Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 108
Перейти на страницу:

Зьмітрачок некаторы час глядзіць на малінавыя пятліцы прадстаўніка. Ускоквае, круціцца па пакою, шукаючы будзёнаўку.

-- Пасьпеем! Часу яшчэ -- уга, колькі! -- прадстаўнік дастае з кішэні гадзіньнік. -- За сем мінут дванаццатая. Для нашых спраў найлепш другая або трэцяя, верце мне! Чалавек усьпіцца, часам дзікія сны, бо чуткі-ж -- чуткамі зямля поўніцца! -- і пабуджаны зьнянацку, як ачумелы. Крыкнеш -- ногі падгінаюцца і ў нагавіцы не пападаюць... І золатца! Золатца, калі ёсьць, не пасьпее прыхаваць... Ха-ха!

Вымае зь кішэні шыняля бутэльку вішняку, другую -- каньячок тры зорачкі. -- З закрытага нашага! -- ухмыляецца. -- Толькі ўчора даставілі...

-- Учора й нам тое-сёе...

-- Вам? Ты быў у нашым закрытым? Не? Зойдзеш калі-небудзь паглядзець. Балыкі, асятры, сёмга амурская, шынкі -- усё гэта вэндзанае, толькі ў рот кладзі! А цяпер -- тры шклянкі! Хуценька! Што? Толькі адна? Давай адну! Эх, ты, недарэчны Гарасёў зяцёк! Хацеў на хутарок?.. Красуню Марыну... Бюст -- во! -- зрабіў паўкруг рукамі. -- Абарвалася! -- зарагатаў. -- А ты ведаеш, што гэта амаль здрада -- сваяцтва з кулакамі... Ха-ха! Не палохайся! Сам ведаеш: ня кулак ён! Але хай будзе кулак, каб застрашыць праваслаўных... (Так ён заўсёды называў сялян).

Зьмітрачок паставіў на стол шклянку, выцершы яе брудным ручніком.

-- Хлеб цягні сюды!

Зьмітрачок паклаў на стол акраец хлеба.

Праз колькі часу, калі пустыя бутэлькі былі перастаўлены пад стол, прадстаўнік запытаў:

-- Зброя ёсьць? Няма? Эх ты!

-- Калі што-якое, я рукамі іх, рукамі... -- залемантаваў Зьмітрачок. -- А то вось: найлепшая зброя, без аніякага гуку! -- узяў з-пад лавы шворан. -- Дзёбнуць -- і гатова!..

Яны выйшлі. Дзікі вецер кідаецца ім у твар, блытаецца паміж ног, торгае даўгі шынэль прадстаўніка. Ідуць зусім паціху, моўчкі, толькі неўтаптаны, намецены завеяй сьнег рыпіць пад ботамі. Але вось у мутаўзе мяцеліцы вымалёўваюцца будынкі Гарасёвага хутара. Паварот налева. Сьветлячок замаячыў цераз шыбы вакна: ня сьпім, вартуем! І на сэрцы Зьмітрачка становіцца неяк брыдка-брыдка, быццам-бы плюнуў бацьку ў твар. Але -- позна! Рука прадстаўніка ў шырокім рукаве паднялася й апусьцілася на шыбу. Пякельная душонка Зьмітрачка торгаецца, хвалюецца...

-- Ня сьпяць яшчэ! Ня сьпяць! -- кажа прадстаўнік.

Зьмітрачок хіхікае -- прытварна, ненатуральна...

* * *

Жывучы амаль на мяжы, Гарась у той-жа дзень, калі даведаўся ад Міхалкі пра небясьпеку, пачаў рыхтавацца да ўцёкаў. Уначы ён здолеў адвезьці жонку й Марынку на тэй бок і вярнуцца назад, каб наступным рэйсам забраць найбольш каштоўнае з гаспадаркі.

У сенцах стаялі спакаваныя мяшкі, за лаўкай у хаце тырчэла вострая сякера. «Трэба ўзяць і яе, -- падумаў, -- мала што можа здарыцца ў дарозе». Гарась паставіў сякеру каля дзьвярэй, каб не забыцца, і ўвайшоў у хату. Якое гора ляжала ў яго на сэрцы, што трэба пакідаць абжытае мейсца! І з-за каго? З-за зладзюшкі Зьмітрачка! Ён стаіць і глядзіць у задуме ў вакно. Раптам яму здаецца, што пачынаецца вайна. Чырвоная армія ўцякае ў паніцы. Калгасы разбураюцца. Зноў аднаўляецца парадак. І што-ж тады Гарась зробе? Ён зловіць уцякаючага прыхвастня Зьмітрачка. «Ну, што -- накіраваў? Насмактаўся чалавечай крыві? Ты дурань! Думаў, зьнішчыўшы гаспадароў, жыцьцё людское палепшыцца?! Сьвет трымаецца на працы, а не на рабунку. Так, на працы! Бясконца рабаваць нельга!» І ён цягне Зьмітрачка на расправу грамады. «Во ён! Во той, хто разбурыў наша жыцьцё!» А народ крычыць: «Сюды яго цягні! Сюды!..»

-- А вайна павінна быць! -- шэпча сам сабе Гарась. -- Без вайны цяпер ніяк усяго гэтага не разблытаеш... Або здарыцца які-небудзь заварот кішок!? Усё роўна, павінна-ж нешта адбыцца!?

Гарась варушыцца, шастае рукамі па гарачай галаве. Якраз у гэты час пастукалі. Баян злосна ірвануўся да варот. І ў Гарася -- здалося яму -- усё абвалілася ў сярэдзіне. Але ён бярэць сябе ў рукі й падыходзіць да вакна. Адсоўвае фіранку й глядзіць у цемру ночы. «Яны!.. Утрох!.. Яшчэ-б з гадзінку, і ўсё было-б скончана!..» Млосьць разьліваецца па целу. «Кінуць усё!.. Паваліцца й узяць сябе за горла!..» Гарась з хвіліну стаіць у роздуме. Раптам здрыгануўся ўсім целам, нібы яго аблілі студзёнай вадой, і рашучасьць вярнулася да яго...

Выйшаў у сенцы.

-- Вон, Баян! Вон! -- крыкнуў цераз дзьверы як мага спакайней.

Знадворку чуваць быў пагрозьлівы голас Зьмітрачка.

-- А ну, адчыняй там, кулацкая лахудра!

-- Божа сьвяты й міласьцівы, выратуй!..

Узяўся за засоў, расчыніў дзьверы.

-- Людцы добрыя, чаго-ж так злаваць? Папярэдзілі-б, што прыйдзеце: яечню, паўкварты на стол!.. Ці-ж няма чым спаткаць госьцейкаў?! Ёсьць, хвала Богу, і скварка й чарка... дзякуючы нашай, рабоча-сялянскай уладзе... Жывем, хвала Богу!

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)