Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 255 256 257 258 259 260 261 262 263 264
Перейти на страницу:

— І не толькі Літве, — уздыхнуў Стэфан. — Таму што Рэч Паспалітая мае не двух, а трох сыноў: палякаў, літоўцаў і русінаў. Калі першыя — гэта родныя сыны, другія — пасынкі, то трэція, выглядае, і зусім сіроты! Хіба не польскімі стараннямі ад былой вялікай Русі засталіся толькі абломкі — такія ж слаўныя, як і рэшткі разбураных манголамі Залатых кіеўскіх варот, і такія ж няшчасныя… Але, дасць бог, усё гэта зменіцца. Павінна змяніцца!

Нямірыч адправіўся дадому, а Радзівіл, як і планаваў, — у Гаагу.

х х х

Сталіца Злучаных Правінцый падалася князю прыгожай, як заўсёды, але на яе ціхую і вытанчаную арыстакратычнасць ужо наклала адбітак праўленне юнага амбітнага штатгальтара Вільгельма ІІ Аранскага. Той, нягледзячы на гнеў аскетычных пратэстанцкіх царкоўнікаў, адрадзіў у сваёй сталіцы публічныя тэатральныя прадстаўленні (да гэтага іх цішком ставілі толькі ў штатгальтарскім палацы) і дазволіў акцёрам выступаць на гарадскіх плошчах. На яго думку, гэта павінна было дадаць бляску яго двару і свецкасці краіне. Абураныя пастары надрываліся ў гнеўных казанях і, заручыўшыся падтрымкай уплывовых дэпутатаў Генеральных Штатаў, спрабавалі працягнуць праз іх закон і забараніць пастве наведваць гэтыя прадстаўленні, не марнаваць часу, які можна з карысцю праводзіць у малітвах ці за працай. А штатгальтар, скарыстаўшыся тым, што ўвага грамадскасці была прыкаваная да баталій у парламенце, рыхтаваўся да вайны з магутнай арыстакратычнай партыяй. Яна не падзяляла жадання прынца зрабіць Злучаныя Правінцыі каралеўствам, а сябе — яго каралём.

Штатгальтарскі двор таксама ліхаманіла ад такіх новаўвядзенняў. Мабыць, таму нічога добрага з радзівілаўскай паездкі не выйшла.

Але прычына была не толькі ў палітыцы. Калі Агнесе Аранскай стала вядома аб паводзінах Карла Сцюарта ў Брусэлі, дык і любоўныя прыгоды Радзівіла таксама не засталіся для яе таямніцай. І на першай жа сустрэчы яна выказала князю ўсё, што думае пра яго «вялікае каханне», а затым звярнула свой гнеў і на спадкаемца англійскай кароны. Карл таксама знаходзіўся ў Гаазе, і на сваю галаву наведаў нявесту амаль адначасова з Радзівілам.

Сцюарт прыняў сваю паразу з філасофскім спакоем чалавека, сэрца якога цалкам свабоднае.

— Давядзецца падпарадкавацца маці і пасватацца да дачкі герцага Арлеанскага, хоць гэтая дзяўчына больш нагадвае ландскнехта, — уздыхнуў Карл, калі яны з Радзівілам пакінулі палац штатгальтара і завярнулі ў лес развеяцца пасля непрыемнай размовы. — Чуў, што і вы, прынц, збіраецеся ўступіць у шлюб з Шарлотай дэ ла Форс?

Ад адказу Радзівіла выратавала жонка штатгальтара, якая таксама гуляла цяністымі алеямі і, убачыўшы брата, падышла павітацца.

— Сястра, — усміхнуўся прынц Уэльскі, клапатліва папраўляючы плашч на яе плячах. Нягледзячы на летнюю пару, надвор’е было прахалодным. — Усю раніцу шукаю твайго мужа і ніяк не магу знайсці.

— Дарма шукаеш, — сказала Марыя, сыпануўшы збожжа сваім улюбёнцам — двум прыгажунам-паўлінам, якія хадзілі за ёй як шчанюкі. — Ён ад сваёй актрыскі так рана ніколі не вяртаецца. Калі хочаш яго ўбачыць, прыходзь да мяне пасля вячэры — сёння мая чарга цешыцца яго ўвагай.

Ад нечаканасці прынц закашляўся і красамоўна паказаў вачыма на Радзівіла.

— Ну і што? — здзівілася прынцэса. — Калі мой муж не трымае ў таямніцы сваіх прыгод, навошта ж мне пра іх маўчаць?

— Сястра вашай высокасці — незвычайная жанчына, — сказаў Багуслаў, калі прынцэса пайшла. — Жадаў бы і сабе такую ж цярплівую жонку.

— Для маёй спадарожніцы жыцця цярпенне таксама не будзе лішнім, — адазваўся прынц.

Радзівіл уважліва паглядзеў на яго. Спадкаемца англійскага трону яму заўсёды кагосьці нагадваў, але Багуслаў ніяк не мог зразумець, каго менавіта. Цяпер ён зразумеў — сваімі звычкамі Карл Сцюарт быў вельмі падобны да яго самога.

— Я ведаю дзвюх прыгожанькіх краль, якія жывуць недалёка ад Рыбацкага моста, — прапанаваў ён, хаваючы ўсмешку, выкліканую гэтым адкрыццём. — Можа, наведаем іх сёння вечарам?

Прынц Уэльскі з радасцю прыняў прапанову.

х х х

Вярнуўшыся ў сваё найманае жытло пасля вясёлых прыгод са спадкаемцам англійскага трону, Радзівіл знайшоў пакет лістоў, якія прыйшлі ў яго адсутнасць. Адзін быў ад Шарлоты дэ ла Форс. Дзяўчына стамілася чакаць замужжа і, не жадаючы быць пасмешышчам у вачах свецкага кола, якое ўпарта перадавала ёй плёткі пра бурнае асабістае жыццё жаніха, сама разарвала заручыны.

— Ну, усё, — прачытаўшы пасланне, паскардзіўся Багуслаў Габрыэлю Любянецкаму. — Ні нявесты, ні каханкі. І што ж цяпер рабіць?

1 ... 255 256 257 258 259 260 261 262 263 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)