Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Пікнік на ўзбоччы
Пікнік на ўзбоччы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пікнік на ўзбоччы

Электронная книга - «Пікнік на ўзбоччы». Краткое содержание книги:

«Пікнік на ўзбоччы» («Пикник на обочине») — найвядомейшы і найпапулярнейшы твор клясыкаў сусьветнае навуковае фантастыкі Аркадзія і Барыса Стругацкіх, які сярод усіх іхных кніг стала трымае першае месца па колькасьці выданьняў і перакладаў на іншыя мовы. Аповесьць напісаная ў 1971 годзе і ўпершыню апублікаваная праз год у ленінградзкім часопісе «Аврора». У 1991 годзе быў выданы аўтарскі варыянт, пазбаўлены правак, зробленых пад ціскам савецкае цэнзуры.
У цэнтры сюжэту — таямнічая і небясьпечная Зона, якая засталася пасьля наведваньня Зямлі прадстаўнікамі іншаплянэтнай цывілізацыі, а таксама жыцьцё людзей, якія воляй лёсу апынуліся побач зь ёю і вымушаныя змагацца за сваё існаваньне ня толькі са страшнымі нечалавечымі зьявамі, але й з ня менш непрыемнымі асаблівасьцямі чалавечага грамадзтва.
Кніга мела вялікі культурны ўплыў. Дзякуючы ёй у расейскую мову трывала ўвайшло слова «сталкер», якое замацавалася за аматарамі наведваць закінутыя аб'екты і гарады-здані, а сама субкультура набыла большую папулярнасьць. Фільм «Сталкер», які лічыцца адной з найлепшых кінастужак рэжысёра А. Таркоўскага, быў зьняты па матывах твору. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і ўтварэньне там закрытае Зоны Адчужэньня шмат у чым перагукалася зь «Пікніком» і дало нагоду выявіць у кнізе пэўныя прароцкія матывы. Тэмы ўразьлівасьці чалавека перад магутнымі сіламі, якія ён здольны вызваліць, а таксама неабходнасьці адказнага і далікатнага стаўленьня да навакольнага сьвету выявіліся як ніколі актуальнымі.
Па-беларуску «Пікнік на ўзбоччы» да гэтага моманту ніколі не выдаваўся. Гэты пераклад — першая публікацыя аповесьці на беларускай мове, і другі перакладзены на яе твор братоў Стругацкіх.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 68
Перейти на страницу:

— У нутро тваё, няголеная карга, старая сука, кашлюном сьмярдзючым, напаўдохлым у печань трахнутая, разам са смаркачом сьлінявым, шакалядным…

Потым ён рушыў па мяккім дыване ўздоўж калідора, азоранага ўтульным сьвятлом схаваных лямпаў. Тут пахла дарагім тытунём, парыскай парфумай, натуральнай скурай туга набітых папернікаў, дарагімі кабэткамі па пяцьсот манэт за ноч, масыўнымі залатымі партабакамі, усёй гэтай таннасьцю, усёй гэтай гнюснай цьвільлю, якая нарасла на Зоне, піла ад Зоны, жэрла, сукуплялася, тлусьцела ад Зоны, і на ўсё ёй было напляваць, і ў асаблівасьці ёй было напляваць на тое, што будзе пасьля, калі яна нажарэцца, нап’ецца, насукупляецца ўсмак, а ўсё тое, што было ў Зоне, апынецца звонку і асядзе ў сьвеце. Рэдрык бяз стуку штурхнуў дзьверы нумара 874.

Хрыпаты, седзячы на ​​стале каля акна, вядзьмарыў над цыгарай. Ён быў яшчэ ў піжаме, з мокрым рэдкім валосьсем, зрэшты, старанна зачасаным на прабор, нездаровы азызлы твар ягоны быў гладка паголены.

— Ага, — прагаварыў ён, не падымаючы вочы. — Дакладнасьць — ветлівасьць каралёў. Добры дзень, мой хлопча.

Ён скончыў адстрыгаць у цыгары кончык, узяў яе дзьвюма рукамі, паднёс да вусоў і паводзіў носам уздоўж яе ўзад і наперад.

— А дзе ж наш стары добры Барбрыдж? — спытаў ён і падняў вока. Вочы ў яго былі празрыстыя, блакітныя, анёльскія.

Рэдрык паставіў партфэль на канапу, сеў і дастаў цыгарэты.

— Барбрыдж ня прыйдзе, — сказаў ён.

— Стары добры Барбрыдж, — прамовіў Хрыпаты, узяў цыгару двума пальцамі і асьцярожна паднёс яе да рота. — У старога Барбрыджа разгуляліся нэрвы.

Ён усё глядзеў на Рэдрыка чыстымі блакітнымі вачыма і не міргаў. Ён ніколі не міргаў. Дзьверы прыадчыніліся, і ў нумар праціснуўся Кашчавы.

— Хто быў гэты чалавек, зь якім вы размаўлялі? — спытаў ён з парога.

— Добры дзень, — ветліва сказаў яму Рэдрык, страсаючы попел на падлогу.

Кашчавы засунуў рукі ў кішэні і, шырока пераступаючы велізарнымі скошанымі ўнутр ступнямі, наблізіўся і стаў перад Рэдрыкам.

— Мы вам сто разоў казалі, — з дакорам вымавіў ён. — Ніякіх кантактаў перад сустрэчай. А вы што робіце?

— Я вітаюся, — сказаў Рэдрык. — А вы?

Хрыпаты засьмяяўся, а Кашчавы раздражнёна сказаў:

— Добры дзень, добры… — Ён перастаў сьвідраваць Рэдрыка ўзбураным позіркам і грукнуўся побач на канапу. — Нельга так рабіць, — сказаў ён. — Разумееце? Нельга!

— Тады прызначайце мне спатканьні там, дзе ў мяне няма знаёмых, — сказаў Рэдрык.

— Хлопчык мае рацыю, — сказаў Хрыпаты. — Наша хіба. Дык хто быў гэты чалавек?

— Гэта Рычард Нунан, — сказаў Рэдрык. — Ён прадстаўнік нейкіх фірмаў, што пастаўляюць абсталяваньне для інстытуту. Жыве тут, у гатэлі.

— Вось бачыш, як проста! — сказаў Хрыпаты Кашчаваму, узяў са стала калясальную запальніцу ў выглядзе статуі Свабоды, з сумневам паглядзеў на яе і паставіў назад.

— А дзе Барбрыдж? — спытаў Кашчавы ўжо амаль прыязна.

— Накрыўся Барбрыдж, — сказаў Рэдрык.

Гэтыя двое хутка пераглянуліся.

— Мір праху ягонаму, — сказаў Хрыпаты. — Ці, можа быць, ён арыштаваны?

Рэдрык некаторы час не адказваў, павольнымі зацяжкамі дакурваючы цыгарэту. Потым ён кінуў недакурак на падлогу і сказаў:

— Ня бойцеся, усё чыста. Ён у шпіталі.

— Дарма сабе — чыста, — сказаў Кашчавы нэрвова, ускочыў і падышоў да акна. — У якім шпіталі?

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)