Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 147
Перейти на страницу:

Я кінуўся да стала, дзе ляжала кніга. Я не мог пачакаць, не мог абдумваць усё гэта далей. Таму што яшчэ аднаго расчаравання я не вынес бы. Я страшэнна баяўся і адначасова нібы загадзя — і цвёрда — ведаў, што не памыляюся. Бо я быў ідыёт, які нават не здагадаўся, што лепш за ўсё можна замаскаваць рэч на вачах ва ўсіх.

Карэньчык шчыльна прылягаў да аркушаў, але не быў прашыты ніткамі, і гэта мяне крыху супакоіла. Я ўзяў жалезную лінейку і пачаў асцярожна прасоўваць яе за карэньчык. Лінейка ўваходзіла дужа павольна і з ціхім патрэскваннем: аддзіраўся клей. І гэта было так, нібыта сталёвы ланцэт з патрэскваннем рэзаў маю ўласную плоць. Ну так, гэта было варварства, ясна, але я не мог болей чакаць. І я не рэзаў па кнізе, а проста адсоўваў гэтую рудую скуру, хай сабе і аддзіраючы прыклеенае. Пасля склею зноў. Грунтоўна і старанна.

Ён, урэшце, адстаў. Я зірнуў у прасвет і заўважыў, што там нібы нешта жаўцее. Дзе пінцэтам, а дзе і пальцамі я цягнуў, варушыў і паступова выцягнуў гэтае жоўтае…

…І амаль крыкнуў, уражаны, калі на стол перада мною лягла, урэшце, складзеная ўдвая стужка пергаменту. Доўгая стужка, на якой былі раскіданы літары, напісаныя старажытным, чорным і парудзелым атрамантам. Інкаўстам, як называлі яго продкі ў тыя часы.

Я тут жа змераў пергамент. Даўжынёю ён быў, як разгорнеш, у 63 сантыметры, шырынёю — у 49 міліметраў. Літары былі раскіданы, як ім хацелася, але нават там, дзе яны складалі радок (заўсёды пад пэўным вуглом да палоскі), — я нічога не мог зразумець. А між тым гэта не магло быць адвольнай камбінацыяй знакаў, бо суседнія радкі гучалі так:

Прынамсі, адно слова Finis было зразумелае. І слова тое было лацінскае. І азначала яно «канец». Але варта было перайсці да суседніх кавалкаў, напісаных родненькай нашай кірыліцай, і адразу выходзіла лухта накшталт такога:

Скажыце, вы чулі калі-небудзь пра слова, якое пачынаецца з цвёрдага знака, або пра цвёрды знак, які выгодна размяшчаўся пасля галоснай? Я — не.

І я чытаў, і ўсё гэта гучала, як у звар'яцелага рабіна, што чытае беларускую кнігу на яўрэйскі манер, з канца.

А чорт! А чаму і сапраўды не ўявіць, што гэта напісана «з канца», наадварот. Скажам, метадам, які тады лічыўся дасканалай шыфроўкай, а цяпер перайшоў у карыстанне дзяцей, калі яны гуляюць у таемныя суполкі.

Тады першай літары алфавіта павінна адпавядаць апошняя.

А — гэта я, а я — гэта а.

Гм, вось і адпаведныя кавалкі «яа». І яшчэ «яа». І яшчэ. Значыць, гэта «ая». Падобна на тое, што канчаткі прыметнікаў жаночага роду, тыпу «тоўстая», «дурная». Ну што ж, у гэтым нешта ёсць. Цалкам магчыма, што гэта і ёсць дзіцячыя хітрыкі «літарэі», калі алфавіт дзялілі напалам, першую палову пісалі злева направа, а другую справа налева, пад ёю, і пасля замянялі літару з верхняга радка літарай з ніжняга і наадварот.

Што ж, паспрабуем і мы.

Колькі ж гэта ў яго было літар у старабеларускім алфавіце? Ну, у часы Кірылы Тураўскага было сорак дзве. Але нават ужо ў той час амаль не ўжывалася літара  — дзерв. А ўжо да XVІ стагоддзя і пагатоў.

Шыфравальшчык наўрад ці ўжываў яшчэ й такія знакі, як юсы простыя і ётаваныя. Выкраслім і іх. Літары «от», «ксі», «псі» не былі ў пашане ў старажытных беларусаў, асабліва ў мірскіх дакументах. Продкі вызначаліся рацыяналістычнасцю і схільнасцю спрашчаць непатрэбна складаныя рэчы. Што ім было ў аўтаматычна перанесеных з грэчаскага алфавіта знаках? Падумаеш — «ксі» ў слове «Аляксандр»? Можна і дзвюма літарамі напісаць.

Я доўга думаў над тым, ці ўжываў мой чалавек такія літары, як «зяло», «і дзесяцірычнае», «фіта», «яць» і г.д. І вырашыў, што не ўжываў. Замест іх цалкам можна ўжыць звычайныя з і ф. А яму трэба было як мага спрасціць сваю справу.

Такім чынам, складзены мною «алфавіт шыфравальшчыка» набліжаўся да сучаснага беларускага алфавіта, з тым выключэннем, што ў ім не было літар э (яе ў той час увогуле не было) і, вядома, ў. Бо кірылаўскі алфавіт яе не ўжываў, і мы нават не ведалі б, ці існаваў такі гук у нашай тагачаснай фанетыцы, каб не ўскосныя меркаванні і каб не беларускія кнігі, што пісаныя арабскім шрыфтам, які мае і дз, і мяккае ць, і шмат іншых рэчаў такога роду.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)