Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 108
Перейти на страницу:

Увайшлі ў цёмныя сенцы гуськом. Правай рукой Гарась намацаў сякеру. Стаіць! Зьмітрачок ішоў першым, за ім -- старшыня райвыканкому, апошнім прадстаўнік. У рукох у яго наган. Месяц то выплывае з-за хмары, то зноў схаваецца. Гарась глядзіць на наган. «Вось якія госьцейкі! Праваронь, Гарась, і тут табе хаўтуры!..»

-- Усе дома?

-- Усе, усе! А дзе-ж ім быць? Праходзьце, праходзьце ў сьвятліцу!..

А сам застаецца, нібы дзеля таго, каб не пакінуць незачыненымі сенцы. Усе ўтрох пасталі ланцужком перад дзьвярыма, Зьмітрачок шукае закрутку.

-- Божа сьвяты й міласьцівы, памажы й даруй!

Рука Гарася апускаецца на сякеру. Сьвятло месяца абвілася паяском на шыі прадстаўніка. Узмах сякеры -- і ён цяжкім мяшком аб’ехаў на падлогу! Старшыня райвыканкому кінуўся схапіць наган, які вываліўся з бразгатам з рук прадстаўніка, але быў павалены другім узмахам сякеры. Зьмітрачок крутнуўся, нешта закрычаўшы, дый ірвануўся да дзьвярэй на двор.

-- Не, ты ўжо цяпер застанешся тутака! -- спакойна прамовіў Гарась. -- Хацеў крыві, от табе кроў!..

І зьнёс яму галаву сякерай...

* * *

Гойдаюцца сосны, шумяць, гамоняць!.. Вецер сьвішча ў іхным гальлі! Гоніць з поля хвалі сьнегу. Кідае яго на сосны, круціць каля галамнёў. І страшна наўкола: ходзяць галодныя людзі, забіваюць, рэжуць, рабуюць...

1943-1977

Партыйны таварыш

Мы стаялі каля сьцяны нейкае няжылое будовы: я, Барута, Саладуха й Капейка. Барута трымаў на павадку сваю Флейту, а Капейка -- Султана. Мой Залівай зараз-жа абнюхаўся з Султанам, і яны, у адзнаку згоды й сяброўства, павілялі хвастамі. Але Барутава Флейта, як паненка, трымалася ўбаку. Машына ўсё ня прыходзіла, і чакаць яе на такой сьцюжы было надакучліва. У нас ужо зьявілася падозраньне, што яна й зусім ня прыйдзе, што часам, здавалася, і паляваньне не адбудзецца. А яно абяцала быць удалым, бо ўночы, як на заказ, выпала добрая пароша -- радасьць паляўнічых. Сьнег ляжаў мяккі й пульхны, як вата, і сьлед на ім трымаецца, як аддрукаваны: сабакі йдуць па такім сьледу за зьверам упэўнена, аж пакуль зьвер не натрапе на паляўнічага...

На ўсходе ўжо пачало разьвідневацца, калі з-за рогу будыніны раптам выбліснула мяккае сьвятло фараў машыны. Мы адразу-ж заварушыліся, а ганчакі пачалі папіскваць на павадкох, прадчуваючы блізкае паляваньне. Але радасьць наша была прадчаснай: высадзіўшы, не даязджаючы да нас, двух пэрсон, машына зрабіла круг і пайшла назад. Адзін з тых, што высадзіліся з машыны, быў высокі і тонкі. Ішоў ён да нас шырокімі крокамі, быццам нартамі соўгаў; на правым плячы дубальтоўку трымаў. Другі, кароценькі й гладкі, як катляк, з галавой, уросшай у плечы, тупаў за ім дробненькімі крокамі.

-- Не хвалюйцеся! -- зьвярнуўся высокі да нас. -- Машына зараз прыйдзе. У «эмцы» (марка машыны) мы ўсё роўна не зьмясьціліся-б усе. Я даў загад з гаража ўзяць крытую двохтонку, у ёй будзе куды выгадней і вам і вашым сабачонкам...

Гаварыў ён спакойным і ўпэўненым голасам, мяккім і прыемным, і гэта выклікала ў нас да яго сымпатыю. Барута, які ўкладаў плян паляваньня і ўмоўліваўся аб сродках даезду з гэтым-жа высокім, раптам замітусіўся:

-- Ды што-ж гэта я?! Знаёмцеся! Гэта, гмм... таварыш Балевіч, кожны з вас, пэўна, ведае яго з нашых газэтаў! А гэта... -- паказаў на кароткага, -- гэта...

-- Адзін з партыйных таварышаў, -- падказаў высокі. -- А па прозьвішчу Галякоў.

-- Так, будзем знаёмыя, партыйны таварыш Галякоў! -- і Барута падаў яму руку.

Перазнаёміўшыся, мы зноў прытуліліся да сьцяны, дзе было крыху зацішней. Курылі й размаўлялі. Партыйны таварыш -- будзем яго так і называць -- доўга ўзіраўся ў нас. Потым вусны ягоныя натапырыліся, неяк па-брыдкому зморшчыліся, і ён прамовіў:

-- Так сказаць, пралетарскія ахвотнікі? Што-ж, добра! У гэтым няма нічога дрэннага... Уладзімер Ільліч таксама грашыў гэтым. Гаспадары цяпер -- хто? Мы -- пралетары! Праўда, таварыш Капейка? -- і стукнуў Капейку далоньню па куцай скуранцы, у якой той курчыўся ад сьцюжы.

Ува ўсім і заўсёды згодны, Капейка кіўнуў галавой. У гэты час пад’ехала машына. Балевіч сеў разам з намі, пад брызэнтавы навес, тлумачачы гэта тым, што любе паслухаць паляўнічыя байкі.

-- Тады я пайду ў кабінку да шафёра, -- адгукнуўся Галякоў.

-- Не, -- запярэчыў Балевіч. -- Вы там сапрэеце ў сваім цёплым убраньні. У кабінку пойдзе таварыш у скураной куртцы: ён мёрзьне...

Гэта выклікала ў нас да яго яшчэ большую сымпатыю. Калі ўсе апынуліся ў машыне, стала зусім відавочным, што «эмка» сапраўды не зьмясьціла-б нас усіх; аднаго разу мы ехалі гэтакай кампаніяй на «фордзіку», які быў крыху прастарнейшы за «эмку», аднак сабак мусілі трымаць на каленях.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)