Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Пікнік на ўзбоччы
Пікнік на ўзбоччы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пікнік на ўзбоччы

Электронная книга - «Пікнік на ўзбоччы». Краткое содержание книги:

«Пікнік на ўзбоччы» («Пикник на обочине») — найвядомейшы і найпапулярнейшы твор клясыкаў сусьветнае навуковае фантастыкі Аркадзія і Барыса Стругацкіх, які сярод усіх іхных кніг стала трымае першае месца па колькасьці выданьняў і перакладаў на іншыя мовы. Аповесьць напісаная ў 1971 годзе і ўпершыню апублікаваная праз год у ленінградзкім часопісе «Аврора». У 1991 годзе быў выданы аўтарскі варыянт, пазбаўлены правак, зробленых пад ціскам савецкае цэнзуры.
У цэнтры сюжэту — таямнічая і небясьпечная Зона, якая засталася пасьля наведваньня Зямлі прадстаўнікамі іншаплянэтнай цывілізацыі, а таксама жыцьцё людзей, якія воляй лёсу апынуліся побач зь ёю і вымушаныя змагацца за сваё існаваньне ня толькі са страшнымі нечалавечымі зьявамі, але й з ня менш непрыемнымі асаблівасьцямі чалавечага грамадзтва.
Кніга мела вялікі культурны ўплыў. Дзякуючы ёй у расейскую мову трывала ўвайшло слова «сталкер», якое замацавалася за аматарамі наведваць закінутыя аб'екты і гарады-здані, а сама субкультура набыла большую папулярнасьць. Фільм «Сталкер», які лічыцца адной з найлепшых кінастужак рэжысёра А. Таркоўскага, быў зьняты па матывах твору. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і ўтварэньне там закрытае Зоны Адчужэньня шмат у чым перагукалася зь «Пікніком» і дало нагоду выявіць у кнізе пэўныя прароцкія матывы. Тэмы ўразьлівасьці чалавека перад магутнымі сіламі, якія ён здольны вызваліць, а таксама неабходнасьці адказнага і далікатнага стаўленьня да навакольнага сьвету выявіліся як ніколі актуальнымі.
Па-беларуску «Пікнік на ўзбоччы» да гэтага моманту ніколі не выдаваўся. Гэты пераклад — першая публікацыя аповесьці на беларускай мове, і другі перакладзены на яе твор братоў Стругацкіх.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 68
Перейти на страницу:

Не спадабалася мне гэтая покрыўка. Цень ад яе нейкі ненармалёвы. Сонца ў сьпіну сьвеціць, а цень да нас працягнуўся. Ну ды добра, далёка да яго… Карацей, нічога, працаваць можна. Толькі што гэта там усё-ткі серабрыцца? Ці гэта трызьніцца мне? Зараз бы закурыць, вядома, прысесьці ціхенька і памеркаваць — чаму каля каністраў серабрыцца, чаму паводаль не серабрыцца… цень чаму такі ад покрыўкі… Стары Барбрыдж пра цені нешта распавядаў, дзіўнае нешта, але бясьпечнае… Зь ценямі тут бывае. А вось што гэта там усё-ткі серабрыцца? Ну роўна павуціньне ў лесе на дрэвах. Які ж гэта павучок яго там сплёў. Вох, ні разу ў жыцьці жучкоў-павучкоў я ў Зоне ня бачыў. І горш за ўсё, што «пустышка» мая якраз там, крокі за тры ад каністраў, валяецца. Трэба мне было тады ж яе і сьперці, ніякіх клопатаў цяпер бы не было. Але ўжо надта цяжкая, сьцерва, нездарма поўная, падняць я яе б змог, але на сабе цягнуць, ды яшчэ ўночы, ды яшчэ на карачках… а хто «пустышак» ні разу не цягаў, няхай паспрабуе, гэта ўсё роўна, што пуд вады безь вядра несьці… Дык ісьці, ці што? Трэба йсьці. Сербануць бы зараз… Павярнуўся я да Тэндэра і кажу:

— Зараз мы з Кірылам спусьцімся ўніз і пойдзем у гараж. Ты застаешся тут за кіроўцу. Да кіраваньня без майго загаду не дакранайся, што б ні здарылася. Хоць зямля пад табою загарыцца. Калі збаішся — на тым сьвеце знайду, тады маліся.

