Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 74
Перейти на страницу:

— Ідзі, сынок, на вуліцу — салют паслухай…

— Не салют, а травурны гудок! — паправіў бацька.

Пятрусь пайшоў. У верандзе стаяў скасабочаны мех, поўны кукурузы. Маці прасіла ў Капоры два кіяхі, а ён цэлы мех прытарабаніў. Адзін кіях вываліўся на падлогу. Пятрусь падняў, разлупіў ссохлы «пергамент», разняў чорныя «валасы», і з-пад іх раптам выглянула, як бліснула золатам, жоўтае, цвёрдае, буйнае зерне. Якая прыгажосць! Кавалачак лета!.. Падалося, нават веранда пасвятлела.

Ён выйшаў на двор. Няўжо гэта яно вось такое — жыццё? Дзе ўсё разам, гора і шчасце, сваркі і прымірэнні, слёзы і смех, і ўсё пераменлівае, перамешанае, непастаяннае, усё ў руху, круціцца, як у калейдаскопе; і як у калейдаскопе з розных асколачкаў шкла пры пэўным павароце і неабходным ракурсе ўзнікае малюнак — так і цяпер перад Петрусём узнікла, закруцілася і пабегла, пайшло мільгаць: ад рэчкі да Галькі, ад паху сена да вусікаў Цішы, ад Леаніда Міхайлавіча да віра з сомам, ад укручанага ў «пергамент» золата кукурузы да чорнага шарыка чмялінага мёду… Было адначасова і радасна, і боязна, і крыху сумна. Але больш радасна — якое ж яно, жыццё, аказваецца, аграмаднае! І як добра, што яно нарэшце пачынае адкрывацца яму!

Калі Пятрусь вярнуўся, ён зразумеў, што за сталом нешта змянілася. Ізноў працаваў тэлевізар. Апускалі на доўгіх ручніках у яму труну, і яна на дне моцна грукнула. Цётка Таня заплакала.

— Не яго — макет хаваюць! — гучна тлумачыў расчырванелы дзядзька Стах. — Гэта ж так прыдурваюцца! Я ж вас пахаваю…

— Нашто вам той Брэжнеў?! — маці вышмаргнула вілку з разеткі. — У вас родная матка памірае праз сцяну!

Але ніхто яе ўжо не слухаў.

— Ах ты мая Ціша…

— Во-ось…

— Ды што ў цябе акрамя той Цішы…

— У мяне? Акрамя Цішы? Гэта ў цябе грошы хоць на білет былі?

— У мяне? Грошы? На білет? Ды я з грошай караблікі раблю і па Лене пускаю!

— Ты? Караблікі? Па Лене? Ды ў цябе як у латыша!..

— Во-ось…

— Эх, вы… браты Карамазавы! — прамовіла маці, адвярнулася і выйшла, ляпнуўшы дзвярамі.

2013 г.

Дзядзька Адольф

Раздзел першы

І

З гэтым дзядзькам Адольфам у 55 гадоў здарыўся крызіс.

Да крызісу ён жыў сабе ціха-мірна ў раённым гарадку на беразе Дняпра, меў кватэру, дачу, жонку, мапед і двое дзяцей, працаваў на камвольным камбінаце мастаком-афарміцелем: малякаў плакаты па тэхніцы бяспекі, розныя лозунгі-транспаранты, усялякія буклеты-лістоўкі, пісаў каліграфічным почыркам (пакуль не было камп’ютараў) прозвішчы і пасады на шыльдах для дзвярэй начальніцкіх кабінетаў — словам, займаўся чым папала, нагляднай агітацыяй.

У выхадныя выязджаў на прыроду маляваць акварэлькі і, канечне, марыў пра маштабнае палатно.

Ён хацеў напісаць такі шэдэўр, які б ахопліваў усё.

У ім павінны былі адлюстравацца асноўныя перыяды гісторыі беларускага народа, нацыянальныя рысы яго характару, а таксама прырода ва ўсёй паўнаце і непаўторнасці. Яшчэ шэдэўр павінен быў несці глыбокі філасофскі падтэкст і ў розных перспектывах раскрывацца па-новаму.

Ды вось час! Дзе набрацца часу? Жонка Ірына, разглядваючы акварэлькі, таксама казала з уздыхам:

— Часу табе, Адольф, не хапае. Эх, каб табе час! Ты б, можа, намаляваў яшчэ не горш, чым Рафаэль.

За гэта — за такія словы — Адольф яе паважаў, але ў цэлым ставіўся да жонкі крышку іранічна. Яна не мела ніякіх талентаў, працавала звычайнай камвольшчыцай, да таго ж была круглая сірата, з дзіцячага дома. Адольф жартам называў яе Ірына Бацькаўна. Яна не крыўдзілася, адчувала, што не роўня таленавітаму мужу. Бегала сабе раніцай на камбінат, увечары назад, цягнула ўсю гаспадарку, выхоўвала дзяцей — яны, дарэчы, зваліся так, як і бацькі: сынок — Адоля, дачушка — Ірачка.

Раней, у маладыя гады, Ірына вельмі раўнавала мужа, баялася, каб не паклаў вока на якуюсь спакуслівую камвольшчыцу, адсочвала кожны яго крок. Але кот сала захоча — знойдзе, пільнуй не пільнуй… Таму перыядычна паміж імі ўзнікалі канфлікты, здараліся сур’ёзныя скандалы, з слязамі, папрокамі, крыкамі, нават з пакаваннем чамаданаў і пагрозай разводу.

Потым усё прайшло. Муж астыў, паспакайнеў, супакоіўся. І калі ў час выпіўкі маладзейшыя сябры-калегі спрабавалі завесці дзядзьку Адольфа на анекдот, ці раскруціць на якую-небудзь пікантную, інтымную гісторыю са сваёй біяграфіі, ён альбо адмахваўся: «Ай, я ўжо стары!» — або з выглядам прафесіянала, што вымушаны спускацца да дылетанцкага ўзроўню, паблажліва адказваў:

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)