Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 150
Перейти на страницу:

— Дзе ты i як цяпер жывеш, непераможаная красуня? — запытаў я, не зважаючы на яе астатнія словы.

— Дзе? — паківала яна галавою. — На зямлі... I даўно пераможаная ўжо. Я тады, як ты пайшоў ад нас, зноў рабіла на дарозе, ля Стоўбцаў. Ой, колькі я таго камення папацягала! Яшчэ крыху быў дур у галаве, яшчэ кепікі строіла. I дажартавалася: наляцела на прыезджага шафера, i ён перажартаваў... Пасля не смяялася, а плакала, каб узяў... — яна нікога не саромелася, расказвала голасна, рэплікамі адказвала пакупнікам, колькі каштуе яе гародніна, злавалася, калі тыя нядобра гаварылі пра яе гуркі. — Жывём пад Мінскам, на яго радзіме. Ён шаферам робіць, я на птушкаферме. Трое дзяцей гадуем, дом свой, гарод, соткі маю. А ты?

— Думаеш, я да трыццаці ўсё яшчэ хаджу халасты? — усміхнуўся я. — Ці так i не здолеў перамагчы якой красуні?

— Ну, не... — зачырванелася яна. — Дзяўчат жа хапае... Ды цяпер гэтулькі многа пекненькіх дзяўчат. Каб i я разумнейшая некалі была, дык цяпер магла б быць жонкай такога важнага чалавека, у горадзе — пры газе, цёплай вадзе — жыла б... Але папікаю сябе i не папікаю: ты ж маладзейшы ды вучаны... Агледзеўся б некалі, мог бы яшчэ i не ўзяць. А са сваім мы абое рабое...

Я гэтаксама ўсміхнуўся: што было б, каб гэтая вось Вікця была маёй жонкай. I, можа, зусім іншае жыццё было б. А якое — цяжка i сказаць.

— Пэўне, бабы надта любяць: ладны ж?.. З такім i не грэх паўлюбляцца...

— У мяне i жонка ладная, дзеці харошыя, — адказаў я.

— Ведаеш... — ціха прашаптала яна, — каб зноў выпала калі з табою падужацца, дык, далібог, згадзілася б... Было не было... — i гарэзна бліснула маладым бляскам у вачах. — Пастарэла, растраціла малады агонь на дзеці, але не ўвесь яшчэ дур з галавы выйшаў... Помніш, якая я тады была? Дык i цяпер пачці гэтакая...

— Калі ўжо тое было! — махнуў я рукою, падумаў, колькі за гэтую пару было ўжо чаго новага i вартнейшага. — Ды i дзяцінства было!

— Ну, чаму дзяцінства? — не згадзілася яна. — Маладосць была. Самыя лепшыя нашы гады, можа... Цяпер мы інакш жывём, надта пра ўсё думаем, а тады іначай жылі... Вось жывеш-жывеш — возьме ды ўспомніцца, заные душа, захочацца нечага лепшага...

— Гэта праўда, — усміхнуўся я. — Напраўду не раз хочацца нечага інакшага.

— Мне — хоць бы тваё... — сказала Вікця, а пасля як спахапілася: — Занясі сваім гурочкаў... — узяла абедзвюма рукамі з кошыка гуркоў, запатрабавала, каб я разгортваў i падстаўляў сетку. — Нарасло процьму, дык вот i прадаць рашыла, капейку на што сабраць. Не крыўдзі... — нахмурылася, калі я загаварыў пра плату. — Ешце на здароўе... А сам прыедзь калі ў нашу Сенніцу, саўгас наш добры, багаты, — i напішаш нешта, i па радыё сваім зможаш сказаць добрае пра нас. Сазановіч цяпер я, на птушкаферме працую... Тады яшчэ болей пагаворым...

— Паглядзім... — падзякаваўшы, усміхнуўся я, развітаўся i адышоўся.

Калі пасля азірнуўся, дык убачыў, што Вікця не кліча да сябе пакупнікоў, a стаіць i з нейкаю журбою пазірае мне ўслед.

1976

Раздзел другі. ПАВОДКА ПАЧУЦЦЯЎ

Нібы ўцякачка ад пагоні,

Да сэрца тулішся майго.

Ты ўжо ў каханні у палоне,

Яшчэ не зведаўшы яго.

Лазінкай кволай гнецца цела,

А прагны рот шукае мёд.

Ты б вырвацца яшчэ хацела,

Ды зацягнуў вадаварот

(пераклад з нямецкай У. Папковіча).

Тэадор Шторм
Ксеня
Расказвае Васіль Д.

Тады я, узбуджаны i неўгамонны, паехаў у камандзіроўку на два дні раней, чым трэба было.

Жонка прадчувала, што неспакой мой незвычайны, не хацела, каб я пакідаў дом нават на кароткі час, знаходзіла для мяне сотню ўсякіх клопатаў, ды я, разумеючы ўсё, але ў той жа час амаль ненавідзячы справядлівую жонку, настаяў на сваім. Я ўжо не мог не вырвацца са сталіцы, дзе мне да адчаю надакучыла амаль усё: работа, хатнія турботы, газеты, дзе глумілі «нацыяналістаў i нефармалаў» i ca слязамі пісалі пра былое «святое». Мне хацелася трапіць у незнаемы мне горад, да іншых людзей, з якімі не было яшчэ цяжару сустрэч, размоў i непрыязі да ix, урэшце, выйсці з кватэры з дарожнай сумкай у руцэ.

«Ты імкнешся да жанчыны, — нарэшце сказала мне тое, што думала, жонка. — Едзь, гуляй, калі я i дзеці табе ўжо не самыя дарагія».

«Еду!» — абурана адказаў я, хоць, калі выскачыў з кватэры i ехаў на метро на чыгуначны вакзал, адчуў пякучы сорам за свае паводзіны, за тое, што крыўджу жонку, добрую маці i гаспадыню, з якой нашьм дзецям, як кажуць, уежна i ўлежна.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)