Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смерць — мужчына - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смерць — мужчына

Электронная книга - «Смерць — мужчына». Краткое содержание книги:

Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама назва «сьмерць» - жаночага роду. Дык і не дзіва, што малююць яе жанчынаю ў доўгім плашчы, са спушчаным на вочы каптуром, з касою ў руках. Малююць такою, быццам яна вечны касец, вандруе па Зямлі, збіраючы жудасны плён. І тут ўжо закралася нясьцісласьць. Жанчына – жняя, яе рукам больш прывычны серп. Магчыма, таму Адам Глёбус выводзіць сваю тэорыю, сьцьвярджаючы, што «Смерць — мужчына, а не жанчына. Нязвыкла, але смерць — ён, а не яна, як мяркуе тутэйшая большасць. Усе выявы з жанчынамi, што размахваюць косамi, — падман недасведчаных. Смерць — мужчына!». (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 34
Перейти на страницу:

Я прасiў мацi расказаць, i яшчэ я прасiў, каб яны з бацькам збiралi грошы мне на брата. Амаль ува ўсiх у нашым двары былi браты i сёстры, толькi ў мяне ды ў суседа Юры не было. Брата я выпрасiў. А Юра сказаў, што брат мой — дрэнь, што ягоны кот Мурзiк лепшы за нашага Максiма. Думаў я нядоўга i разбiў Юрку нос. Мяне, пэўна ж, пакаралi, але я не памятаю, як, а выдумляць не хачу.

Каб не пакiдаць мой аповед без эпiзоду пакарання, раскажу, як гэта рабiлася другiм разам: калi я склаў папяровы самалёт, падпалiў яму крылы i з гаўбца пусцiў . Самалёт увайшоў у "штопар" i ўпаў на гаўбец да Ярмоленкаў, што нiжэй на два паверхi жылi. У Ярмоленкаў бацька любiў рыбу лавiць i трымаў на гаўбцы рыштунак — сетку, вуды, падсакi. Рыштунак iмгненна запалымнеў. Добра, што ў кватэры людзi былi, — патушылi. Нават залiлi ўсё вадою так хутка, што мой самалёт не паспеў згарэць. Па рэштках размаляванага алейнымi фарбамi самалёта мяне i "вылiчылi". У нашым пад'ездзе жылi карэктары, тэхрэды, паэты i празаiкi, нават адзiн паважны сiвы з кавенькаю драматург, а вось мастакоў не было, фатографы i рэтушоры былi, але iм алейныя фарбы не патрэбныя. Вось i логiка. Каб я падпалiў пiшучую машынку, можна было б аспрэчваць, цi я тое ўчынiў. А з каляровым самалётам у руцэ рыбак Ярмоленка адразу да нас прыйшоў. Мяне бiлi салдацкiм пасам, а потым дзве гадзiны стаяў я на каленях, на грэчцы за шафаю. Стаяў i кляў усе пэндзлi, фарбы i алоўкi, якiя так любiў. Але колькi я праз iх памучыўся, нават у тым жа дзiцячым садочку.

