Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 198
Перейти на страницу:

Ад кожнае эпохі на зямлі, дзе жыве чалавек, застаецца свой слой, які археолагі называюць культурным. Слаі розных стагоддзяў маюць розную таўшчыню і розняцца колерам, захоўваюць адметныя рэчы. Гэты своеасаблівы летапіс нярэдка апавядае пражыццё продкаў болып і цікавей за летапіс сапраўдны. Таўшчыня такога «фаліянту» на Верхнім замку дасягае шасці метраў а пра тое, што там знойдзена, напісаныя дзесяткі кніг.

Археолагі паддічылі, што ў горадзе жылі майстры болып як шасцідзесяці спецыяльнасцей. Ганчары, бондары, шаўцы, краўцы, замочнікі, ткачы, меднікі, гарбарыкажамякі… Агароднікі будавалі гарадскія сцены, ладзейнікі— ладдзі і стругі. Жарнасекі выштукоўвалі з каменю жорны, з пясчаніку — вастрыльныя брускі, з мяккіх пародаў — абразкі ды крыжыкі. Касцярэзы рабілі грабяні, накладкі да калчанаўтулаў, гузікі, шахматныя фігуркі. У разьбяроў вельмі цаніліся маржовыя іклы — так званы рыбін зуб. Князі дарылі яго адзін аднаму нароўні з конямі, сабалямі ды шкурамі барсаў і белых ваўкоў.

Далёка славіліся полацкія ювеліры. Былі сярод іх чаканшчыкі, якія маглі акаваць турыны рог срэбрам і выбідь на ім ратнікаў што змагаюцца з закутымі ў панцыры пачварамі. Былі спецыялісты па скані, чэрні, эмалі і зерні. На жаночую падвескуколт памерам з пазногаць майстар мог налітаваць 325 металёвых зёрнаў Ювелірныя майстэрні забяспечвалі прыгажуняўаздобаю — бранзалетамі, пярсцёнкамі, скроневымі кольцамі. Папулярным упрыгожаннем былі лунніцы (падвескі ў выглядзе месяца). Простыя гараджанкі любілі насіць шкляныя бранзалеты — сінія, блакітныя, чорныя, зялёныя. Князёўны перад вяселлем замаўлялі залатыя колты з эмалямі, на якіх сядзелі на дрэве два паўліны — сімвал маладой пары. Дачка рамесніка цешылася просценькімі падвескамі. Пакладзе дзяўчо паміж дзвюма пластачкамі ўпрыгожання змочаны пахкім алеем кавалачак тканіны, і ніякай іншай парфумы ёй не трэба.

Хтосьці з полацкіх ювеліраў зрабіў князю Усяславу срэбны з пазалотаю сігнет (пярсцёнак з пячаткаю), які ў 1914 годзе знойдзе на дзвінскім беразе, капаючы чарвей, дзісенскі рыбак, мешчанін Сымон Рудак і які праз год Вацлаў Ластоўскі набудзе ддя будучага Беларускага музея ў Вільні.

Аднойчы на малюнку ў кнізе я ўбачыў тагачаснага палачаніна ў лазовых лапцях, і ўвесь давер да масцітага мастака імгненна выветрыўся. Абутак у гараджанаў дый у вяскоўцаў быў тады скураны, жаночы і дзіцячы вышывалі каляровымі ваўнянымі ніткамі. Адзенне, вядома, залежала ад становішча чалавека і яго дастатку. Убор князя і баярына цяжка ўявіць без плашчакарзна. Князь насіў высокія мяккія боты з сіняга, жоўтага ці чырвонага саф’яну і круглую шапку з футравай аблямоўкай.

Сучасныя модніцы могуць параўнаць сябе з княгіняю, якая выходзіла ў святочны дзень з хорама ў вышываных золатам чаравіках і ў дзвюх падпаясаных залатым пасам парчовых сукнях — кароткай верхняй і даўгой ніжняй. Верхняя мела шырокія рукавы, а ніжняя — вузкія з залатымі поручамі. Шыю песцілі шырокія каралі з каштоўных камянёў у валасах ззялі на сонцы залатыя або срэбныя колты з эмалямі і зерню.

Палачанкі ахвотна насілі бурштынавыя пацеркі, што, як верылі, спрыяла здароўю і дапамагала ад бяссоння. Раскапаўшы майстэрню старажытнага полацкага ювеліра, археолаг Сяргей Тарасаў знайшоў у ёй, апрача тыгляў пінцэтаў гірак ды іншага прычандалля, чатыры сотні кавалачкаў апрацаванага і «дзікага» бурштыну.

3 асаблівай павагай князь і яго акружэнне ставіліся да збройнікаў Ваяры почасту назіралі, як у агні нараджаецца меч. Вось клінок дайшоў да чырвонага калення, цяпер трэба яго загартаваць: можна ў вадзе, а лепей «у буесці» — падаць хутчэй конніку, што чакае ля кузні, і той паімчыць у поле, трымаючы меч лязом насустрач ветру.

Мячы (кошт аднаго быў прыблізна роўны кошту каня) мелі такую вастрыню, што імі галіліся. Броннікі рабілі кальчугі-броні з безлічы жалезных кольцаў (часам іх колькасць даходзіла да 60 тысяч), а яшчэ броні дашчаныя — з металёвых пластачак. Незаменныя былі на вайне даўгія цяжкія коп’і — дзіды і лёгкія, прызначаныя для кідання — суліцы. Годнае месца ў арсенале полацкіх ваяроў займалі аднаручныя і дзвюхручныя баявыя сякеры. Калі верыць «Слову пра паход Ігаравы», якраз яны адыгралі вырашальную ролю ў час штурму Ноўгарада дружынамі Усяслава Чарадзея.

Ішла слава пра полацкіх майстроўлучнікаў На блізкай аддегласці ад стралы са сталёвым наканечнікам не ратавалі ні шчыты, ні кальчуга, ні панцыр. Нават праляцеўшы сотню метраў, такая страла лёгка прабівала дубовую дошку таўшчынёю з палец. Лук даставаў крокаў на 300–350. 3 ім паляўнічыя смела хадзілі на буйнога звера, а мімаходзь маглі сцяць гуся, качку або чаплю.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)