Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 150
Перейти на страницу:

Праўда, ужо ў плацкартным вагоне, у паўкупэ, дзе я сядзеў толькі адзін, крыху паспакайнеў, настроіўся на даўгаватую дарогу, на сустрэчу з іншым, меншым горадам i з Ёю. Жонка мела рацыю: я хацеў пабачыцца з той, з якой яшчэ ні разу не пазіралі адно аднаму ў вочы, толькі даволі часта летась i сёлета размаўлялі па тэлефоне. Я зусім не ведаў, якая яна: высокая альбо нізкая, стройная ці нязграбная, вабная або непрыгожая. Зразумеў толькі, што яна недзе майго веку — пад сорак гадоў. Гэта значыць — у тым узросце, калі яшчэ можна захаваць свежасць i маладосць пачуццяў, нават больш — у гэты чалавечы век пачуцці ўжо не бяздумныя i сляпыя, а развітыя, могуць адгукнуцца на чыесьці шчырыя пачуцці ca сталай глыбінёю, якая ў маладыя гады яшчэ недасяжная.

Спачатку мы з гэтай Ксеняй гаварылі толькі пра яе манаграфію (яна хацела выдаць яе кнігай, а мяне прызначылі быць рэдактарам рукапісу), а пасля паступова пачалі азнаёмлівацца як людзі. Яна зацікавіла мяне як суразмоўца, як чалавек-жанчына. Можа, i таму, што я ў гэты час, маючы ўжо неблагую пасаду ў выдавецтве, прыстойны на той час аклад, прыгодную для сям'і кватэру, — адным словам, пры сваім дабрабыце нібы апамятаўся: ці не запыніць свой імклівы бег i пачаць жыць іначай?

Я яшчэ i да нефармалаў адчуваў: не зусім так i не тое раблю, мая кандыдацкая па гісторыі амаль нічым не лепшая за іншыя кандыдацкія i доктарскія, у ix зусім мала навукі, амаль адна, як можна сказаць на зэкаўскім жаргоне, туфта — фальш i фальсіфікацыя. Трэба ўсё рабіць нанова. I галоўнае, шчыра ды праўдзіва. A калі стала сорамна за тое, за што набыў кар'еру i заробак, кілзанула i іншае адчуванне: ты пражыў ужо сорак гадоў, але i ў сваім, асабістым, мабыць, жыў не так, але жыццё не чакае, калі ты разбярэшся, як трэба жыць, а шпарка праносіцца побач, усё адчувальней выяўляючы, што ў цябе ўсё менш i менш здароўя ды сілы.

Да ўсяго гэтага, скажу шчыра, мяне начала стрэмчыць яшчэ адна рэч, пра якую я не толькі нікому не мог сказаць, але намагаўся нават не думаць сам. У свой час я даволі выпадкова, пашкадаваўшы, ажаніўся са старэйшай на дзесяць гадоў дзяўчынай. Яна, мая жонка, была цнатлівая i, як казаў ужо, гаспадарлівая. Першы час мы жылі дружна, ніяк не заўважалі розніцы ў нашых гадах, але пазней, калі ёй мінула за сорак, а мне наблізілася да трыццаці, усе вакол i мы таксама пачалі адчуваць гэта. Далей мы ўжо не святкавалі яе юбілеі — сорак пяць i пяцьдзесят гадоў; жонка, ведаючы, што паміж намi няма ранейшай інтымнасці (калі я, бывала, гарэзаваў, расштурхоўваў яе, яна ўжо вельмі не адгукалася, магла сказаць: «Які ты ненатольны. Я магла б ужо жыць i без гэтага»), што мой суцішак яшчэ зусім ненатуральны, што я на гулянках пачынаю цягнуцца да маладзейшых i прыгажэйшых за яе, дык вось яна нібы мякка i лагодна, але на самай справе чэпка пачала кіраваць мною. Адпрацаваў — ніякіх кампаній, адразу дадому, калі хочаш узяць чарку, калі ласка, кульні, я не хаваю, у бары ўсё ёсць; калі якія госці альбо паездка на дачу — толькі ўдваіх. Яшчэ я ўсё болей i болей пачаў адчуваць: яна ідзе наперадзе мяне ў жыццёвай развазе i ў разліку — нібы маці перад сынам. Усё гэта паволі начало прыгнятаць мяне, я пакутліва адчуваў: у мне не вырас, як след не выпрастаўся мужчына, гаспадар, я мушу толькі спраўджваць тое, што ўжо добра абдумала жонка.

Душу маю яшчэ болей развярэдзіў знаёмы, старэйшы гадамі паэт. Калі аднойчы мы стаялі з ім каля аўтобуснага прыпынку i нязмушана гаварылі пра жыццё-быццё, я не вытрываў i заўважыў: «Колькі ў Мінску прыгожых жанчын!» Той, глыбакадумна ўздыхнуўшы, адказаў: «Пачакай, у маім узросце ты ўбачыш, што ix, маладых i пекных, вельмі шмат. А заадно зайздросна падумаеш: «А ix жа хтосьці кахае i галубіць!»

Што да нашага з Ксеняй знаёмства, дык яно пачалося з яе. Яна не толькі званіла мне наконт кнігі, але, маючы вольную часіну паміж лекцыямі, магла абзыўнуцца i зусім нечакана: «Як жывеш, Васіль? Выбачай, але мне хочацца пачуць твой голас, пагутарыць з табою».

З гэтых яе частых тэлефонных званкоў я хутка ўведаў амаль пра ўсё, што дзеецца ў ix на кафедры i ў інстытуце, хто яе прыяцель i вораг, пра мужа i дзяцей. Да слова, яе муж — дырэктар маторнага завода, уладны i жорсткі, але гулюн; Ксеня ненавідзіць яго, жыве з ім дзеля дзяцей, хоць пакуль што вялікага шчасця ад ix не мае: дачка зарана, у семнаццаць гадоў, зацяжарала, выйшла замуж за такога ж юнага, як i сама, а праз год развялася, сын-школьнік трапіў у абы-якую кампанію, праз яго яе літаральна замучвае міліцыя, ёй прыходзілася ўжо разы два выбаўляць яго ад турмы.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)