Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 150
Перейти на страницу:

Так вось, па тэлефоне, мы амаль за год сталі незнаёмымі знаёмцамі i сябрамі. Па яе шчырасці i ў той жа час хітраватасці, па нясмеласці i дзёрзкасці, па меланхалічнасці i ажыўленасці я зразумеў: жанчына яна жвавая, хуткая на смех i на слёзы i, мабыць, ахвотніца да мужчынскай балбатні i ласкі.

На днях я пазваніў ёй сам: віншую, ёсць карэктура тваёй кнігі. «Васілёк, дзякую, цалую, — усцешылася яна, а пасля нечакана запрасіла: — Слухай, прыедзь на канферэнцыю на дні два раней. Убачым адно аднаго, пасядзім-пагаворым, а то i гульнём добра».

Я, паўтару яшчэ, загарэўся, панёсся. Меў рацыю паэт Максім Багдановіч:

Ёсць адна толькі мудрасць жыцця i яе я шаную; Вось што кажа яна: Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую, Але толькі да дна.

Я, канечне, дагэтуль не «піў да дна», але цяпер мне захацелася прыгубіць болей...

...Цягнік дацягнуўся туды апоўдні.

Я ўзяў свой партфель, букет кветак i рушыў на сыры, але без снегу, студзеньскі перон, з яго — у мокры i халодны ад цэменту i белай пліткі падземны пераход, а ім — на прывакзальную плошчу, пільна ўзіраючыся на сустрэчных жанчын: хто ж з ix яна, гэтая загадкавая Ксеня?

Ды ніхто з гэтых жанчын нікога не сустракаў. Выйшаўшы з падземкі, я паўзіраўся вакол: адразу за шклянымі дзвярыма паходжвалі маладыя цыганкі ў яркай апратцы i выбіралі тых, да каго можна прычапіцца i ўзяць здабычу, воддаль, на жалезным бардзюры, звесіўшы ногі, сядзелі таксісты ў аднаго фасону куртках i фуражках, смела, нават нахабна выцікоўвалі патрэбных пасажыраў, найбольш кладучы вока на загарэлых i абчапляных валізкамі ды клункамі людзей з поўдня, a калі бачылі просьбу ў іхніх позірках, дык тут жа саскоквалі на дол i задаволена паціралі рукі: «Куда, шэф, нада?»

Я затрымаўся пры вакзале, паворочаў галавою — сярод тых, хто быў паблізу, каля цётак-прадаўшчыц у белых халатах за скрынкамі з калёсікамі i каля кіёскаў-буфетаў таксама не было той маладзіцы, якая чакала б госця. Праз некалькі хвілін пасажырскі натоўп разышоўся, з новых людзей я застаўся адзін. Стаяў i пазіраў на замглёны ў бясснежную зіму горад, па бліжэйшых вуліцах якога цяжка паўзлі аўтобусы i тралейбусы, шнуравалі грузавікі i борздка бегалі легкавікі, сюды-туды сноўдаліся людзі, i адусюль гучэла паўруская, паўбеларуская, з палескім акцэнтам мова — мова якраз гэтага горада, дзе тутэйшы люд амаль чарнявы.

Мабыць, праз паўгадзіну мне надакучыла падпіраць вакзальную сцяну; я збіраўся падацца ўжо ў недалёкую гасцініцу i ўладкавацца ў ёй, як згледзеў: з тралейбуса, што падпоўз амаль да самага вакзала, выйшла жанчына i не пайшла спакойна, як усе, а падняла галаву, агледзелася i, выхапіўшы позіркам мяне — гэта значыць таго, хто чакае i нудзіцца, — імкліва памкнулася сюды.

Падышоўшы, крыху схіліла галаву i ўсміхнулася:

— Васіль Данілавіч?

— Васіль, — я таксама крыху схіліўся.

— А я — вашая аўтарка, Ксеня Адамаўна, альбо Ксеня, — гарэзна прамовіла i падала руку ў чорнай пальчатцы.

Спачатку я паціснуў, а пасля паўжартоўна адгарнуў краёк пальчаткі i пацалаваў руку — ужо не зусім маладую» але, як адчувалася, дагледжаную, а пасля падняў вочы i агледзеў яе: Ксеня, як выходзіць, невысокая, мне па плячук, не поўная, але i не танклявая, яркая бландзінка з блакітнымі вачыма, з расцвілай, але ўжо затухаючай красою; раней, летам, мабыць, добра загарэлая пад паўднёвым сонцам, а цяпер крышку з пабляклым сонечным налётам, пад заліхвацкім чорным капелюшом, у скураной чорнай куртцы з белымі металічнымі заклёпкамі, у чорнай спадніцы i прыгожых чорных ботах на высокіх абцасах.

Калі прыгледзеўся лепш, заўважыў: на яе твары зашмат пудры i памады. Вочы жвавыя, нос дзёрзка задзірысты.

— Ну — што? — усміхнулася. Цёпла, але смела, а то i з жартам. — Старая я ўжо? Не спадабалася?

Хоць я, як казаў, быў ужо не маладзён, але ад такога бойкага запытання крыху разгубіўся.

— Вельмі прыемна пазнаёміцца, — адказаў я, адпускаючы яе караткаватую i лёгкую руку.

— Выбачай, — сказала яна, — ехала на машыне, а яна сапсавалася. Выклікала свайго майстра, а сама дабіралася сюды на гарадскім транспарце. Так што не думай, што наўмысна запазнілася, набіваю сабе цану. Што ёсць, тое ёсць: ты — сталічны гусак, а я ўсяго толькі правінцыйны верабей. Праўда, напачатку, чуючы твой голас па тэлефоне, слухаючы, як ты мудра разважаеш, я ўяўляла: ты — нізкі i лысы кансерватар. Ажно ты — відны мужчына. Ты павінен падабацца жанчынам.

— Калі ласка, гваздзікі, — падаў ёй букет.

— Дзякую. Да ўсяго яшчэ, бачыш, i добра выхаваны, — узяла кветкі, зноў схіліла галаву. — Хораша ўразіў. Люблю такіх мужчын. Але... Якую жадаеш праграму?

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)