Пяты этап
- Автор: Пясецкі Сяргей
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Галіяфы
- ISBN: 978-985-6906-91-9
- Переводчик: Язэп Янушкевіч
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Пяты этап». Краткое содержание книги:
Двойчы быў у спадарыні Ядвігі. У іх пачуваюся найлепш. Тут, у Брагіных, усё нейкае ненатуральнае, усё здаецца фальшывым. Брагін — кансерватар, летуценіць пра «старыя, добрыя часы»; Кобзаў камуніст, закаханы ў мяшчанскія анучы; Озімаў — пыхаваты, як той паўлін, камуніст, педант, эгаіст, які лічыць сябе найвышэйшым і універсальным аўтарытэтам, боствам, што пабліжва сыходзіць да простых смяротных. Маці Зосі — нервовая, падазроная, дрыжыць за кожны кавалак хлеба, скупая і бурклівая. Зося — хатні тыран, амаль істэрычка, якая «згарэла на алтары ахвяравання для ўласнай сям’і», выходзячы замуж за старога, нялюбага мужчыну. Лізка — пра яе не буду пісаць. пакуль што... У сямействе Двалінскіх пачуваюся як ва ўласнай сям’і. Усе шчырыя, добразычлівыя, простыя. Спадарыня Ядвіга мяне здзівіла, і нават сур’ёзна занепакоіла. Калі быў у іх апошні раз, сказала:
— Я маю для спадара падарунак.
— Які падарунак?
— Вось, калі ласка, — падала мне некалькі шматкоў паперы. Гэта былі два загады з V Корпуса і некалькі загадаў з 4-й дывізіі пяхоты. Загады непасрэднай каштоўнасці не мелі, але сам факт набыцця іх праз спадарыню Ядвігу сведчыў пра тое, што яна мае крыніцы і што рабіла захады ў тым кірунку.
— Няхай спадарыня будзе ўважлівай. гэта не жарт. Спадарыня ведае, чым гэта ёй пагражае?
— Ведаю добра. I хай мяне спадар не палохае. Вы хочаце дапамагчы нам выбрацца адгэтуль. Носіце праз мяжу лісты і рэчы. Таму і я магу таксама трохі рызыкнуць для спадара. Не будзем пра гэта гаманіць. Ёсць іншая справа, пра якую згадвалі. Я размаўляла з адным чэкістам. Згодзен на ўсё. Спадар можа яму верыць — як мне. Пазнаёмлю вас, калі пан жадае, альбо сама зраблю, што трэба. Толькі адно пытанне. вельмі важнае.
— Калі ласка?.
— Ён какаініст. Каб яго цалкам мець у руцэ — можа вельмі спатрэбіцца пану — варта даваць яму, часам, трохі какаіну.
Пані Ядвіга з гэткім запалам казала пра пэўныя справы, так добра арыентавалася ў метадах працы, што вельмі здзівіла мяне. «Яна — прыроджаны шпіён — думаў я. — У патрэбны момант зможа шмат зрабіць».
Узяў ад яе загады, не таму, што былі мне патрэбныя, але каб зрабіць тым ёй прыемнасць, і сказаў, каб больш без мяне анічога не рабіла, бо буду гневацца і нават буду асцерагацца да іх прыходзіць, бо могуць за ёй сачыць і разам з сабою яна праваліць і мяне. Паабяцала больш гэтага не рабіць.
Сёння ўвечары хачу аднесці два здымкі Кастуся ягонай маці. Даўно яе не бачыў. Цікава, што ў іх новага. Як прынялі вестку пра смерць Кастуся? Мне трохі непрыемна туды ісці, але думаю, што для іх гэта будзе дарагая памятка пра яго . А я?. Я памятаю пра яго заўсёды. Зрэшты, я маю дзённік.
Ціха. Так ціха, быццам застаўся я адзін у цэлым свеце.
ІІІ. «ТРОЕ АДСУТНЫХ»
Чалавек, які збіўся са шляху мудрасці, апынецца ў зборні мерцвякоў.