Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Пікнік на ўзбоччы
Пікнік на ўзбоччы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пікнік на ўзбоччы

Электронная книга - «Пікнік на ўзбоччы». Краткое содержание книги:

«Пікнік на ўзбоччы» («Пикник на обочине») — найвядомейшы і найпапулярнейшы твор клясыкаў сусьветнае навуковае фантастыкі Аркадзія і Барыса Стругацкіх, які сярод усіх іхных кніг стала трымае першае месца па колькасьці выданьняў і перакладаў на іншыя мовы. Аповесьць напісаная ў 1971 годзе і ўпершыню апублікаваная праз год у ленінградзкім часопісе «Аврора». У 1991 годзе быў выданы аўтарскі варыянт, пазбаўлены правак, зробленых пад ціскам савецкае цэнзуры.
У цэнтры сюжэту — таямнічая і небясьпечная Зона, якая засталася пасьля наведваньня Зямлі прадстаўнікамі іншаплянэтнай цывілізацыі, а таксама жыцьцё людзей, якія воляй лёсу апынуліся побач зь ёю і вымушаныя змагацца за сваё існаваньне ня толькі са страшнымі нечалавечымі зьявамі, але й з ня менш непрыемнымі асаблівасьцямі чалавечага грамадзтва.
Кніга мела вялікі культурны ўплыў. Дзякуючы ёй у расейскую мову трывала ўвайшло слова «сталкер», якое замацавалася за аматарамі наведваць закінутыя аб'екты і гарады-здані, а сама субкультура набыла большую папулярнасьць. Фільм «Сталкер», які лічыцца адной з найлепшых кінастужак рэжысёра А. Таркоўскага, быў зьняты па матывах твору. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і ўтварэньне там закрытае Зоны Адчужэньня шмат у чым перагукалася зь «Пікніком» і дало нагоду выявіць у кнізе пэўныя прароцкія матывы. Тэмы ўразьлівасьці чалавека перад магутнымі сіламі, якія ён здольны вызваліць, а таксама неабходнасьці адказнага і далікатнага стаўленьня да навакольнага сьвету выявіліся як ніколі актуальнымі.
Па-беларуску «Пікнік на ўзбоччы» да гэтага моманту ніколі не выдаваўся. Гэты пераклад — першая публікацыя аповесьці на беларускай мове, і другі перакладзены на яе твор братоў Стругацкіх.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 68
Перейти на страницу:

Дык вось. Стаім мы зь ім у сховішчы, гляджу я на яго, які ён шэры стаў, як ён стаміўся, і шкада мне чагосьці яго стала, сам ня ведаю чаго. І нібы мяне нехта за язык пацягнуў.

— Слухай, — кажу, — Кірыле… — А ён якраз стаіць, «пустышку» перад сабой трымае, і з такім выглядам, нібы так бы ў яе і залез. — Слухай, — кажу, — Кірыле, а калі б у цябе такая ж «пустышка» была б, толькі поўная, а?

— «Пустышка»? — паўтарае ён і бровы ссоўвае, як быццам я яму бог ведае якую складаную гіпотэзу прапанаваў.

— Ну так, — кажу, — гідрамагнітная твая пастка, як яе… аб’ект «семдзесят сем бэ». Толькі зь дзярмом нейкім унутры, зь сіняватым.

Гляджу — пачало даходзіць. Падняў ён на мяне вочы, прыжмурыўся, і зьявіўся там у яго за сьлязой нейкі пробліск розуму, як ён сам любіць выказвацца.

— Пачакай, — кажа ён. — Поўная? Вось такая ж самая штука, толькі поўная?

— Ну так.

— Дзе?

— Хадзем, — кажу, — пакурым.

Ён жыва сунуў «пустышку» ў сэйф, зачыніў дзьверцы, замкнуў на тры з паловай абароты, і пайшлі мы зь ім назад у лябараторыю. Шчыра кажучы, я ўжо шкадаваць пачаў, што збалбатнуў. За пустую «пустышку» Эрнэст дае чатырыста манэт, а за поўную і ўсе шэсьцьсот вырваць можна было б. Але ходу назад мне ўжо не было, і я яму ўсё распавёў: і якая яна, і дзе ляжыць, і як да яе лепш за ўсё падабрацца. Ён адразу ж выцягнуў мапу, знайшоў гэты гараж, і па вачах ягоных я бачу, што ўсё ён пра мяне зразумеў, ды й чаго тут было не зразумець?

