Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 255 256 257 258 259 260 261 262 263 264
Перейти на страницу:

— Атрымліваць асалоду ад свабоды, — параіў князю Габрыэль. — Я ўпэўнены, што гэта працягнецца вельмі нядоўга.

Радзівіл засмяяўся. Невяроўскі, які трымаў у руцэ астатнія лісты, збіраўся пакласці іх на столік каля дзвярэй і выйсці, але Багуслаў яго спыніў.

— Давай сюды, Яне, — загадаў ён і, узяўшы карэспандэнцыю, пачаў праглядаць адрасатаў.

Гідліва адкінуў убок некалькі папер, дзе пабачыў патрабаванні выплаціць даўгі ад крэдытораў, і пакінуў каля сябе лісты з пячаткамі, на якіх красаваліся радзівілаўскі арол і французскія лілеі.

— «Нашаму найдаражэйшаму і найлюбімейшаму кузэну — прынцу Радзівілу», — здзіўлена прачытаў ён зварот, напісаны рукой юнага караля Людовіка XIV.

Гэта быў генеральскі патэнт на службу ў французскім войску, да якога прыкладаўся казначэйскі ліст ад рэгенткі, які гарантаваў князю 30 тысяч ліўраў штогадовага даходу і выплату ўсіх дарожных выдаткаў на падарожжа ў Парыж.

— Я прыму прапанову кардынала Мазарыні, — вырашыў Багуслаў. — Пан Пуцята ўжо мала валасы на сабе не рве з-за вэксаляў, аплаціць якія патрабуюць мае крэдыторы, і нешта не вельмі суцяшаецца тым, што ільвіную долю гэтых даўгоў складаюць выдаткі, зробленыя мной для турэцкай вайны… Давядзецца іх аплаціць не турэцкім, а французскім золатам, і справа з канцом!

Ліст з радзівілаўскай пячаткай быў, вядома ж, ад кузэна Януша. Князь, мабыць, ужо страціў надзею вярнуць брата дадому, таму яго пасланне ўтрымлівала толькі кароткі пералік апошніх навін, але такіх, ад якіх у Радзівіла, калі ён прачытаў, валасы ўсталі дыбам.

— Януш піша, што пасля разгрому польскага войска казацкія атрады з’явіліся і ў нас, на Літве, — разгублена сказаў ён Любянецкаму, які цярпліва чакаў, пакуль князь скончыць чытаць. — Гетман Кішка захварэў, на каронных паноў ніякай надзеі, таму абавязак абараняць Літву лёг на плечы майго кузэна… Упалі Пінск, Мазыр… і — чорт пабірай! — гнеўна закрычаў ён, дачытаўшы ліст. — Казакі ўжо падбіраюцца і да майго Слуцка!

Радзівіл разгублена апусціў пасланне і нервова захадзіў па пакоі. Яго напружаны твар аж пашарэў пад грузам невясёлых думак, якія цяпер мітусіліся ў галаве. Любянецкі і Невяроўскі, які так і прыкіпеў да дзвярэй, трывожна назіралі.

— Што ваша княжацкая міласць думае рабіць? — ціха спытаў Габрыэль, калі Радзівіл нарэшце апусціўся ў крэсла, мабыць, вырашыўшы нешта важнае.

Багуслаў адказаў не адразу, але так упэўнена, што слугам адразу стала зразумела, што сваіх рашэнняў князь змяняць не будзе.

— Я вырашыў, што няма чаго ваяваць за трыдзевяць зямель, калі вайна стаіць у цябе на парозе, — сказаў ён, беручыся за пяро. — Я вяртаюся дадому!

ЭПІЛОГ

Быў пагодлівы восеньскі дзень, калі Радзівіл і слугі шчасліва сышлі на бераг у Гданьску. На прыстані князя сустрэў пан Пуцята ў кампаніі Яна Сасноўскага і са шчаслівымі рыданнямі кінуўся яму на шыю.

— Потым, пане Самуэль, — на імгненне прыгарнуўшы выхавацеля да грудзей, Багуслаў рашуча адхіліў яго, бо падчас падарожжа ледзь не звар’яцеў ад трывогі за лёс сваіх уладанняў. — Адразу расказвай, якія навіны дома!

Навіны аказаліся значна лепшымі, чым чакаў князь. Янушу ўдалося арганізаваць у Літве паспяховы супраціў казацкім атрадам, а пану Сасноўскаму і дасланым яму на дапамогу радзівілаўскім палкам пад кіраўніцтвам Саковіча — разбіць войскі палкоўніка Сакалоўскага, які спрабаваў захапіць Слуцк.

— За крок ад бяды стаялі, літасцівы князь, — скорагаворкай тарабаніў Пуцята, трушком бегучы за Радзівілам, які хутка ішоў да карэты. — Вядома, боем узяць Слуцк казакам не ўдалося б, бо нездарма ж архітэктар Піркен так папрацаваў над яго фартыфікацыямі. Але была змова гарадской галыцьбы, якая дамаўлялася адчыніць вароты казакам… Пасля перамогі некалькіх тых здраднікаў пан Сасноўскі павесіць загадаў.

Князь спыніўся.

— Змова супраць мяне? — здзівіўся ён. — Гэта з якой прычыны? У маіх уладаннях ніхто і ніколі праваслаўных не ўціскаў.

— А з той самай, з якой уся Украіна за вілы ўзялася, — уздыхнуў пан Пуцята. — Бунту тым нягоднікам захацелася. І крыві! Але сваёй нап’юцца — князь-гетман з імі цырымоніцца не будзе! У радзівілаўскіх уладаннях зараз, праўда, ціха — там самі праваслаўныя папы мір сцерагуць. А каталіцкія магнаты зброяй той мір здабываюць, за свой кошт падрыхтаваўшы войска, бо ад Кароны дапамогі чакаць не даводзіцца… Вось і пан Саковіч, хай яму бог здароўя дае, спехам сабраўшы ўласны атрад з такіх жа галаварэзаў, як і сам, душыць разбойніцкія зграі, якія адбіліся ад казацкага войска дзеля пажывы, нібы пацукоў. Вось і мой родавы хутар у іх адбіў. Ох, а я, стары дурань, яшчэ калісьці марыў, каб гэтаму буяну кат адцяў галаву!

1 ... 255 256 257 258 259 260 261 262 263 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)