Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ
ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ

Электронная книга - «ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ». Краткое содержание книги:

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 87
Перейти на страницу:

Бурмістра Альшанаў ня было дома. Сустрэлі мы затое маладую, як кветка прыгожую, ягоную жонку, прыадзетую ў беларускую нацыянальную вопратку. Яна прывітала нас дастойна, грацыёзна, беларускай мовай. У хаце ўзорны парадак, чысьціня, што аж Немцы зьдзівіліся. Асаблівая атракцыя — слаўныя дзеткі, якіх мы ўсе падзіўлялі.

Хутка гаспадыня запрасіла нас на абед. Падала беларускі, ружовага колеру, халадзец. Бурачкі, цыбулька, кусочкі мяса, яек, сьмятана й яшчэ нешта, чаго ніхто ня мог разгадаць. А смак — нічога лепшага ня выдумаеш, толькі глытай. Немцы гэнага халадцу з ахвотай зьелі па дзьве талеркі. На другое была пададзеная — як «наляту» перакуска — яечня зь вялікімі скваркамі. Тут Немцы лыпнулі вачыма.

— У нас, — кажуць, — за цэлы тыдзень сям'я ня мае столькі туку, што вы нам даеце на адзін пачастунак.

Пасьля была гарбата ў прыкуску, бо цукру нехапала. Пад уражаньнем прыняцьця фон Баўмгартэль выказаў ахвоту купіць для сваёй сям'і ў Нямеччыне кіляграм сала. З прысутных нехта ахвяраваўся задаволіць просьбу Немца.

Пасілкаваўшыся, Немцы хацелі ехаць далей, сустрэцца зь іншымі людзьмі. Відаць, яны няблага арыентаваліся ў ваколіцы, бо хацелі наведаць Багданава, маёнтак ведамага вялікага мастака нашае зямлі Фэрдынанда Рушчыца.

Мастак Рушчыц памёр гады тры перад пачаткам вайны. Прымала ягоная дачка, гадоў трыццаці. Немцы пыталіся ў яе:

— Якой нацыянальнасьці тут людзі?

Дачка Рушчыца адказала:

— Па вёсках жывуць Беларусы, а па маёнтках — Палякі.

— А да якой нацыянальнасьці залічаюцца мясцовыя каталікі?

— Некаторыя зь іх лічаць сябе Палякамі. Я думаю, што ўсе яны Беларусы. Тут няма ніякай розьніцы між праваслаўнымі й каталікамі. Каталікі й праваслаўныя — адзін народ, зайшлі толькі некаторыя гістарычныя розьніцы.

— А якія тут ёсьць яшчэ нацыянальнасьці? — пытае Остэнэк.

— Ёсьць тут Татары дзе-ня-дзе. Яны гутараць пабеларуску, хоць мусульманскай веры. Было колькі Немцаў, але яны выехалі ў Нямеччыну.

— Ці вы былі за граніцай? — спытаўся фон Баўмгартэль.

— Так, была перад вайной у Швэйцарыі й Нямеччыне.

Немцы здаволена ўсьміхнуліся ды прасілі дазволу агледзець малюнкі яе бацькі. У доме была цэлая галярэя. Мы пераходзілі ад аднаго абраза да другога, з аднаго пакою ў другі, аж пакуль не стаміліся — гэткая процьма абразоў і скульптураў.

Шофэр цяпер віхром нас вёз праз Баруны, дзе ўжо здалёку красаваўся двувежны базыльянскі касьцёл. Тут я ўспомніў Немцам пра нашу настаўніцкую сэмінарыю ў Барунах ды аб яе лёсе. Немцы аднак ня спыняліся, сьпяшаліся да Ашмяны.

Каля гадзіны 6-й папаўдні мы былі ў Ашмяне. Немцы вельмі хацелі пабачыць Ашмяну ды сустрэцца з тамашнімі людзьмі, бо, як я зразумеў зь іхнае гутаркі, ім Жамойцы натрубілі быццам там «літоўская» сталіца.

Проста з вуліцы мы пайшлі на кірмаш, скуль людзі ўжо разьяжджаліся, сьпяшаліся дамоў. Немцы спыніліся сярод натоўпу ды слухаюць: усе гутараць пабеларуску! Некаторыя крычаць на ўсё горла, хочуць да канца распрадаць свой тавар.

Мы падышлі да аднаго селяніна, які аказаўся былым сябрам Беларускага Інстытуту Гаспадаркі й Культуры. На запытаньне Немцаў, хто ён па нацыянальнасьці ды якія людзі жывуць у Ашмяншчыне, ён, сьцяміўшы пра што Немцам ходзіць, разьвёў такую гутарку пра свой беларускі народ, які жыве сьцяной па ўсёй Ашмяншчыне й Вялейшчыне, што Немцы толькі лыпалі вачыма. На пытаньне, ці ёсьць тут «Літоўцы», селянін адказаў:

— «Літоўцаў» шукаеце? На ўсёй Ашмяншчыне я ня чуў пра іх і іх ня бачыў. Кажуць у Ашмяне ёсьць адзін шавец «Літовец». Вы можаце да яго зайсьці й пагутарыць, даведацца скуль ён родам. Аб іншых я нідзе ня чуў.

Гутарка была вычарпаная. Немцы падзякавалі ды пайшлі ў прыкірмашную сталоўку. Яны адразу загаварылі да маладой дзяўчыны-буфэтчыцы. Аказалася, што яна з суседняе вёскі, скончыла 7 клясаў польскай пачатковай школы ды жыла перад вайной у Варшаве. На пытаньне, якой яна нацыянальнасьці, адказала, што польскай, аднак дома гутарыць папросту. Немцы пацікавіліся, што яна разумее «папросту»?

— А вось так, як тут усе людзі гавораць, — адказала.

— Гэта значыць пабеларуску? — спытаўся фон Баўмгартэль.

— Але, некаторыя так называюць.

Немцы зрабілі вывад, што яна Беларуска-каталічка, якая праз польскую школу, каталіцкі касьцёл ды жыцьцё ў Варшаве набралася пераконаньня, быццам яна Палячка.

Мы гутарылі яшчэ з колькімі людзьмі, атрымалі падобныя адказы, што яны тутэйшыя, каталікі-Палякі. Немцы сказалі, што ў Ашмяне ім сытуацыя ясная ды няма патрэбы траціць часу. Яны загадалі шофэру трымаць курс на Крэва.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)