Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 101
Перейти на страницу:

Я мог бы сказаць яму, што вось яна й аддзяка, але я хацеў, каб гэта зрабіў сам рабі, бо калі б зрабіў ён гэта, дык яно было б першай азнакай, што ён бароніць сябе. Але рэбэ Ёшуа ўмачыў кавалачак хлеба ў напой з горкіх траў і працягнуў Юду Іскарыёту й сказаў, кажучы: Што робіш, рабі хутка.

Так спраўдзілася слова Люцыпара, які сказаў Юду, так хоча твой настаўнік, каб ты яму здрадзіў, дык здрадзь; і я падумаў, што чую глумлівы сьмех Люцыпара, але яго нідзе ня было відаць; і я адвярнуўся ад рэбэ Ёшуа, бо падумаў, хто здраджвае гэтак самому сабе, той сапраўды прапаў.

Сёньня я пытаюся ў сябе, а ці сапраўды ён здрадзіў сабе? Альбо ж ці не палягае веліч рабі на тым, што ён прайшоў да канца, які бачыў перад сабою? І што было б зь яго, калі б ён не адкінуў ад сябе паняверку, якую я ўнушаў яму?

А Юду Іскарыёта я адвёў убок пасьля трапезы й сказаў яму: З тваіх трыццаці срэбранікаў пакінь мне адзін за тое, што я прамаўчаў, калі Сымон Пётр спытаўся ў мяне.

Разьдзел дзевяты. У якім кандыдат Айцэн спазнае сілу слова, асабліва калі яно скіравана супроць жыдоў

Хто можа быць весялейшы за чалавека, які шчасьліва прайшоў праз выспыты? Ён пачувае сябе так, быццам у яго з сэрца ссыпаўся цэлы мех каменьня, ён радасна галялёкае, ну, хай сабе й не на ўсё горла, але глыбока ў душы, і можа вырваць паўтузіна дрэў, быццам яны тоненькія бадылінкі.

Пры ўсёй палёгцы й ажыўленасьці юны Айцэн, цяпер ужо амаль магістр, ні ў якім разе не забывае, каму запазычыўся на аддзяку: у першую чаргу Богу, ад якога йідзе ўсялякая ласка й мілата, у другую й пры гэтым адразу й шчыльненька за першай свайму сябру Лёйхтэнтрагеру. Богу ён прысьвячае прыгожую малітву, у якую ўкладвае ўсё, што ім рухала да, падчас і ў канцы экзамена, а было тое — вялікі страх, які Бог зьняў зь яго, і пустата ў галаве, якую Бог якраз у патрэбны момант запоўніў найвучонейшымі думкамі, і ўпакоранасьць сэрца, якую даў яму Бог, каб ён правільна ўразіў ёю герства прафэсароў і дактароў унівэрсытэта й на чале ўсіх добрага доктара Марцінуса й магістра Мэланхтона. Да таго ж яшчэ й файны вершык, складзены ім у добрай Лютэравай спохватцы:

Пара экзаменаў прайшла, табе, мой Бог, за ўсё хвала. Ад Бога жджы найлепшых рад, пабожны пане кандыдат, і Бог паможа даць адказы на ўсе твае пытаньні зразу. Дык слава Госпаду тварцу — і Духу й Сыну і Айцу.

Зусім іншае зь ягоным сябрам Гансам. Цуд раптоўнага азарэньня ведамі праз анёльскую прысутнасьць ясна ўказвае на тое, што ён, Ганс, быў прыладай у руках Госпада, параўнальнай толькі з добрымі анёламі, пра якіх ён, добры кандыдат Айцэн, так трапна далажыў на сваім экзамене, бо яны per definitionem ёсьць слугі, пасланцы й прычындалы Бога; праўда, сам Лёйхтэнтрагер выяўляе сабою, хоць крыкам крычы, вельмі малое падабенства з такога роду анёламі. Дык як жа яму аддзячыць? Грашыма? Але торбачка на нацельным паяску моцна схуднела, асабліва пасьля таго, як ён мусіў аплаціць магістарскую бэнц-папойку герства студэнтаў, якія праседжваюць такую самую лаўку, што й ён, тым часам як за вокнамі весела грае сонейка й пяшчотна вышчабечваюцца птушкі, а таксама герства інструкторэс, якія чыталі курс па historia сьвету й правільным законе божым; і ён, мусіць, павінен будзе пазычыць грошай у свайго сябра Ганса на аплату дарогі, калі, вядома, ня ісьці на паклон да жыдоў і ня браць у іх пад высокі чынш ці пад заклад палатна й шэрсьці ў лаўцы дарагога таты, дай яму, Божа, лёгенькага скону й вечнага шчасьця.

— Ганс, — кажа ён, — дарагі Бог, мабыць, задаволіцца малітвай і яму пахвальным вершыкам, але чаго хацецьмецца табе за тое, што пасабляў мне ў маёй патрэбе?

Лёйхтэнтрагер, як што закрычаў першы певень, сонна блямкае павекамі й разглядае юнага Айцэна, які стаіць перад ім у кашулі з голымі лыткамі, і кажа:

— Калі б твая душа была менш каштоўная за душы ўсіх пастараў, што куды ні плюнь — усюды яны, я сказаў бы, што, мусіткі, — яе. Але такіх тузін на грош, яны — як сонная рыба на рынку.

Айцэн пакрыўджаны; несьмяротныя душы добрых хрысьціян, ягоная таксама, не прадмет для такіў ганебных жартаў.

— Я сур'ёзна, — кажа Лёйхтэнтрагер. — Я й сам ня ведаю, чаго мудохаюся з табою: ты ні герой, які наперадзе адважна парываецца ў бой, ні той, хто мае дар зьбіраць вакол сябе людзей, а думкі твае круцяцца па ўезджаных каляінах; але, можа, менавіта такія й пакліканы ўзьдзейнічаць у часы мізэрнасьці, бо што нам тыя твае Аляксандры й Сакраты, калі нават неба над намі, здаецца, ня вышэй за гэтую вось столь.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)