Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 147
Перейти на страницу:

— З якой прычыны хацеў купіць?

— Кнігалюб. А што, нельга?

— Гандлюе кнігамі.

— Дык я ж не чуў. Часам мяняе.

Прывялі і Бору, таго самага выпешчанага бамбізу.

— Я званіў, — спакойна прызнаўся ён, разглядаючы дагледжаныя пазногці. — Толькі ніякага шантажу не было. І ніякага «чалавека вясковага выгляду», што быў на выстаўцы кнігі, не ведаю… Так, разы тры званіў. Усё думаў, што перадумае… Ну, проста хацеў гэтую кнігу.

— Для працы?

— Не ўсе, хто любіць кнігу, ужываюць яе для працы. Я проста люблю кнігу. А вы хіба не?

Хацеў бы я ведаць чалавека, які ў наш адукаваны век прызнаўся б, што ён цярпець не можа кніг. Хоць да гэтага мы, дзякуй богу, дараслі.

Клепча сумеўся, а малады бамбіза дужа сур'ёзна вёў далей:

— Гэта адзіная мая страсць, таварыш лейтэнант. За гэта, па-мойму, не судзяць. І калі ўжо «кнігі суць рэкі, што напаяюць сусвет», то як можна вінаваціць таго, хто прагне і п'е. Ясна, званіў, не хацеў выпускаць з рук.

— Вам не здаралася гандляваць кнігамі? — спытаў Клепча.

Гутнік палез у кішэнь пінжака і выняў газету.

— Гэта яшчэ нашто?

— Сёння якраз, ідучы сюды, атрымаў. Беластоцкая «Ніва». Бачыце, падзяка за тое, што перадаў у бібліятэку дзвесце пяцьдзесят назваў кніг. Каб гандляваў, наўрад ці зрабіў бы такое. Менш каштоўныя, як лепшых набярэцца, адразу аддаю. Можаце праверыць.

— А мы і праверылі, — сказаў Клепча, — тут вы не хлусіце, усё праўда. І тут аддавалі, і ў Віцебск, і польскім беларусам.

Я не ведаў, чаго Клепча трымае пры гэтых допытах мяне. Папрасіў дазволу закурыць, бо «аж вушы ў мяне ад жадання папухлі», раскрыў пачак.

— Дайце і мне, — папрасіў раптам бамбіза. — Дзякуй. Што-то такое? «БТ»? Курэц з мяне ніякі, але, разумееце, расхвалявала мяне гэтая гісторыя.

Няўмела зацягнуўся, аж шчокі да зубоў прыліпнулі і, паказваючы на газету, сказаў нібы проста ў прастору, але з відавочным жаданнем ушкуліць Клепчу:

— Імя надрукавалі. Ветлівыя людзі. А тут і сабака не скажа «дзякуй».

Гэты чалавек пачаў выклікаць да сябе прыхільнасць. Нават ягоныя вусікі не здаваліся ўжо мне фатаўскімі.

Ідучы дадому, я думаў, што і апошнія ўскосныя доказы рухнулі. Нічога не дало ўскрыцце, нічога не дало знікненне карцін. Ні ў кватэры, ні на месцы, дзе загінуў Мар'ян, не было знойдзена аніякіх слядоў. Наконт кнігі званіў ні ў чым не вінаваты кнігалюб, дый невядома, ці кнігу шукалі ўзломшчыкі, што ўсыпілі сабак.

…Мінуў тыдзень. Ніхто мне не званіў, ніхто не выклікаў мяне, і па гэтых прыкметах я зразумеў, што следства з поваду заўчаснай смерці Мар'яна Пташынскага, хутчэй за ўсё, зайшло ў тупік.

Раздзел VІІ

Што было сказана ў «Новым Тэстаменце» і якую таямніцу схаваў у «Апакаліпсісе» Іаан Багаслоў…

Працаваць я не мог. Бавіцца — таксама. Неадчэпныя думкі аб Мар'яне і ягоным нечаканым канцы мучылі мяне і ўдзень і ўначы. Заставалася адно: тупа і ўпарта сядзець над ягонай кнігай і думаць, думаць, думаць. Думаць без усякай надзеі да нечага дадумацца, без усякай змогі звесці канцы з канцамі. Адзінае, што было тут ненадрукаванае, гэта маргіналіі[5], каментарыі хуткапіссю. Часцей за ўсё містычнага характару, накшталт: «Збылося пры каранаванні» або «спраўдзілася ў вешчым сне такога і такога».

Мне ўжо даўно хацелася плявацца, і аднак… У той вечар я вырашыў зрабіць апошнюю спробу. Пад зялёным абажурам гарэла асабліва моцная лямпа. Святло біла мне ў вочы, і таму я апусціў каўпак яшчэ ніжэй, каб яно падала толькі на кнігу. Ці я выснажыўся за апошнія дні, ці так падзейнічала ціша, але я на хвіліну задрамаў і, мабыць, асунуўся ніжэй у крэсле. А калі расплюшчыў вочы, яшчэ замглёныя сном, убачыў на левай балонцы ледзь прыкметныя цёмныя кропкі. Узняў галаву — яны зніклі. Апусціў — зноў з'явіліся. І тады я зразумеў, што бачу не кропкі, а ледзь прыкметны «цень ад кропак», ад нейкіх шурпатасцей паперы. Заплюшчыў вочы, правёў кончыкамі пальцаў і адчуў іх навобмацак. Я перагарнуў балонку і ўбачыў, што гэтым невідочным, мікраскапічным пукатасцям, якія і давалі падобны на россып парушынак цень, адпавядалі значна меншыя за шпілечную галоўку ўмяцінкі, зробленыя, можа, тупым канцом іголкі. Пазней я ўпэўніўся, што ў гэтым месцы яны яшчэ былі буйныя. Каб не шчаслівы збег абставін, каб не гэтае нізкае месцазнаходжанне крыніцы святла і маіх вачэй — я так бы нічога і не даведаўся. Але толькі гэта і было шанцаваннем. Далей прыйшла чарга на ўменне.

вернуться

5

Паметкі на палях.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)