Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Завяршаецца гэты напоўнены трагічнымі падзеямі змрочны тэкст фрагментам «Аб прамудрасці»: «Калі ж прайшоў адзін год, быў Усяславу ўначы цяжкі сон. Бачыў ён тройчы дзевуваярку ў чорным воблаку, асветленую бліскавіцамі, са святым крыжам у правай руцэ. А потым перамянілася хмара і з’явіўся храм, і дзева ўвайшла туды і зачынілася».
Каб чытач адчуў «водар» арыгіналу, сказ, на якім абрываецца рукапіс, пададзім без перакладу: «И глас бысть страшен зело: «Се Софея, сйречь Премудрость…»»
Пакуль ворагі скрыгаталі зубамі і выкрывалі будаўніка Сафіі ў бязбожнасці, крывіцкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Абшарам Полацкае княства было роўнае такім тагачасным еўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае ці каралеўства Партугальскае. Апроч сталіцы яно налічвала васемнаццаць гарадоў: Віцебск, Браслаў Заслаўе, Усвят, Копысь, Менск, Орша, Лукомль, Лагойск, Друцк, Галацічаск, Барысаў Стрэжаў Некалач, Емянец, Одрск, Гарадзец і Крывічгорад, які потым будзе называцца Вільняй. Улада Полацка пашыралася на ніжняе Падзвінне да самага Балтыйскага, або, як яго тады называлі, Варажскага мора. На землях, дзе жылі продкі сучасных латышоў стаялі гарады Герцыка і Куканос, якімі кіравалі полацкія васалы. Такім чынам, Полацкае княства мела выйсце да мора ці, іначай кажучы, было марской дзяржавай.
Унутраны запас стваральнай энергіі (вядомы гісторык і этнолаг Леў Гумілёў называе яе пасіянарнасцю) Полацкай дзяржавы быў настолькі магутны, што за адно XI стагоддзе яна дасягнула сваёй велічы: незалежная палітыка, ваенныя перамогі, эканамічны ўздым, высокі ўзлёт мастацтва… Усе спробы інкарпараваць княства ў склад Кіеўскай Русі заканчваліся правалам — і пры Уладзіміры, і пры яго нашчадках. Асобнае месца незалежнай Полацкай зямлі ва ўсходнееўрапейскай геапалітыцы сталася невырашальнай праблемаю ддя ўсіх «класічных» расійскіх гісторыкаў — ад Тацішчава да сучасных. Наша першая дзяржава ўпарта не клалася ў схему «адзінай старажытнай Русі», таму і ў падручніках, і ў манаграфіях на гэтую тэму Полацкае княства прыгадвалі ўскосна, а часам наогул не ўспаміналі.
Камусьці здаецца, што ўсё роўна гэта былі задворкі Еўропы. Авось візантыйскія імператары Камніны лічылііначай. Як мяркуюць некаторыя гісторыкі, адзін з Камнінаў Аляксей I, маючы вялікі выбар, узяў шлюб з Усяслававай дачкою. Сваяцтва дому Рагвалодавічаў з візантыйскай дынастыяй мела, як мы ўбачым, далёкія палітычныя і культурныя вынікі.
Акрэсліўшы межы княства, падплывём Дзвіною да яго сталіцы.
3 адносна невялікіх гарадзйпча і селішча Полацк ператварыўся ў буйны горад, дзе жыло блізу дзесяці тысяч чалавек. На дзядзінцы каля Сафійскага сабора падняўся княжы двор: высокі драўляны хорам на два паверхі з шырокай галерэяйсенямі, са святліцамі і пачывальнямі, з палатай, у якой магло сесці за сталы не меней за сотню гасцей. Вакол хорама вольна стаялі дамы баяраў і купцоў будаваліся новыя храмы. (Полацк — адзін з сямі гарадоў Усходняй Еўропы, у якіх вядома дзесяць і болей помнікаў дойлідства XI–XII стагоддзяў) Еэтае высокае месца ў сутоку Дзвіны і Палаты пазней назавуць Верхнім замкам.
Тут жыла і дружына — галоўнае апірышча валадара. У вялікія паходы разам з дружынаю ітттло народнае рушэнне (апалчэнне). Дзеля вайсковых патрэбаў князь трымаў запасы зброі і конскія табуны. Некалі кіеўскі Святаслаў меў тры тысячы кабыл і тысячу жарабцоў. Колькі коней білі капытамі ва Усяслававых стайнях, невядома, але лік, безумоўна, ішоў на сотні.
Дзядзінец з усіх бакоў абаранялі рэкі і роў Адна брама выводзіла адсюль на мост праз Палату, другая — у Вялікі пасад, за якім пачыналіся старадаўнія курганныя могілкі. Рамесны люд сяліўся пераважна на пасадах — Вялікім і Запалоцкім. Археолагі мяркуюць, што ўжо ў часы Усяслава вакол Запалоцця ішоў роў і дубальтовая сцянатын.
Палачане жылі ў хатах з адсечанага ў лесе адразу па мерцы хваёвага (радзей яловага) бярвення. Плошчаю тыя будынкі былі трохі меншыя за нашы сучасныя кватэры — ад 12 да 25 квадратных метраў Зруб стаяў на драўляных падкладах і часам меў прызбу. Паддогу рабілі з дошак. Палілі ў хаце пачорнаму. Хлявы часта пераўзыходзілі памерамі чалавечае жытло. Пабудовы стаялі вельмі шчыльна, маленькія падворкі раздзяляліся адзін ад другога агароджаю з забітага ў зямлю колля. Вуліцы масцілі бёрнамі і драўлянымі плахамі. Сямтам трапляліся лазні: продкі таксама ўмелі цаніць асалоду ад распаранага бярозавага ці дубовага веніка.