Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 147
Перейти на страницу:

Аркуш быў па ўсёй форме складзеным і завераным у натарыуса запаветам, па якім грамадзянін Мар'ян Пташынскі, на выпадак раптоўнай смерці, завяшчаў усё сваю маёмасць другу, грамадзяніну Антону Космічу, з умовай, каб азначаны Косміч утрымліваў былую жонку вышэйпамянёнага Пташынскага на ўвесь час яе хваробы.

— Што ў яе? — спытаў Шчука.

— Рак, — сказаў я. — Ляжыць у Гомелі.

— Значыць, другі сэнс гэтага «на час хваробы» — да смерці, — сказаў Клепча.

— Ну нашто ж так, — сказаў Шчука. — Пазваніце, Клепча, да нас, хай навядуць у Гомелі даведкі пра стан, як яе?.. пра стан Юліі Пташынскай.

Не паспеў лейтэнант пакласці трубку, як пачуўся званок у дзверы, і сэрца маё зноў упала ад неверагоднай раптоўнай надзеі. А пасля тупа забалела, бо гэта быў усяго толькі той чалавек, якога бачыў з чамаданчыкам на беразе Романі. Я здагадаўся, што гэта, мабыць, медыцынскі эксперт.

— Што-то вы, Ягор Апанасавіч? — спытаўШчука.

— Хацеў, каб хутчэй даведаліся аб выніках ускрыцця, а мне па дарозе, ну і…

— То што выявілася?

— Аніякіх слядоў гвалтоўнай смерці, — сказаў нізенькі румяны лекар.

— Што ж яго, анёл божы?

— Магчыма. У яго два мікра і адзін інфаркт. Завал сэрца — вось прычына. Мабыць, стаяў у чаўне і тут здарылася. Упаў у ваду і захлынуўся.

— Чаго ж ён адзін ехаў?! — у роспачы крыкнуў я.

— Ягоная справа, — буркнуў Клепча.

— Ясна, што ягоная. І ніколі, ніколі ён не бярогся! Ніколі!

— Што за карціны прапалі? — спытаў Шчука.

— Гэта і падазрона, — сказаў я. — Каб кралі — кралі б іншыя. Гэту. Гэту. Гэту. Ім цаны няма. А тыя дзве — поўная лухта, толькі што не новая. «Хрыстос у Эмаусе», нямецкай школы канца мінулага стагоддзя, і англійская «Кромвель ля магільнай ямы Карла І». Гэтую ён у Кіеве ў ЦУМе купіў адразу пасля вайны.

— Помню я гэтую карціну, — раптам сказаў Шчука, — доўга яна ў іх на сцяне вісела. Пашкоджаная крыху ўнізе. Кромвель у паланкіне сядзіць.

Я вылупіў вочы:

— Ну й памяць!

— Памяць прафесійная.

— Дакладна. Прадзёртая была. Ён рапараваў. Вялізныя дуры, яркія. «Кромвель» гэта «пад Рэмбранта наддае». Ён іх не цаніў.

— То, можа, не разабраліся? — спытаў лекар. — Убачылі, што вялікія, у вочы кідаюцца — ну і ўзялі.

— А чаго тады не ўзялі яшчэ чаго? — сказаў раптам «цывільны». — Вось. Грошы. І шмат нешта грошай.

Грошай было восемсот дваццаць рублёў.

— Мо спяшаліся? Не ведалі? — спытаў Клепча.

— Гэта барыгі па мастацтву, — сказаў я. — Хоць сёе-тое, ды разумеюць. Не ўзялі б яны гэтых карцін. Можа, другое. Мо не цаніў, то прадаў. Яму дзеля жонкі былі патрэбны грошы.

— І тое, — сказаў Шчука, — хай нашы пашукаюць па антыкварыятах.

…За акном ужо ляжала сутонне, і мы збіраліся ісці, калі зазваніў тэлефон. Клепча зняў трубку.

— Так… Так… Дзякуй вам.

— Што такое? — спытаў Шчука.

— Званілі ад нас. Юлія Пташынская памерла пяць дзён таму…

Выгляд у яго быў надзіва значны. Ён глядзеў на мяне.

— …і якраз у намеркаваны дзень смерці мужа. Ц-цік-кава… Мо і карціны… для адводу вачэй.

Чырвань кінулася мне ў шчокі. Толькі тут я зразумеў, як можна расцаніць увесь гэты недарэчны, страшны збег абставін.

— Слухайце, Клепча, не будзьце быдлам!

— Ну-ну!

— Ён мае рацыю, Якубе, — сказаў Шчука. — Гэта быў найлепшы ягоны сябар.

— Адзіны і назаўсёды, — глуха сказаў я. — І я да канца жыцця рабіў бы толькі за хлеб, абы выбіць дзеля яго яшчэ год жыцця. А калі вы лічыце, што я такая пачвара, якая можа брата за шэлег забіць, то ведайце: тут няма нічога, што пасля смерці Мар'яна не павінна было б быць аддадзена музею на ягонай радзіме.

— Хто гэта ведае? — ужо тонам ніжэй спытаў Клепча.

— Я гэта ведаю. Так што калі я тут чымсьці і разжывуся, то гэта дзвюма сабакамі. З маімі раз'ездамі гэта зусім не патрэбна, але я іх не кіну, я іх буду трымаць, пакуль не памруць… у… памяць…

У мяне ўжо душыла ў горле ад крыўды і ад непрыязні да гэтага чалавека. Уратаваў мяне Шчука, іначай гэта чорт ведае чым магло скончыцца.

— Бярыце сабак і нясіце ў машыну, — буркнуў ён. — Памажы, Клепча. І змоўч урэшце, халера на цябе… Прабач, Косміч, я зараз закіну вас дадому. Хата будзе яшчэ некалькі дзён апячатаная. Пасля атрымаеш ключ, каб гэта ліквідаваць. Я дастану вам машыну, каб перавезці ўсё гэта, як завяшчаў нябожчык.

— Нябожчык, — сказаў я, — значыць… няма надзеі, што не ён.

— Няма, — сказаў Шчука. — На жаль, няма.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)