Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чамяры і чамяроўцы

Электронная книга - «Чамяры і чамяроўцы». Краткое содержание книги:

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32
Перейти на страницу:

Аднойчы, калі Ігар Бурсевіч быў маладым афіцэрам, сустрэўся ён на Украіне ў горадзе Камянец-Падольску са сваім земляком генерал-лейтэнантам інжынерных войск Яўгенам Леашэнем. Слонімскі генерал быў даволі адукаваным чалавекам, добра ведаў гісторыю Беларусі, гісторыю роднага горада Слоніма, у свой час ён шчыра сябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі, у тым ліку і з Якубам Коласам. Таму сустрэча двух слонімцаў была шчырай і незабыўнай, асабліва для Ігара Бурсевіча. Падчас гутаркі генерал Леашэня параіў маладому афіцэру Бурсевічу пісаць вершы, у якіх можна выказаць свае ўласныя думкі, перажыванні і хваляванні.

Сустрэча на Ігара Бурсевіча аказала такі ўплыў, што юнак з Чамяроў сапраўды ўзяўся за пяро і пачаў пісаць вершы. Але пісаў толькі для сябе. Пісаў па-беларуску і па-руску. А за трыццаць гадоў паэтычных радкоў напісалася шмат на самыя розныя тэмы…

Два гады назад да мяне ў рэдакцыю “Газеты Слонімскай” прыходзіць чалавек і кладзе на стол агульны сшытак вершаў. “Прачытайце, калі ласка, а калі гэтыя вершы вам спадабаюцца, хачу асобным зборнічкам іх выдаць у Слоніме і каб вы былі рэдактарам”, — кажа незнаёмец. Гэтым незнаёмцам аказаўся ўсё той жа чамяровец Ігар Бурсевіч. Тут мы і пазнаёміліся.

Сшытак я забраў дадому і вечарам пачаў чытаць. Калі сярод беларускімоўных паэтычных радкоў сустракаліся рускія словы-рыфмы і бачна было, што не ўсе яны ў мастацкіх адносінах роўныя, то рускамоўныя вершы былі адшліфаваныя, хоць таксама мелі розныя шарахаватасці і недакладнасці. Радавала тое, што пражыўшы столькі гадоў далёка ад Бацькаўшчыны, Ігар Бурсевіч не страціў і не адрокся свайго роднага, незабыўнага, светлага і цёплага:

Куточак маляўнічы, Чарнічныя бары, Ганькі і Хадзявічы, Грынкі і Чамяры. Тут ранкам над лугамі У летнія часы Гучалі з жаўрукамі І нашы галасы. На сініх плёсах Шчары, Сярод яловых крон Пакінулі мы мары Сваіх юнацкі дзён. Амаль да Ваўкавыска — Узгоркі і лясы, Ліцвінская калыска На слонімскай зямлі.[38]

Пасля прачытання вершаў, запала ў душу адна адметная асаблівасць — гэта шчырасць, беларуская памяркоўнасць і дабрыня. Нават няглядзячы на тое, што большасць вершаў былі напісаны на рускай мове.

Праз некалькі месяцаў у Слонімскай друкарні пабачыў першы паэтычны зборнік Ігара Бурсевіча “Романтика дорог”. Яго склалі вершы, прысвечаныя роднай Слонімшчыне, гісторыі Беларусі, юнацкай пары і каханню:

Имидж свой мы не уроним, Если чувства не мираж. Приезжай на месяц в Слоним Посмотреть местный пейзаж… Приезжай, семейной парой Соберем всех на пикник, Слоним ждёт тебя над Щарой И жировичский родник.[39]

Па першай кнізе вершаў адчувалася, што Ігар Бурсевіч — паэт лірычнага складу, які выяўляе пачуцці і думкі, навеяныя ходам падзей і абставінамі жыцця. Яго лірычны герой — чалавек узнёслай і рамантычнай душы, якая ўмее верна і горда любіць радзіму, свой народ, ап’яняцца хараством прыроды, захапляцца здабыткамі чалавечага духу, хораша і без ілжывай сарамлівасці кахаць:

Я вернусь устоявшимся снегом, Верность принципам нашим храня, Не расстанусь с семейным ковчегом, Даже если уйдёшь от меня.[40]

У 2005 годзе ў Слоніме выходзіць з друку новы паэтычны зборнік Ігара Бурсевіча “Звёздный перезвон”. Аўтар яго прысвяціў армейскай службе. Але і ў ім паэт шчыра сумуе па роднай Беларусі, па Слонімшчыне:

Зима растаяла, как льдинка, Вновь в Каменце пора цветам. А в Слониме — моя Снежинка Кружит с азартом по холмам. В снежных просторах Альбертина Среди березок и ракит, Особым пламенем жасмина Лыжню Русалка серебрит…[41]

У новым зборніку паэта вельмі шмат вершаў-прысвячэнняў. Звяртае на сябе ўвагу і верш, прысвечаны Максіму Тарасавічу Бурсевічу, як факт таго, што да сённяшніх дзён чамяроўцы пра яго памятаюць і расказваюць пра свайго знакамітага вяскоўца дзецям, унукам і праўнукам. Верш складаецца з васьмі строф, але прывяду дзве апошнія:

вернуться

38

Бурсевич Игорь. Романтика дорог. Слоним. 2004. С. 5

вернуться

39

Романтика дорог. С. 13

вернуться

40

Романтика дорог. С. 41

вернуться

41

Бурсевич Игорь. Звёздный перезвон. Слоним. 2005. С. 34

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)