Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
- Автор: Кавалёў Сяргей
- Год: 2001
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:
Паэма Ц. Базыліка, напісаная з выпадку смерці Альжбеты Радзівіл, з’яўляецца першым вядомым нам фунеральным творам у польскамоўнай паэзіі Беларусі. Праз некалькі дзесяцігоддзяў надмагільныя надпісы, эпіцэдыумы, ляманты, трэны і іншыя фунеральныя жанры занялі трывалае месца ў літаратуры Вялікага Княства Літоўскага.
Пазнейшыя паэтычныя творы Ц. Базыліка працягваюць тэму смерці, узнятую ў паэме “Апісанне...”. У кнізе Т. Фальконіуса “Другая кніга святога Лукі” (1566) змешчаны верш Ц. Базыліка на герб Мікалая Радзівіла Чорнага (26 радкоў) і прысвячэнне Мікалаю Радзівілу Рудаму (52 радкі). Першы твор адносіцца нібыта да геральдычнай паэзіі, але толькі на самым пачатку аўтар гаворыць некалькі слоў пра радзівілаўскі герб і нават не спрабуе апісаць яго выяву ні ў гістарычным кантэксце, ні ў алегарычным плане, як таго вымагала традыцыя. Паэт адразу паведамляе чытачу, што ўладальнік герба памёр (хоць эпіграмы рэдка пісаліся на гербы памерлых людзей), выказвае жаль з прычыны ягонай заўчаснай смерці і спадзяецца, што справы Радзівіла годныя вечнай славы, а сам ён – Царства Нябёснага. Далей, ужо зусім насуперак канонам геральдычнай паэзіі, Ц. Базылік згадвае смерць жонкі князя і натуральным чынам працягвае паэму “Апісанне...”, быццам і не мінула восем гадоў з дня скону Альжбеты:
A tak nam z świata zeszła, by kwiatek w południe,
Ktory gdy słońce wnidzie, rozkwitnie się cudnie
I kwitnie do wieczora. Lecz ten śmierć urwała
W południe a wieczora doczekać nie dała.