— Што ж, кажа, — трэба ісьці. Давай прама заўтра раніцай. А дзявятай я замоўлю пропускі, а ў дзесяць выйдзем. Давай?

— Давай, — кажу. — А хто яшчэ пойдзе?

— Ты ды я…

— Э не, — кажу. — Гэта ня ў бар прагуляцца. А калі што-небудзь з табой здарыцца?

Ён паглядзеў на мяне, пажмурыўся, усьміхнуўся.

— Бязь сьведкі ня пойдзеш?

— Зона, — кажу. — Парадак павінен быць.

Іншы б на ягоным месцы шыпець стаў, рукамі размахваць, расьпіскі даваць «прашу, маўляў, нікога не вінаваціць». Ён не такі. Ня першы год працуе, парадак у Зоне ведае. Двое справу робяць, трэці глядзіць, а калі яго потым спытаюць — распавядзе.

— Ну што ж, — кажа Кірыл. — Асабіста я б узяў Остына, але ты яго, напэўна, не захочаш. Ці нічога?

— Ну не, — кажу. — Толькі ня Остына. Остына ты іншага разу возьмеш.

Остын — хлопец нядрэнны, сьмеласьць і баязьлівасьць у яго ў патрэбнай прапорцыі, але ўжо надта ён хвалько. Абавязкова раззвоніць, што дзей хадзіў у Зону з Кірылам і Рэдрыкам, махнулі прама да гаража, узялі, што трэба, і адразу назад. Як на склад схадзілі. І кожнаму зразумела будзе, што загадзя ведалі, за чым ідуць. А да гаража, між іншым, з пропускам ніхто ніколі не хадзіў. Значыць, хтосьці навёў. А ўжо хто навёў — любы ўцяміць.

— Не, — кажу. — Остын не пасуе.

— Ну, добра, — кажа Кірыл. — А Тэндэр? Тэндэр — гэта ягоны лябарант. Нічога мужык, спакойны.

— Стараваты, — кажу я.

— Нічога. Ён у Зоне бываў.

— Добра, — кажу. — Табе лепш відаць. Тэндэр дык Тэндэр.

Карацей, ён застаўся сядзець з мапай, а я пайшоў наўпрост у «Боржч». Бо жэрці хацелася мне нязносна і ў глотцы перасохла.

Ладна. Зьяўляюся я раніцай, як заўсёды, а дзявятай, прад’яўляю пропуск, а ў прахадной дзяжурыць гэты бамбіза, сэржант, якога я мінулага году адмяцеліў, калі ён да Гуты стаў чапляцца па п’янай справе.

— Здароў, — ён мне кажа. — Цябе, — кажа, — Рыжы, па ўсім інстытуце шукаюць…

Тут я яго так ветліва перабіваю:

— Стулі, — кажу, — губы, сэржанце. Я за «рыжага» зь людзей бледных рабіў.

— Божа, — кажа, — Рыжы! Ды цябе ж так усе завуць.

— Усе ня ўсе, — кажу, — а губы стулі. Ён плюнуў, вярнуў мне пропуск і дакладвае:

— Рэдрык Шугарт, — кажа. — Вас тэрмінова выклікае да сябе ўпаўнаважаны аддзелу бясьпекі капітан Герцаг.

— Вось так, — кажу я, — гэта іншая справа. Вучыся, сэржанце, у фэльдфэбэлі ўзьвядуць.

А сам думаю: што яшчэ за навіны? На які гэта хрэн я спатрэбіўся капітану Герцагу ў службовы час? Добра, прыходжу. У яго кабінэт на трэцім паверсе, добры кабінэт, прасторны. Сам Вілі сядзіць за сваім сталом, курыць люльку і разводзіць нейкую пісаніну на машынцы, а ў куце корпаецца нейкі сэржанцік, новы нейкі, я ня ведаю яго.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)