Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смерць — мужчына - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смерць — мужчына

Электронная книга - «Смерць — мужчына». Краткое содержание книги:

Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама назва «сьмерць» - жаночага роду. Дык і не дзіва, што малююць яе жанчынаю ў доўгім плашчы, са спушчаным на вочы каптуром, з касою ў руках. Малююць такою, быццам яна вечны касец, вандруе па Зямлі, збіраючы жудасны плён. І тут ўжо закралася нясьцісласьць. Жанчына – жняя, яе рукам больш прывычны серп. Магчыма, таму Адам Глёбус выводзіць сваю тэорыю, сьцьвярджаючы, што «Смерць — мужчына, а не жанчына. Нязвыкла, але смерць — ён, а не яна, як мяркуе тутэйшая большасць. Усе выявы з жанчынамi, што размахваюць косамi, — падман недасведчаных. Смерць — мужчына!». (Н.Г.)
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 34
Перейти на страницу:

Войкнула пакрыўджаная спружына.

— Сяргей! — закрычала Рыта.

— Хутка наверх, — я дапамог iм падняцца.

Мы дабеглi да брудна-блакiтных дзвярэй. Праз гарышча выбралiся ў суседнi дом, праз ярка асветлены пад'езд вылецелi на вулiцу. Беглi мы хутка. Я нават забыўся на свой боль у жываце. Спынiлiся толькi каля бара ў цёмным двары, спрэс застаўленым прыватнымi машынамi.

* * *

— Я зараз, — кiнуў Сяржук хрыплым голасам i памкнуўся да дзвярэй з шыльдачкаю: "Чужанiцы ўваход забараняецца".

— Стой, — я схапiў яго за крысо джынсовае курткi.

— Каньяк забяру. Ды пусцi ты. Не заявiць ён. П'яны, разумееш, у чужым горадзе, а мы цвярозыя.

— А Лiза? — кiўнуў я на Рыту.

Сяржук спынiўся i павярнуўся да яе, тая вытрасала каменьчыкi з красовак, не раўнуючы — чапля на адной назе.

— Ён табе не казаў, у якiм гатэлi спынiўся?

— Не казаў. А што? — яна абула красоўкi.

— Трэба морду яму набiць, — Сяржук згарнуў кулакi.

— Раз набiлi, хопiць. Лепш па каньяк iдзi.

Сяржук павярнуўся да мяне i развёў рукамi:

— Ты чуеш? Яна мяне пасылае. Не, ты на яе толькi паглядзi... Дык у якiм гатэлi ён спынiўся?

Я ўклiнiўся памiж Рытаю i Сержуком. Толькi гэтага яшчэ не хапала, сямейнае сцэны каля бара.

— Спакойна, Сяржук. У бар пойдзе яна. А жывот мне балiць не менш за тваё горла. Зараз палякуемся.

— Сапраўды, я зганяю па каньяк. Усё ж нармальна скончылася.

— Ідзi. Горла балiць...

Рыта прынесла каньяк у бутэльцы з-пад мiнералкi, колбу бармен пашкадаваў.

* * *

Рыцiна iнфантыльнасць была бязмежная. Яна мяне абяззбройвала, як i прахалодная ружовасць яе вiльготных рук. I жаданне ўдарыць мокрым нажом у белую шыю падалося мне смешным, але толькi на адно iмгненне.

— Толькi ты не кажы Сержуку, што я была з камандзiровачным у гатэлi...

Яна гаварыла, гаварыла, гаварыла...

Я ўзяў са стала чысты нож i ўдарыў яе.

* * *

А цяпер можаце забiць, мне ўсё роўна.

Маркоўны агонь

1.

У Ракiцкага рудыя, бы гнiлы яблык, валасы, маленькiя балоцiстыя вочы, а ў душы гарыць маркоўны агонь. Таму ён увесь наскрозь свецiцца, i нават, калi апранае чырвоны спартовы строй, усё роўна можна ўбачыць трапяткое полымя, што апанавала душу.

Яго iмя — Расцiслаў. Нiякай вытанчанасцi нi ў iменi, нi ў прозвiшчы няма. Расцiслаў Ракiцкi. Хiба што ў суфiксе ёсць дробнае калiва каталiцкай шляхетнасцi. Тым больш няма дасцiпнасцi ў мянушцы Морква. Але ж за мянушкаю хаваецца яркi, як i любое здарэнне ў дзяцiнстве, факт.

Выдатнiк чацвёртага класа Пружанскай школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот выгадаваў на прышкольным гародзе самую вялiкую моркву ў СССР ураджаю 1961 года. Яна заважыла ажно 3 кiлаграмы 607 грамаў. Моркву вазiлi на Усесаюзную выставу дасягненняў народнай гаспадаркi ў Маскву.

Толькi спачатку было свята ўраджаю ў Пружанах. Расцiслаў, тады яшчэ Слава, пашыў сабе строй морквы: памяранчыкавы балахон i зялёную шапачку. На свяце ён iшоў па цэнтральнай пружанскай вулiцы паперадзе калоны вучняў, што неслi транспаранты з лозунгамi: "Кожны год — ураджай большы!", "Кукуруза — гэта сала, кукуруза — гэта мяса, кукуруза — гэта малако", "Камунiзм пераможа па ўсёй зямлi!", "Добры вучань — добры памочнiк па гаспадарцы!"... Той, хто не меў транспаранта, нёс кашы ды скрынi з гароднiнаю цi садавiнаю, а таксама снапы жыта. Слава нёс моркву на выцягнутых руках. Папярэдне ён яе так вышараваў i вымыў, што морква зiхацела, як пластыкавая лялька. Па свяце хлопчык хацеў забраць з дырэктарскага кабiнета сваю ляльку i падарыць мацi, каб тая стушыла яе, але дырэктар паведамiў з самым сур'ёзным выглядам, што моркву давядзецца везцi на выставу ў Маскву i ён ганарыцца за Славу.

У саюзнай сталiцы выдатнiк тры днi прасядзеў у гатэлi "Мiнск". Моркву забралi ў першы дзень. У гатэль наведаўся кiрпаты, цалкам лысы дзядзька, якi праз кожную хвiлiну выцiраў свой сыты спатнелы твар пакамечанай хустачкаю. Ён ухвалiў моркву, пацiснуў руку настаўнiку фiзкультуры, якi суправаджаў Славу, i забраў экспанат, так ён перахрысцiў морквiну. Другi i трэцi дзень вучань з настаўнiкам прачакалi немаведама чаго ў гатэльным пакойчыку, перанаселеным прусакамi.

На памяць пра тое падарожжа ў Ракiцкага засталася мянушка Морква i ў дадатак яшчэ i грамата ўдзельнiка Выставы дасягненняў народнай гаспадаркi СССР. На чырвона-залатой грамаце стаяла шмат подпiсаў i ажно тры круглыя пячаткi з гербамi. Адна пячатка крыху размазалася, i гэта засмуцiла акурацiста i выдатнiка, якi пiсаў без выпраўленняў i памарак.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)