Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 74
Перейти на страницу:

— Усё гэта не так цікава, як здаецца ў пачатку.

З радні ў Адольфа застаўся толькі старэйшы брат Іван. Іх бацькі, заходнебеларускія сяляне з-пад Мядзела, даўно памерлі. Так атрымалася, што Іван жыў ад Адольфа на другім канцы Беларусі, чорт ведае дзе, у самай палескай глушы, на лясным хутары каля чыгуначнай станцыі Старушкі — кіламетраў 300 ад Мінска і яшчэ 100 да Адольфавага гарадка. Іван працаваў лесніком, яго жонка Ніна — бібліятэкаркай у Старушках. Туды ж, у школу ў Старушкі, хадзілі пехам з хутара іх дзеці: старэйшы Талян і малодшы Лёнік.

Зрэдку Іван з Нінай прыязджалі да Адольфа ў госці. З братам было лёгка, ён паводзіў сябе, як і належыць чалавеку ў гасцях. Асцярожна ступаючы ў шкарпэтках, хадзіў па кватэры, усё хваліў, усім захапляўся, гаспадыні Ірыне не шкадаваў шчодрых кампліментаў, нават такога ўзроўню:

— Які цукар у вас салодкі! — казаў, калі пілі гарбату.

А калі гарэлку:

— Якая гарэлка мяккая — у горле не стаіць!

Гладзіў па галоўках дзяцей, і аж вочы ў яго вільгатнелі ад замілавання:

— Ну чыстыя анёлы нябёсныя!

Сядаючы на канапу, не забываў сказаць:

— Бач ты, якая зручная для сядзення канапа…

І на балконе, прыкурваючы цыгарэту, Іван не маўчаў:

— Шырокі ў вас, прасторны балкон! А прыгажосць якая зверху!

Хаця «прыгажосць» была — вершаліны дрэў, аўтобусны прыпынак ды воддаль — квадратны аблезлы дах камвольнага камбіната. Калі ж справа даходзіла да братавых малюнкаў і Іван падымаў вочы на сцяну, на акварэлькі — тут ужо яго захапленню не было межаў, проста слоў не знаходзілася. Ён толькі прыцмокваў языком.

— Ай і карціна! Як на фатаграфіі! — і варушыў пальцамі, нібы збіраўся памацаць ствол намаляванага дрэва ці пагладзіць травінку.

Затое Ніна, яго жонка, вельмі стрымана, суха паводзілася, нічога не хваліла. Нават багата сабраны стол ёй не падабаўся. Толькі падціскала вусны і казала з лёгкім дакорам:

— Ці трэба ўжо такі меркантылізм?

Ірына Бацькаўна слалася, не ведаючы, як ёй дагадзіць, і ўсё дарэмна. Нават Адольф, гаспадар, і той ніякавеў перад братавай, пабойваўся яе за падцісканне вуснаў, катэгарычнасць, аскетызм, а яшчэ — за незразумелыя паводзіны. Напрыклад, яна мыла рукі не калі заходзіла ў кватэру, як усе людзі, а калі выходзіла, перад ад’ездам.

— Ну, — казала, — трэба ісці мыць рукі, ды будзем развітвацца.

Адольф з жонкаю кожны раз потым ламалі галовы, што б гэта магло значыць, і не знаходзілі тлумачэння, акрамя асацыяцыі з выразам — «умываю рукі».

Прыезды сваякоў былі рэдкія, раз на год максімум. Да таго ж і сустрэчай гасцей, і ўладкаваннем, і пачастункам, і адпраўкай — усім займалася жонка. А Адольф, натура творчая, як толькі выпадаў вольны час і дазваляла надвор’е, закідваў мальберт за плечы, заводзіў мапед, і — на акварэлькі.

— З’езджу на акварэлькі! — казаў ён, як рыбакі кажуць — «на акунёў», ці паляўнічыя — «на качак».

З берага Дняпра адкрывалася прыгожая, шырокая панарама. Адольф ставіў мальберт, або з эцюднікам хадзіў па беразе, выбіраў ракурс, накідваў на паперу эскізы, замалёўкі. Зрэшты, які б ракурс ён не выбіраў, на якое б месца не станавіўся, выходзіла адно й тое ж: выгін Дняпра, лугавіна за ім, купка асін, дарога ў полі, кавалак неба і купал цэркаўкі.

Ён так на гэтай тэме натрэніраваў вока і набіў руку, што, у прынцыпе, яму і на натуру выязджаць не было асаблівай патрэбы — дома маляваў па памяці, і ўсё роўна атрымлівалася вельмі прыгожанька, проста копія як у сапраўдных майстроў пейзажу, асабліва калі акварэль узяць у рамку пад шкло або ў звычайнае паспарту.

Акрамя маральнага задавальнення, малюнкі здорава выручалі ў сэнсе эканоміі грошай. У Адольфа ніколі не было клопату перад 8 сакавіка, ці на Новы год, ці проста — калі сам ідзеш у госці, або да цябе прыходзяць — заўсёды гатовы падарунак-сувенірчык.

Мелася ў яго яшчэ адно хобі. У выхадныя ён любіў выпіць і паіграць на гармоніку, што застаўся ад бацькі. Асабліва прыемна было ўвосень, калі вечар, за вакном непагадзь, вецер ірве лісце з дрэў… А дома так утульна, суха. На стале выпіўка, закуска… І ўсё ў яго так спакойна, ладна. Дзеці добра вучацца. Жонка тут.

Адольф выпіваў чарку гарэлкі, адчуваў, як цяплее на душы. Браў гармонік. Гладкія перламутравыя кнопкі слухаліся пальцаў, пакой запаўняла мелодыя песні «Чобаты вы мае».

Хоць яму крыху сорамна было, што замест пісання шэдэўра марнуе час, траціць яго на пустое, але надта любіў ён такія вечары. Ён называў іх «маленькай слабасцю».

Здаралася, што «слабасць», акрамя выхадных, прыхоплівала яшчэ і панядзелак. Потым, у аўторак, на пытанне: дзе быў? чаму прагул? — Адольф з вінаватай усмешкай адказваў:

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)