Ён сур’ёзна мне паківаў — не збаюся, маўляў. Нос у яго — роўна сьліва, хораша я яму даў. Ну, спусьціў я ціхенька аварыйныя блёк-тросы, паглядзеў яшчэ раз на гэтае серабрэньне, кіўнуў Кірылу і стаў спускацца. Стаў на асфальт, чакаю, пакуль Кірыл спусьціцца па іншым тросе.

— Не сьпяшайся, — кажу, — не сьпяшайся. Менш пылу.

Стаім мы на асфальце, «галёш» над намі калыхаецца, тросы пад нагамі ёрзаюць. Тэндэр башку цераз парэнчы выставіў, на нас глядзіць. Трэба йсьці. Я кажу Кірылу:

— Ідзі за мной крок у крок, на два крокі ззаду, глядзі мне ў сьпіну, не пазяхай.

І пайшоў. Спыніўся я на парозе, агледзеўся. Усё-ткі да чаго ж прасьцей працаваць удзень, чым уначы. Памятаю я, як ляжаў вось на гэтым самым месцы. Цёмна, як у нэгра ў вуху, зь ямы «ведзьмін халадзец» языкі выкідвае, блакітныя, як сьпіртовае полымя, і вось што крыўдна — нічога, сволач, не асьвятляе, нават цямней з-за гэтых языкоў здаецца. А зараз што — вочы да змроку прывыклі, усё як на далоні, нават у найцямнейшых кутах пыл відаць. Вось тут я і напартачыў: прывык адзін працаваць, у самога вочы прыгледзеліся, а пра Кірыла я й забыўся. Ступіў гэта я ўнутр і прама да каністраў. Сапраўды, серабрыцца нешта, ніткі нейкія ад каністраў цягнуцца да столі — вельмі на павуціньне падобныя. Можа, павуціньне і ёсьць, але лепш ад яго далей. Прысеў я над «пустышкай» на кукішкі. Да яе павуціньне быццам бы не прыстала. Узяўся я за адзін канец і кажу Кірылу:

— Ну, бярыся, ды ня выпусьці — цяжкая…

Глянуў я на яго, і горла ў мяне схапіла: ні слова не магу сказаць. Хачу крыкнуць: стой, маўляў, замры! — і не магу. Ды й не пасьпеў бы, напэўна, надта хутка ўсё атрымалася. Кірыл крочыць праз «пустышку», паварочваецца да каністры задам і ўсёй сьпіной — у гэтае серабрэньне. Я толькі вочы заплюшчыў. Усё ўва мне абмерла, нічога ня чую — чую толькі, як гэтае павуціньне рвецца. Са слабым такім сухім трэскам, нібы звычайнае павуціньне парвалася, толькі гучней. Сяджу я з заплюшчанымі вачыма, ні рук, ні ног не адчуваю, а Кірыл кажа:

— Ну што ты? — кажа. — Узялі?

— Узялі, — кажу.

Паднялі мы «пустышку» і панесьлі да выхаду, бокам ідзем. Цяжэрная сьцерва, нават удвух яе цягнуць нялёгка. Выйшлі мы на сонейка, спыніліся пад «галёшам», Тэндэр да нас ужо лапы працягнуў.

— Ну, — кажа Кірыл, — раз, два…

— Не, — кажу. — пачакай. Паставім спачатку.

Паставілі.

— Павярніся. кажу, — сьпіной.

Ён без адзінага слова павярнуўся. Гляджу я — нічога ў яго на сьпіне няма. Я і так, я і гэтак — няма нічога. Тады я паварочваюся і гляджу на каністры. І там нічога няма.

— Слухай, — кажу я Кірылу, а сам усё на каністры гляджу. — Ты павуціньне бачыў?

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)