Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смерць — мужчына - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смерць — мужчына

Электронная книга - «Смерць — мужчына». Краткое содержание книги:

Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама назва «сьмерць» - жаночага роду. Дык і не дзіва, што малююць яе жанчынаю ў доўгім плашчы, са спушчаным на вочы каптуром, з касою ў руках. Малююць такою, быццам яна вечны касец, вандруе па Зямлі, збіраючы жудасны плён. І тут ўжо закралася нясьцісласьць. Жанчына – жняя, яе рукам больш прывычны серп. Магчыма, таму Адам Глёбус выводзіць сваю тэорыю, сьцьвярджаючы, што «Смерць — мужчына, а не жанчына. Нязвыкла, але смерць — ён, а не яна, як мяркуе тутэйшая большасць. Усе выявы з жанчынамi, што размахваюць косамi, — падман недасведчаных. Смерць — мужчына!». (Н.Г.)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 34
Перейти на страницу:

У мяне ў альбоме захавалася фотакартка: я ў валёнках сяджу на зэдлiку каля этажэркi, а на ёй важка стаiць чатырохтомнiк Кузьмы Чорнага. Наогул наш пакой у камуналцы меў шмат фотафiксацый, бо суседзi Падзiкi, у якiх мацi пазычала лекi, акрамя горкiх таблетак ганарылiся сваiм фотаапаратам i сынам Сярожам. Сваё першае слова Сярожа сказаў толькi ў тры гады. Паказаў пальцам на варон, што кружлялi над комiнам, задраў галаву i крыкнуў на ўвесь двор: "Кабакi!" Пазней, калi Сярожава мацi перастала плакаць ад радасцi, высветлiлi, што сын яе хацеў сказаць "сабакi". Сярожаў бацька, журналiст, насiў сваёй чуллiвай жонцы гваздзiкi, стракатаў на пiсьмовай машынцы i да непрытомнасцi любiў фатаграфаваць негаварлiвага сына. А той любiў узлазiць на стол, засланы плюшавым абрусам, ды хадзiць па малому ў крышталёвую попельнiцу. Яго лупцавалi, а ён знарок лазiў на стол i хадзiў у попельнiцу, а часам i на барвовы абрус. Я не меў такой завядзёнкi, бо ў адрозненне ад любiмчыка Сярожы хадзiў у дзiцячы садок.

Выхавацелькi, Эма Казiмiраўна ды Клаўдзiя Іванаўна, вучылi нас не хадзiць мiма гаршка i мыць рукi кружочкам, пазнаваць дрэвы — нават з завязанымi вачыма. Па кары дзецi адрознiвалi клён ад бярозы, лiпу ад яблынi, вучылiся кармiць кабанчыка i трусоў, што жылi ў цагляным хлеўчуку. Цiкава ўсё гэта было, але ў садок я хадзiць не любiў, хацелася дамоў.

* * *

Аднойчы бацька прывёў мяне ў садок а шостай ранiцы. Мы пераехалi на новую кватэру i забылiся завесцi гадзiннiкi. Прачнулiся ў сваёй новай двухпакаёўцы на пятым паверсе, i бацька павёў мяне ў садок, дзе, акрамя старога вартаўнiка з кiйком ды мажнога кухара, нiкога не было. Мы пастаялi каля вялiкiх алюмiнiевых рандэляў i вярнулiся ў сваю кватэру, дзе напярэдаднi шумела наваселле пры свечках. Нi вады, нi газу, нi электрычнасцi яшчэ не падключылi, а мы ўсё роўна перабралiся, бо не маглi больш жыць з паэтамi, якiя павiнны адно пiць. Як нам хацелася хутчэй пераехаць. Як мы хадзiлi i глядзелi на зацярушаную снегам будоўлю, дзе рабочыя ў фуфайках складалi з блокаў наш будучы дом! Мы ж не ведалi, што рабочыя няправiльна складуць дом, што столь пачне працякаць i на ёй зацвiце карункавая плямiна. Мы не ведалi, што ў нас будзе сусед танцор Бабачкiн, якi пакладзе пасярод пакоя на падлогу вялiкi металёвы шар, а той сам, без усялякага прымусу i папiхання, пакоцiцца ў кут, бо будынак дасць усадку i перакосiцца праз паўгода пасля паспешлiвага наваселля ў нашай двухпакаёўцы з гаўбцом.

Колькi разоў на гаўбцы ў мяне дух перахоплiвала! Асаблiва калi шпурляў на галовы прахожых папяровыя бомбачкi з вадою. Пасля такога прызнання трэба чырванець, але я не чырванею, бо згадаў, што суседскiя хлопцы Юра ды Пеця плявалi людзям на галовы, а ў бомбачкi акрамя вады лiлi чарнiла ды сiлiкатны клей. Хай чырванеюць Юра ды Пеця, а я з гаўбца, на якiм любiў сядзець i слухаць "Джамайку", якую спяваў Раберцiна Ларэцi, вярнуўся ў пакой з плямiнай цвiлi на столi.

У пакоi стаяла шырокая чырвоная тахта, на якой вечарамi сядзеў я з мацi i гуляў у падарожжы. Бацька наш з'ехаў на два гады вучыцца ў чужую сталiцу, дзе ўвесь час хварэў на алергiю. Яшчэ ў нас жыла матчына сястра Рэня, — яна хадзiла ў педiнстытут на вячэрняе аддзяленне. Так што нам нiчога не заставалася, як сядзець удваiх на чырвонай тахце i гуляць у падарожжы. Тахта была нам за карабель, за самалёт, за цягнiк... У залежнасцi ад таго, што было патрэбна аднаму з нас, тахта ператваралася ў самыя неверагодныя караблi для падарожжаў. Мы па чарзе распавядалi пра розныя краiны, гарады i вёскi, мы ляцелi над светам i перачытвалi доўгiя бацькавы лiсты. "Любыя мае Нiна i Валодзя!" — пачынаўся адзiн з iх. А з усiх падарожжаў запомнiлася, як мацi расказвала пра вёску Рудзiцу.

Вайна. Зiма. Мая мацi, ёй дзесяць гадоў, нясе малако з Рудзiцы ў Койданава. Малако ў вялiкiм пяцiлiтровым бiтончыку. Рукi мерзнуць. Бiтончык цяжкi. Хочацца спынiцца i вылiць малако ў снег. Снег белы, як малако, а малако белае, як снег, i здаецца, што, калi выльеш малако на снег — яго не будзе вiдаць i нiхто не знойдзе таго вылiтага малака. Яна ўжо вырашыла, што вылье малако каля тэлеграфнага слупа, што стаiць на пагорку. Яна даходзiць да яго i вырашае пранесцi бiтончык да наступнага слупа. А каля наступнага, высокага i чорнага, яна бярэ бiтончык у другую руку i нясе далей... Вайна — гэта калi дзяўчынка нясе бiтончык з малаком па пустой зiмняй дарозе ад аднаго чорнага слупа да другога. Снег, холад, дарога, слупы. Маленькая дзяўчынка з алюмiнiевым бiтончыкам — вайна.

Мацi шмат расказвала пра розныя гарады. Пра Магiлёў i Наваградак, пра рэчку Табол у казахскiм стэпе. Але мне запомнiлася дзяўчынка з малаком.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)