксту вяртацца, калі гэта патрэбна. Ад таго часу кожны год я друкаваў артыкулы пра Аршанскю бітву ў розных газетах.

Я добра памятаю, як Мікола Ермаловіч, прачытаўшы мой атыкул у часопісе, сказаў мне: «Мне цяпер няма неабходнасці вывучаць дакументы. Тут усё сказана». Ен і ўзяў за аснову гэты артыкул, калі ў сваёй апошняй працы «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» (Менск, 2000) пісаў старонкі пра Аршанскую бітву. Ад часу маіх публікацый 1992 г. і пазнейшых гадоў Аршанская бітва 1514 г. стала ўсеагульнавядомай.

На аснове артыкула ў часопісе змешчаны мае артыкулы пра Аршанскую бітву ў 1 томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (Менск, 1993, с. 187–188) і ў 1 томе «Беларускай Энцыклапедыі» (Менск, 1996, с. 537–538). Пры далейшай працы з крыніцамі я ўнёс удакладненні ў тэкст артыкула ў часопісе «Спадчына» (1992, № 6), і яны былі ўлічаны ў «Беларускай Энцыклапедыі».

У 1-м томе Энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае» кіраўніцтва Беларускай Энцыклапедыі не ўсё гэта ўлічыла. Таму ў гэтым артыкуле я і хачу ўнесці дакладнасць і паўтарыць раней апублікаваныя мною лічбы. Справа датычыцца колькасці ўдзельнікаў бітвы з беларускага боку і прадстаўніцтва ў ёй польскіх аддзелаў. Пра гэта больш падрабязна будзе сказана ніжэй у тэксце гэтага артыкула.

За апошнія гады незалежнай Беларусі шмат ужо напісана пра вайсковую гісторыю Беларусі, у тым ліку, і пра дачыненні паміж Беларускай-Літоўскай дзяржавай і Маскоўскім Вялікім княствам. Адносіны паміж імі, паміж Расіяй і Беларуссю, былі рознымі — былі і мірныя гады, былі і жорсткія, знішчальныя войны.

Усё гэта ні інструкцыямі звыш, ні забаронамі, ні цэнзурай, ні фальсіфікацыяй з гісторыі ніхто не зможа выкрасліць.

Міжнародная сітуацыя ў пачатку ХVІ ст

У канцы ХУ-ХVІ стагоддзі адносіны паміж Маскоўскім Вялікім княствам і Беларускім-Літоўскім гаспадарствам былі вельмі напружанымі. Ішла барацьба за землі Русі — або пад панаваннем Масквы, або пад эгідай Вільні. Барацьба ішла тады з пераменным поспехам. Пра гэта трапна сказаў А. С. Пушкін (зразумела, з расійскага пункту гледжання):

Уж давно между собою Враждуют племена, Не раз клонились под грозою То их, то наша сторона.

Улетку 1514 г. падчас чарговай вайны маскоўскім войскам (з-за здрады князя Міхаіла Львовіча Глінскага) удалося захапіць Смаленск. Здавалася, шлях у глыбіню Беларусі для яе захопу маскоўскімі войскамі быў адкрыты. Пасля капітуляцыі Смаленска Вялікі князь маскоўскі Васіль III накіраваў далей у Беларусь 80-тысячную конніцу з баяраў і «людзей вайсковых» (дваранаў і дзяцей баярскіх). Простых воінаў было мала.

На чале гэтага войска стаялі галоўныя ваяводы — баярын Іван Андрэевіч Чаляднін і баярын князь Міхаіл Іванавіч Булгакаў-Голіца, продак князёў Галіцыных.

Каб папярэдзіць наступ вялікай маскоўскай арміі, Вялікі князь Літоўскі (ён жа кароль польскі) Жыгімонт Казіміравіч, унук Ягайлы, накіраваў насустрач маскоўскаму войску 30-тысячнае войска Беларускай-Літоўскай дзяржавы пад камандаваннем Гетмана Найвышэйшага, князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага — лепшага палкаводца нашай дзяржавы ў той час.

Звычайна, паводле польскай гістарыяграфіі, сцвярджаецца, што у войску К. Астрожскага было ажно 14 тысяч польскіх вершнікаў і 3 тысячы наёмнай польскай пяхоты, а войска Вялікага Княства Літоўскага мела 16 тысяч, аднак, спасылаючыся на кракаўскія архівы і далейшыя іх публікацыі (Акты Таміцкага, том 3-ці), расійскі гісторык М. К. Любаўскі ў кнізе «Літоўска-Рускі сейм» (Масква, 1900) адзначае, што земскае апалчэнне шляхты Вялікага Княства Літоускага збіралася вельмі марудна. Ні шляхта з Літвы, ні польскія жаўнеры да войска не паспелі далучыцца. А хто з жаўнераў падыйшоў, застаўся ў Берасці.

Жамойцкая шляхта ўвогуле намагалася бараніць свае межы з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, а ўкраінская шляхта, бараніла сваю тэрыторыю ад набегаў крымскіх татараў. I ў складзе войска К. Астрожскага, што сабралася ў Менску, дзе знаходзіўся сам Вялікі князь Жыгімонт, польскай конніцы і пяхоты было не больш як 4 тысячы. Гэтую лічбу называе польскі гісторык 3. Вайцяхоўскі, удакладняючы, што з польскіх аддзелаў конніцы была палова, а другая палова — польскія пехацінцы. Такім чынам, Канстанцін Астрожскі камандаваў у значнай ступені беларускім войскам, якое складалася з аддзелаў усіх беларускіх паветаў.

У нашым біяграфічным нарысе пра К.І. Астрожскага («Славутыя імёны Бацькаўшчыны» Менск, 2003) таксама пададзены гэтыя лічбы.

У беларускім войску аддзеламі лёгкай конніцы (з лёгкім узбраеннем) камандаваў дасведчаны палкаводзец Юры Мікалаевіч Радзівіл, які пазней быў Гетманам Вялікім Беларускай-Літоўскай дзяржавы. Асобныя аддзелы конніцы ўзначальваў Іван Сямёнавіч Сапега. На чале свайго апалчэння быў слуцкі князь Юры Сямёнавіч Алелькавіч. Польскімі аддзеламі камандавалі Войцах Сампалінскі і Януш Свярчоўскі.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 66
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)