Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Чамяры і чамяроўцы
Чамяры і чамяроўцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чамяры і чамяроўцы

Электронная книга - «Чамяры і чамяроўцы». Краткое содержание книги:

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 32
Перейти на страницу:

… Нядаўна мне зноў пашанцавана наведаць майстэрню Івана Міско. На адной са сцен заўважыў каляровую афішу адной з расійскіх эстрадных груп. Чатыры прыгожыя дзяўчыны ўсміхаюцца з плаката. А адна з прыгажунь на памяць пакінула скульптару свой аўтограф: “И ты мой гений, и я твой гений, каму же падать на колени…”. Думаю, што найперш трэба пакланіцца сёння таленту нашага земляка з Чамяроў Івану Якімавічу Міско, бо зробленае ім заслугоўвае валікай увагі і пашаны. Перад такім таленавітым чалавекам не сорамна сёння і ўпасці на калені.

УЛАДЗІМІР ІСКРЫК

“Фамільная асаблівасць майго роду — Вера і Веды, — сказаў неяк пры сустрэчы мне Уладзімір Міхайлавіч Іскрык, а пасля дадаў. — Стагоддзі рыцарскага служэння, а потым акупацыйны тэрор імперыі, праваслаўных папоў і савецкіх камуністаў наклалі адбітак на гены. Можна не сказаць усю праўду, але ніколі не кажы няпраўды. Маю цётку Алену катавалі ў дэфензіве за тое, “што агрызалася”. Бацька сядзеў пры паляках “за камуністычную прапаганду”, а ўжо ў 40-м годзе саветы кінулі ў турму за антысавецкую дзейнасць. Немцы вызвалілі, а ён з першага дня пачаў арганізоўваць супраціўленне. У 1947 годзе яго зноў узялі і паслалі на 10 гадоў у Казахстан “пасвіць авечак” за тое, што правёў сход па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР… па-дэмакратычнаму рэгламенту. “Гэта табе не пры паляках. Мы табе пакажам савецкую власць”, — тлумачылі ў МГБ. Менавіта шчырае жаданне даведацца гістарычнае праўды і адпаведнасці прапаганды з жыццём паўплывала на мой лёс. Двойчы спецслужбы спрабавалі задушыць гэту шчырасць. 22 лютага 1959 года мяне выключылі з камсамола “за создание фракционной антипартийной группировки внутри комсомольской организации колхоза “Путь к коммунизму”. Гэта закрывала шлях да адукацыі. Мяне выратаваў дырэктар БСШ № 1 г.Слоніма Бажко, які даў характарыстыку як выдатніку, без упаміну антыпартыйнага падполля ў калгасе. Другі раз, ужо з перспектывай 10-15 гадоў зняволення, мяне выключылі з універсітэта ў 1965 годзе. За тую ж антысавецкую і антыкамуністычную дзейнасць. Уратаваў мяне сакратар ЦК КПБ і старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Сяргей Прытыцкі. Аддзякаваў сям’і. Аказваецца, на высокай пасадзе ён убачыў сваё дасье, і даведаўся, што пад час рэпрэсій яго сябры кляпалі, што сліна да губ прынясе. І толькі адна мая цётка Зіна Іскрык паручылася за яго — выратавала…”.

Успамінаць пра родныя Чамяры і расказваць пра сябе і сваё жыццё беларускі палітолаг, драматург, педагог, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Іскрык можа доўга. Сам ён нарадзіўся 2 кастрычніка 1942 года. Скончыў Белдзяржуніверсітэт. Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне, пасля — выкладчыкам у Мінскім інстытуце культуры, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, быў адказным рэдактарам часопіса “Тэатральны Мінск”, намеснікам дырэктара Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання.

У канцы 1990-х гадоў і ажно да 2004 года наш зямляк быў дарадцам старшыні Савета міністраў Беларусі, а таксама займаў добрыя пасады ў Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаванняў і ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Іскрык усё сваё жыццё даследуе праблемы духоўнасці і культуралогіі, творчасць пісьменнікаў канца ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай культуры, а таксама гісторыю беларускай драматургіі.

У 1981 годзе ў Мінску выйшла яго першая манаграфія “Традыцыі народнай творчасці і сучасны тэатр”, пасля — падручнік “Драматургія і фальклор” (Мн., 2002). Аўтар сцвярджае, і з ім нельга не пагадзіцца, што “уплыў народнага тэатру прыкметны будзе і ў драматургіі, калі яна скарыстоўвае сюжэты, вобразы ці моўныя сродкі з інтэрмедыяй школьнага тэатру, з запісаў батлеечных прадстаўленняў, кірмашовага тэатру і г.д. Спадчына народнага тэатру скарыстоўваецца і запазычваецца высокаразвітымі тэатральнымі культурамі па трох асноўных кірунках: каб дасягнуць найбольшай выразнасці пры ўзнаўленні класічнай драматургіі —як нацыянальнай, так і сусветнай; пры стварэнні спектакляў, прысвечаных гісторыі народа або сцэнізацыі іншых жанраў народна-паэтычнай творчасці — балад, паданняў, казак, ці стылізацыі пад фальклор; а таксама ў пошуках сродкаў для ўвасаблення сучаснай тэмы”. [36]

Уладзімір Іскрык спрабуе свае сілы і ў драматургіі. У 1994 годзе з друку выйшла кніга ягоных п’ес “Сабачаняты”, куды ўвайшлі 8 лірычных драм, напісаных у 60-х — 70-х гадах на самыя розныя тэмы. Піша аўтар і для дзяцей. Найбольш вядомая яго п’еса “Бег Бай па сцяне” (ставілі многія аматарскія калектывы), дзе аўтар свой казачны сюжэт звязаў з фальклорам. Пра драматургію нашага земляка найлепш сказаў народны пісьменнік Беларусі драматург Андрэй Макаёнак: “П’есы драматурга, пра якога я хачу расказаць, не трапілі, на жаль, у шэраг прынятых і пастаўленых. А калі іх прачытаў, прызнаюся, пазайздросціў гэтаму маладому чалавеку. Пазайздросціў мяккай беларускай танальнасці ў добразычлівай абмалёўцы персанажаў, вельмі жывой гутарковай мове. Вельмі ўмела перадае ён мяккую і колкую (але ад дабра!) іронію і гумар ва ўзаемаадносінах вяскоўцаў. Вельмі любіць аўтар працавітых, умелых і багатых на душэўнасць і ласку землякоў. Прозвішча драматурга — Іскрык".[37]

вернуться

36

Іскрык Уладзімір. Традыцыі народнай творчасці і сучасны тэатр. Мн., 1981. С. 3

вернуться

37

Іскрык Уладзімір. Сабачаняты. Мн., 1994. С. 3

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)