Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Паляванне служыла гараджанам не забаваю, а важнай часткаю гаспадаркі. Яно падзялялася на мясное (на зуброў, ласёў, аленяў, мядзведзяў, лебедзяў, гусей, цецерукоў) і футравае (на баброў лісіц, вавёрак, ваўкоў собаляў кунід). На звярыных сцежках капалі ямы, ладзілі сілкі. Дзікіх птушак лавілі так званымі перавесамі — нацягнутымі высока над зямлёю сеткамі. Пра багацце нашых лясоў за часам князя Усяслава можна меркаваць па тым, што ў XVI стагоддзі собалі на полацкім рынку яшчэ прадаваліся вязкамі па 40 штук, а гарнастаі — па 250.
Жыхары Полацка аралі вакол горада зямлю, сеялі жыта, ячмень, пшаніцу, авёс, грэчку, гарох, лён. На полацкіх гародах тысячу гадоў таму раслі капуста і рэпа, боб і мак, цыбуля, часнок, кроп. Продкі ведалі смак салёнага агурка і расолу. Прыліплае да дна бочкі агурочнае зернетка археолагі знайшлі ў земляным слоі XIII стагоддзя.
Адзін беларускі паэт напісаў гістарычны раман гіра эпоху Чарадзея. Яго героі, паскідаўшы кальчугі, сядзяць вакол вогнішча і цюмраць печаную ў прыску бульбу. Ім можна было б пазайздросціць, каб не адна акалічнасць: бульбу завезлі ў Еўропу з Амерыкі толькі ў XVI стагоддзі, а ў Беларусі наш цяперашні другі хлеб з’явіўся яшчэ гадоў праз дзвесце.
Увесну ў горадзе зацвіталі яблыневыя і вішнёвыя сады. У хлеўчуках рохкалі вепрукі, білі ў драўляныя даёнкі вострыя струменьчыкі сырадою, бляялі авечкі і мэкалі козы. Частка палачанаў кармілася з рыбарства. Рыбу лавілі нератам, брадніком, на кручок, білі восцямі. Калі яна йпла на нераст, на невялікіх рэчках рабілі закалоты: перагароджвалі рэчышча шчытна падагнанымі жардзінамі, а пакінуты праход закрывалі лазовымі мярэжамі.
У прыгарадных лясах ставілі борці. 3 калоды ў добры год бралі колькі карчагаў мёду. Галоўнымі канкурэнтамі бортнікаў былі, вядома, мядзведзі. Борці яны ведалі не горш, чым гаспадары, таму пад кожнаю, каб ласун не здолеў падабрацца да салодзенькага, вакол стаўбура ладзілі шырокі дашчаны шчыт — подкур.
Ласаваліся продкі не толькі мёдам, але і каўрыжкамі, пернікамі з макам, пірагамі з самым розным мясам, ад заечыны да мядзведзіны. Падчас варожае аблогі нядрэнна ішлі і каніна з сабачынай. Між іншым, хрысціянская царква забараняла есці «даўляніну» — мяса звяроў і птушак, што трапілі ў сіло або былі задушаныя сабакам, лоўчым сокалам ці ястрабам і не прырэзаныя чалавечай рукой.
На святочнай бяседзе хадзілі па застоліцы чары варанага перабрадзілага мёду. Пілі таксама мёд, настоены на перцы, прывезенае з поўдня вінаграднае віно, ячменнае піва і квас. Сёмую чару хмельнага зелля лічылі «богаўгнявіцельнай», бо пасля яе чалавекам завалодвалі нячысцікі і пачыналіся сваркі, лаянка і тузанне за валасы. Знаходзіліся, праўда, і тыя, што перабіралі меру. Да нас дайшлі апісанні тагачасных жлуктаў: «Ни се мертв, ни се жив, опухл й акй болван… налйвся акй мех до гортанй, надомся (надзьмуўся) аки бочка, в ругание й посмех дав себе».
Горад любіў і ўмеў гандляваць. На торжышчы прапаноўвалі тавар тутэйшыя рамеснікі і сяляне. Кіеўскія купцы (яны трымаліся ў параўнанні з іншымі трохі фанабэрліва, ды ў Полацку на гэта ніхто не зважаў) прывозілі шкляныя вырабы, белы гліняны посуд з зялёнаю палівай. Яны ж вялі гандаль чарнаморскімі таварамі: віном, аліўкавым алеем, амфарамі. Багатыя гараджане з велікакняжацкага кола спыняліся каля прьшаўкаў з візантыйскімі квяцістымі тканінамі, з усходнімі прыправамі і тонкімі шклянымі келіхамі.
Як сведчаць археалагічныя знаходкі, палачанін мог купіць на рынку грэцкія арэхі, грабяні з самшыту, што расце на каўказскіх схілах, сердалікавыя пацеркі з Сярэдняй Азй. Знайшлі ў Полацку нават ракавінкі малюска каўры, радзіма якога — Індыйскі акіян. Чулася на торжышчы і нямецкая гаворка. 3 Заходняй Еўропы рамеснікі атрымлівалі волава, медзь і цыну. Першае месца ў полацкім імпарце колькі стагоддзяў займала соль, у экспарце — воск і футра.
Праведзеныя з дапамогаю рэнтгенаўскіх мікрааналізатараў даследаванні вырабаў полацкіх кавалёў паказалі, што мясцовае жалеза яны нярэдка спалучалі з якаснай сталлю з вострава Готланд, якая мела падвышанае ўтрыманне нікелю.
Разлічваліся срэбнымі зліткамі — грыўнямі. Грыўня дзялілася на 20 нагатаў або 50 кунаў Конь, напрыклад, каштаваў дзветры грыўні. Плацілі таксама вязкамі футравіны.
Гаворачы пра гандаль, трэба ўспомніць і пра шляхі, па якіх ездзілі купцы ды іншыя падарожнікі.
Галоўнымі дарогамі былі водныя. Паблізу горада па Дзвіне снавалі невялікія выддубаныя чаўныаднадрэўкі. Са стаўбура вячыстае ліпы тым самым спосабам можна было зрабідь лодку, куды змяшчалася некалькі коней з людзьмі. Ттттлі па рацэ важка наладаваньт таварам пласкадонньш стругі. Паўсотні ваяроў з рыштункам падымала ладдзя (яны хадзілі пад ветразем і на вёслах). Вялікія ладдзі з палубай і носам, аздобленым выразанай з дрэва звярынай ці птушынай галавой, зваліся насадамі. У сярэднявеччы на беларускіх рэках сустракаліся піраты, якіх называлі расколамі. (Ці не адтуль пайшло жаргоннае слаўцо «раскалоць»?)