Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 138
Перейти на страницу:

— Маёй Нінцы оно два годзікі, а ўжэ пальчыкам водзіць по кнізе, бытто чытае. Ой будзе грамотна...

Бадай, адзін Мацяж не заседжваўся ў нас позна — пачынала цямнець, і ён выводзіў з двара на вуліцу свой ровар, знімаў з галавы на развітанне шапку і ехаў да свайго Белага возера.

Шырокая чорная сцежка ад возера праз парк добра ўтаптаная, але на ёй відна адбіліся абцасы нямецкіх ботаў, таму я не іду сцежкай, а збоч яе па густой траве, пад веццем кустоўя. Тут сыра, гудуць камары і лепяцца мне на твар, на шыю. Раптам я ледзь не ўткнуўся носам у нейкую шэрую спіну. Чалавек азірнуўся. Гэта Эрых, гэта ягоныя рыжыя шчокі і белыя рэдкія бровы. Ён зашпільвае штаны і ненавісна глядзіць на мяне. Ляпае даланёй па сваёй шчацэ — б’е камара. Надзьмуў шчокі, перасмыкнуў губамі і плюну ў убок, хутка, шырокім крокам пайшоў уперад.

Стаю на месцы, як аслупянеў. Той, каго я ненавіджу, шырокім крокам пайшоў уперад, а я стаю. Гэты Эрых, гэты самы фашысцкі немец, сцаў у нашых кустах на нашую траву ды яшчэ плюнуў на нашую траву!..

Ступаю на сцежку і бягу, каб дагнаць Эрыха. Але ён ужо нешта гергеча сярод сваіх і паказвае рукой назад, на мяне, і я зноў стаю на месцы як аслупянелы, стаю на сцежцы, дзе яна разыходзіцца на дзве сцежкі: адна — між дрэваў да маёнтка, той доўгай і шырокай белай будыніны, другая — да варотаў перад палямі. Немцы ўжо ля белых сценаў, за імі пляцецца вайсковец з вінтоўкай на плячы. Ля сцежкі, каторая йдзе да варотаў, сядзяць пад дубам хлопцы і цікуюць з-за дрэва, і Антэк стаіць на руках і каленях.

Падыходжу да хлопцаў, сядаю на траву і таксама гляджу на белыя сцены з вялізнымі вокнамі. Там з коміна йдзе дым. Немцы паселі на лаўках пад ліпамі і ціха гавораць між сабой. Вайсковец выйшаў да іх з дома ўжо без вінтоўкі, у сініх галіфэ і босы, сеў на траву, дастаў з кішэні гімнасцёркі паперу і чытае.

   —  Бач ты, граматны канваір, — кажа Кудака і ўстае з зямлі. — Ну, хлопцы, я пайшоў. Заўтра ранэнько пойду косыты.

   —  А мы заўтра, — кажа Сцёпа, — пожэнэмо з Валодзёю коровы, учэргу...

Так, у гэтым маёнтку некалі жылі паны, цяпер, во, тут будуць жыць немцы са сваім канваірам. Палавіна будынка з вялікай залай — гэта Дом культуры спіртзавода, там круцяць кіно, а ў выхадныя дні і ў святы — музыка з танцамі, школьнікі ставяць канцэрты, Ларыса чытае на сцэне вершы на памяць, тры медсястры пяюць рускія і ўкраінскія песні, настаўнікі чытаюць з паперак пра пяцігодку, пра калгасы, пра шкоду царквы, жонка Падвальнага чытае з газеты пра шкоду п’янства, мужчына з горада, у сінім кіцелі, расказваў са сцэны людзям пра тое, як вялікі і мудры Сталін уцёк з Сібіры і кіраваў рэвалюцыяй і што ён хоча, каб народ і тут, у былой Заходняй Беларусі, пайшоў у калгасы і жыў шчасліва на зло імперыялізму. Мы, дзеці, стаялі ля дзвярэй, па кутках залы або сядзелі на падлозе перад сцэнай, слухалі і дружна ляскалі ў далоні. Калі пачыналіся танцы, мы, хлопцы, ганялі вакол маёнтка дзяўчатак, лавілі іху вячэрнім змроку за рукавы і косы, дзяўчаткі весела вішчалі, рагаталі, некаторыя плакалі, — «Скажу татові!» — і доўга не йшлі дахаты. Толькі Ларыса адразу выходзіла з залы на вуліцу і йшла між мамай і бацькам дахаты, ніколі не азіралася і таму не ведала, што я глядзеў ёй услед. Аднойчы я хацеў з-за дрэва кінуць далёка перад Ларысай маленькі-маленькі каменьчык або шышку, каб яна азірнулася, а я б хаваўся за дрэвам, але падумаў, што я ж піянер і так рабіць нельга...

Сядзім на траве за шырокім дубам, глядзім на немцаў а яны нас не бачаць. Раптам Антэк усхапіўся з чацвярэнькаў, растапырыў пальцы рук, ударыў нагой па зямлі, радасна прамычаў, выкінуў з рота язык і бяжыць да маёнтка. Там на ганку стаіць яго маці, Катажына, яна ў белым халаце, на галаве ў яе белы высокі стаўбунок. Яна яшчэ нядаўна, вясной, працавала санітаркай у бальніцы і любіла так, у белым халаце, прайсціся ад бальніцы да брамы, а то і па ўсёй Юрздыцы, ніколькі не п’яная. Але ад Першамая да Дня Перамогі ляжала ў браме п’яная, доктар прагнаў з работы. А цяпер во яна, кажа Сцёпа, стала кухаркай у немцаў, і — яшчэ кажа Сцёпа — немцы сказалі канваіру, каб кухарка ў іх была акуратная, і той схадзіў у бальніцу, выпрасіў у доктара халат і стаўбунок.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)