Эма Казiмiраўна захварэла. У Клаўдзii Іванаўны памерла сваячка. Нам далi ў групу новую выхавацельку. Пасля палуднавання яна пасадзiла ўсiх за сталы, раздала алоўкi i паперу i загадала маляваць лодкi, караблi ды ветразi. Я намаляваў разрэз падводнай лодкi з мноствам рознакаляровых кают. Людзi не намалявалiся, бо ўва ўсiх каютах жыў толькi я адзiн. Ну хоць на паперы трэба ж мець уласны пакой? Але выхавацелька Нiнэль X. (X. — бо па бацьку, дзякуй Богу, забыўся) узяла мяне за вуха i завяла ў прыбiральню, дзе я i прастаяў, пакуль мацi па мяне не прыйшла. X. паскардзiлася, што я здзекаваўся з яе — псаваў алоўкi ўсiх колераў, перапэцкаў стол i рукi, не кажучы пра паперу, не намаляваў загаданыя лодкi, караблi i ветразi, а сваю абракадабру назваў "Разрэз". Мацi не ўразiлi абвiнавачваннi, яе ўразiла тое, што я прастаяў больш як гадзiну ў халоднай прыбiральнi. На другi дзень вярнулася Клаўдзiя Іванаўна. На паверхню ўсплыў зусiм iншы малюнак. Гэта быў Алегаў опус — на сiнiх, як i загадвалася, хвалях узвышаўся хрэстаматыйны крэйсер з вялiзнай свастыкаю на борце. Клаўдзiя Іванаўна не хапала Алега за вуха, не гнала яго ў прыбiральню, а растлумачыла, што свастыку лепш не маляваць, тым больш на хрэстаматыйным крэйсеры. Са сваiмi выхавацелькамi мы не малявалi караблi, мы абрысоўвалi i расфарбоўвалi сухое лiсце дрэў, малявалi грыбы, жалуды, трусоў, моркву i кабанчыка — тое, што бачылi i ведалi. Як бы там нi было, а накрэслiць свастыку на моркве нiхто не наважыўся. Нашто? Сапраўды. Малюнкi звычайна мы неслi дадому i дарылi бацькам. Шкада, яны з-за шматлiкiх пераездаў з кватэры на кватэру не захавалiся.

Затое засталася падушачка для iголак, якую я сам шыў для мацi пад Восьмае сакавiка. З гэтай падушачкай, вядома, пакуль што без iголак, любiць гуляць мая пяцiгадовая дачка Ядзя.

Укленчыўшы за шафаю, я кляў алоўкi, — напэўна так цi амаль так. Пецька Ярмоленка праклiнаў падручнiкi. Акрамя таго, што ён пляваў людзям на галовы i аблiваў прахожых канцылярскiм клеем, Пецька ўвайшоў у гiсторыю пад'езда адным неверагодным учынкам. Ён адарваў вокладку ў сваiм буквары, бо не любiў чытаць, i спусцiў абязвечаны падручнiк ва ўнiтаз. Як той буквар дайшоў з трэцяга на першы паверх? Не ўяўляю. Але так яно было. Унiтаз на першым паверсе, у кватэры настаўнiка фiзiкi, забiўся, i ўсё "дабро" паплыло-павярнула на падлогу. Настаўнiк насiў вёдрамi тое "дабро" на двор i вылiваў на кветнiк. А куды? Смурод стаяў жахлiвы. А мух было столькi, быццам яны з усяго раёна да нас у двор прыляцелi. Прыехалi сантэхнiкi i нiчога зрабiць не могуць, смяюцца, кажуць настаўнiку — насi. Ён, бедны, тры гадзiны, а можа, i болей цягаў вёдры. Змогся. Колькi можна? Узяў ён сякеру i прасек у падлозе дзiрку, каб "дабро" ў сутарэннi цякло. А яно, як назло, перастала цячы, бо сантэхнiкi нарэшце выцягнулi з трубы спляжаны буквар. Падлогу адрапаравалi хутка, тыя ж сантэхнiкi прынеслi дошку. Распiлавалi яе i прыбiлi, адно што не фарбаваная, але гэта неiстотна. А вось са сцяною ў кватэры настаўнiка фiзiкi было горш, чым з унiтазам i падлогаю. Сцяна памiж кухняю i спальняю трэснула. Ломкая лiнiя, як тая рэчка ўвесну, хутка пашырэла, i з-пад столi вывалiўся вялiкi кавалак бетону. Рабочыя з домакiраўнiцтва прывезлi некалькi бярвенняў i зрабiлi падпоры, каб, крый Бог, не абвалiлася столь. Недзе з год настаўнiк жыў у кватэры з някоранымi сасновымi бярвеннямi, пакуль не паставiлi новую сцяну.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)