Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 138
Перейти на страницу:

   —  А тут усё поўзае, поўзае... чарвячкі, казюркі...

Мы зноў кідаем ножык. Мне раптам захацелася пачуць пясок на зубах, траву ўроце, таму я абы-як кідаю ножык з пальцаў, локця, пляча, за спіну, ножык часцей б’ецца ў зямлю не дзюбкай, а попкай, і я адстаю ад хлопцаў, прайграю, заплюшчваю вочы, не знаходжу тую грудку зямлі ў траве — таму гэтая зямля з травой цяпер у Жоравай руцэ, я махаю ножыкам перад сваім разяўленым ротам, але Жора злаўчыўся кінуць мне зямлю ў рот...

Чуем вясёлыя галасы на дарозе. Глядзім: ідуць абняўшыся Шухалевіч і Мартусевіч і адзін левай, другі правай рукамі вядуць за рулі свае ровары. Убачылі нас, сталі. Шухалевіч крычыць:

— Хлопцы! Гутэн абэнд! Мы заходзілі да немцаў. Пазнаёміліся з немцамі. Але канваір прагнаў нас, пся крэў!

Падышлі да нас, кінулі ровары на зямлю, селі. Мартусевіч маўчыць, ледзь дыхае, і ў яго чырвоныя шчокі. У Шухалевіча на лысіне выступіў пот, ён прылёг на руку і гаворыць і гаворыць: што мы яшчэ малыя і нічога не разумеем, асабліва ў палітыцы, а ён паважае немцаў за іх розум і культуру, але пастраляў бы ўсіх да аднаго, таму што ён паляк, а яны немцы, застрэліў бы нават гэтага Ёгана, хаця той таксама настаўнік, а Эрыха павесіў бы перад усёй Германіяй, таму што гэты Эрых глядзеў на мяне, паляка Шухалевіча, і на беларуса Мартусевіча, як на дурняў, глядзеў і пляваўся, пся крэў, а хто заахвоціў нас піць? — рускія, васточнікі, гэта нічога, што яго, Шухалевіча, бацькі — каталікі, а цесць і цешча — рускай веры, затое дзеці яго растуць сапраўднымі палякамі і пакажуць яшчэ і немцам, і маскалям, «ешчэ По-ольска не згінэ-эла», а вы, хлопцы, яшчэ малыя і нічога ў палітыцы не разумееце, але вы, хлопцы, павінны добра вучыцца, слухацца настаўнікаў, не парушаць дысцыпліны, а ты, Антэк, скажы сваёй мацеры, каб памыла табе ногі, а ты, Толя, бяжы дахаты, ужо вечарэе, бацька ўжо дома, малайчына, што парасят пакарміў, ну — мы паехалі, «дан прыказ ему на за-апад»...

Шухалевіч раскатурхаў Мартусевіча, і яны пацягнулі свае ровары на дарогу, паставілі ровары пад мур варотаў, доўга і задуменна пісялі, потым сталі паднімаць ногі праз рамы ровараў, Мартусевіч упаў, Шухалевіч стаў яму памагаць падняцца, ды сам упаў на Мартусевіча, качаюцца ў пяску, рагочуць, здагадаліся падпаўзці да мура і па ім ускараскацца на ногі, абаперліся на рулі ровараў і так пайшлі за вароты, па дарозе, «е-эшчэ По-ольска не згінэла...»

Шухалевіч прыехаў да нас назаўтра ранічкай. Бацька з мачыхай ухадзіліся па гаспадарцы і зноў якраз ляглі спаць, тут дзверы ў пакой ціха прыадчыніліся, і Шухалевіч пальцам пазваў мяне выйсці. Надзяваю штаны, выходжу ў сенцы, ён заве мяне на двор, абняў за плечы і вядзе мяне за вугал хаты. Знімае з рулі ровара пузатую сумку, шэпча мне на вуха:

   —  Збегай пазаві сваіх хлопцаў, учарашніх. Сюды, у вішаннік...

Кажу, што двое пасуць кароў пакуль што блізка — за гародамі ля

возера, а Жора дома. Шухалевіч шэпча, каб я забег па Жору, вешае сумку на рулю, і мы ціха йдзём з двара на вуліцу. Бягу па Жору, і мы ўжо ўтрох зварочваем ля брамы па канаве, да алешніку, тады — яшчэ ўбок за гароды. Шухалевіч кладзе ровар з сумкай на траву і сам сядае за альховым кустом. Жора збегаў па Сцёпу і Валодзю, і во мы усе прыселі на кукішкі перад Шухалевічам.

   —  Хлопчыкі, — кажа Шухалевіч, — а я вам гасцінцаў прывёз. От ехаў да свайго папа, успомніў вас, успомніў, якія вы харошыя хлопцы — дай, думаю, завязу ім гасцінцаў.

Ён высыпае з сумкі на траву кілаграмы тры цукерак, пернікаў, чатыры тоўстыя белыя бліны, дастае з кішэні штаноў і дае мне ножык, Сцёпу расчоску, Валодзю — люстэрачка, Жору —лямпачку для ліхтарыка. Жора паморшчыўся: ён збірае жалезкі. Мы глядзім то на Шухалевіча, то адно на аднаго, лыпаем вачыма, нічога не разумеем, чакаем, што ён яшчэ скажа. А ён і кажа:

   —  Я ўчора, хлопчыкі, крышку, разумееце, не тое... Ды вы, хлопчыкі, ужо маўчыце, нікому нічога пра тое, што я ўчора нагаварыў. А? Добра? Вы ўжо, хлопчыкі, вялікія, дык нікому нічога... Добра?..

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)