Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Задарожжа
Задарожжа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Задарожжа

Электронная книга - «Задарожжа». Краткое содержание книги:

Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. Асобна выдзелены цыкл «Эмігранты». Тут сабраны вершы, прысвечаныя Янку Запрудніку, Барысу Кіту, Лявону Мурогу, Васілю Мельяновічу, Вітаўту Кіпелю, а таксама іншым прадстаўнікам беларускай эміграцыі. (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:

ХАТА

Быццам капэлу на ранішняй месе Стары настаўнік слухаў у лесе Сосны, што стануць для хаты бярвеннем... Ладзіў сугучча — на пакаленні.
Мільгала сякера бляскам сталёвым. Бегаў унучак светлагаловы. З сынам змывалі ў рэчцы знямогу... Хату паставілі — на Перамогу.
Толькі жыццё зажадала іначай: Сын у калгасе гады пралайдачыў... Сказаў перад смерцю:"Доля такая". ... Унук у Сібіры нафту шукае.
...Кажаны абляталі хату пустую. Шацталіся людзі:"Нябожчык вартуе." Бачылі пасмы туману над дахам — Казалі: „Нябожчык слухае птахаў."
Ганак драўляны прарос крапівою. Толькі бярвенне ў хаце — жывое! I па жывому, па цёпламу плача. Хату купілі двое — пад дачу.
Едуць на лета з далёкага Мінску. Кажуць, жыць перасталі па-свінску: Зашыў ён пад скуру ампулу злую, Яна блінцы на сняданак гатуе.
А побач — дарога. У святы ці будні Заходзяць шафёры — тут смачная студня. I, быццам лілея, сядзіць гараджанка, I вецер паціху варушыць фіранкі...

ВЕРБНІЦА

За ноч зусім зялёным стаў арэшнік. Ледзь цепліць печка. За акном смуга. У Вербную Нядзелю толькі грэшнік Адчайна дакранецца да плуга.
Вунь у царкве, забранай ад культуры, Гармідар, і не ўціснуцца зярну. Унізе ладзяць нейчыя хаўтуры. Уверсе славяць Бога і вясну.
Яшчэ царква ад скокаў не астыла, I новенькі блішчыць іканастас, З-пад скуднае пабелкі „Веды — сіла" Шчэ праступаюць, як мінулы час.
Ды, кінуўшы ўчарашнія кумірні, Зноў ваяўніча моліцца народ, (Пракляўшы Леніна і атам мірны) За мечаны Чарнобылем свой род,
За спрамленыя ў балота рэчкі, За нейчы грэх, што з намі — па вяках... I вербныя галінкі, быццам свечкі, Як сутаргай, засціснуты ў руках.
А навакол, як толькі згледзець з ганку, Курыцца парай цёплая зямля, Кадрыль гармонік п'яна рэжа з ранку, I недзе горка плача немаўля...
1995 г.

ЧАРНОБЫЛЬ

На злом галоў ляціць цягнік закляты, А рэйкі абарвуцца ў тупіку. ...У гнёздах паміраюць птушаняты, I пакідае рыбіна раку.
Прырода, мы часцінка тваёй долі. Дык выратуй сябе і свет — сама, Бо Чалавеку ўжо няма спатолі. I на яго надзей ужо няма...

ВАЎКАЛАК

Хата. Стогадовы дуб. Крыніца — I буслы, зляцелыя здаля. „Чалавек, дазволь нам пасяліцца. Наймілей нам гэтая зямля."
Расчынялі дзюбкі бусляняты. Адпаўзалі гады ў лаўжы, I кружылі радасна над хатай Як заслон, два белыя крыжы.
...Моц набрала лета сакаўное, Сонца, як.расплаўленая ртуць. Толькі дзеці хворыя абое, Ад гнязда ніяк не адлятуць.
„Я знарок вам не сказаў пра пашу, Дзе атручанае ўсё навек. Як і я, загінуць дзеці вашы." I смяецца злосна Чалавек.
I буслісе пасівелай сніцца Вешчы сон — ахоўні позні знак: Мёртваю вадой бруіць крыніца, I стаіць ля хаты — Ваўкалак...

ЗАДАРОЖЖА

Калі і на бохан не шкрэблася збожжа, I бабуля з артрытам стагнала ў кутку, Пехатой тупацела я ў Задарожжа1, Галасавала там на бальшаку.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)