Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чамяры і чамяроўцы

Электронная книга - «Чамяры і чамяроўцы». Краткое содержание книги:

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32
Перейти на страницу:

П’есы Уладзіміра Іскрыка напісаны вельмі сакавітай мовай, поўныя трапных дасціпных, напружаных дыялогаў, прасякнуты вастрынёй і парадаксальнасцю думкі. У іх адлюстраваны розныя бакі нашага жыцця, сацыяльныя з’явы рэчаіснасці, таму многія творы не страцілі эстэтычнай значнасці і сёння. Па іх абавязкова трэба ажыццяўляць пастаноўкі на прафесійнай сцэне нашы тэатраў. А яшчэ Уладзімір Іскрык напісаў сцэнарыі навукова-папулярных фільмаў “Здзіслаў Стома” і “Уладзімір Мішчанчук”, апублікаваў каля сотні артыкулаў на самыя розныя тэмы.

Каб больш даведацца пра гэтага чамяроўца, пра яго адносіны да сённяшняга жыцця, да беларускай культуры і мовы — дапаможа інтэрв’ю, якое нядаўна я зрабіў і апублікаваў у “Газеце Слонімскай” 1 лютага 2006 года. Вось некалькі ягоных адказаў на мае пытанні.

—З дзяцінства ўспамінаецца руская песня, якая часта гучала па радыё, ды і цяпер час ад часу яе можна пачуць у эфіры. Песня называлася “С чего начинается Родина?”. Памятаеце: “А может, она начинается с той песни, что пела нам мать…”. А на Вашу думку, з чаго пачынаецца Бацькаўшчына?

— Бацькаўшчына пачынаецца з усвядомленага вывучэння традыцый у сям’і і ў дзяржаве.

— Калі мы пачалі нашу гутарку з традыцый, дык Беларусь мае вялікія тэатральныя традыцыі…

— Беларусь — гэта старэйшая тэатральная краіна на тэрыторыі былога СССР. Тэатр прыйшоў у Маскву з Беларусі, пасля таго як Кацярына параздавала нашы землі сваім палюбоўнікам і ваенным асобам, адначасова раздала і тэатры. Дарэчы, толькі ў радыусе 30 кіламетраў вакол Слоніма было да 1795 года тэатраў больш, чым ва ўсёй Савецкай Беларусі. Гэта быў тэатр Агінскага ў Слоніме, тэатры ў Дзярэчыне, Ружанах, Косаве і ў іншых мястэчках. Прычым найвыдатнейшыя тэатры еўрапейскага кшталту. Напрыклад, пра тое, што беларускае барока паўплывала на станаўленне і развіццё расійскай культуры, піша нават расійскі акадэмік Ліхачоў у сваёй “Истории древнерусской культуры”. А наш гісторык Абэцэдарскі, якога мы сёння крытыкуем, напісаў кнігу, якая так і называецца — “Беларусы ў Маскве”, яна выйшла з друку ажно ў 1957 годзе. Ён там падкрэслівае вялікую ролю беларусаў у развіцці Масквы і яе культуры.

— А ці даўно Вы самі былі ў тэатры?

— Апошні раз глядзеў спектакль-ідылію “Сялянка”. Ён мне не спадабаўся. Наогул, тэатр у Беларусі знаходзіцца ў заняпадзе, таму што тэатр — гэта драматургія, якая павінна адлюстроўваць настроі грамадства. А зрабіць сёння нейкае шоу — гэта поўны правал. Тэатр ёсць рэалізм, рэалізм псіхалагічны і рэалізм старой балады і драмы. З гэтага складаюцца традыцыі нашага беларускага тэатра. Таму не трэба сёння блытаць тэатр з камерцыяй, бо ёсць сапраўднае мастацтва і ёсць шоу.

— Уладзімір Міхайлавіч, дзесьці чытаў, што ў 60-х гадах Вы са сваімі сябрамі-студэнтамі стварылі ў БДУ падпольны ўрад. Ці праўда?

— Гэта былі 1960–1964 гады. Але ніякага ўраду мы не стваралі, а арганізавалі гурток. На ім чыталі забароненыя часопісы, марылі пра незалежнасць Беларусі, гутарылі пра гісторыю сваёй дзяржавы. Падобныя гурткі былі створаныя і ў іншых ВНУ Мінска, а таксама на трактарным заводзе, Вышэйшай школе міліцыі і г.д. У наша кола сяброў уваходзілі ўнук Якуба Коласа Юра Міцкевіч, паэт-пачатковец Уладзімір Мархель, будучы гісторык Міхась Ткачоў, паэт Рыгор Семашкевіч, філолаг Генадзь Тумас і іншыя. Нас за гэта выключылі з універсітэта ўжо на пятым курсе. Праўда, у абарону выступіў Сяргей Прытыцкі, які тады быў сакратаром ЦК КПБ, дзякуючы яму нас перавялі на завочнае аддзяленне.

— А каб сёння падобную арганізацыю стварылі студэнты?

Іх проста выгналі б з навучальнай установы і ніхто не заступіўся б. Бо сённяшняя дзяржаўная палітыка ў Беларусі — памылковая, асабліва ў дачыненні да нашай моладзі, нашай гісторыі і мовы.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)