Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 246 247 248 249 250 251 252 253 254 ... 260
Перейти на страницу:

Трываючы нечуваны бум, збройная індустрыя краіны прагнула новых інвестыцыяў. Тых немалых сродкаў, што кілеры зараблялі за мяжой, надта не хапала. Мудры Грымучы Зьмей зьвярнуўся ў міжнародныя інстанцыі па дапамогу. Канешне, ня дзеля вытворчасьці зброі, а з прычыны недароду, які быццам бы напаткаў краіну. Дыпламаты за мяжой давялі, што, калі такая дапамога ня будзе аказаная, дык народ вымра, і тое ляжа на далікатнае сумленьне сусьветнай супольнасьці. Дапамога была аказаная. Першы і самы буйны транш у валюце дыктатар, не марудзячы, пусьціў на вытворчасьць навейшае (лазернай) зброі. Гэта была цуд-зброя. Кожны кілер мог весьці хуткастрэльны агонь нават у натоўп на плошчы або на вуліцы. Мушка ў каляровым прыцэле з начным бачаньнем, пэўным чынам запраграмаваная, аўтаматычна выбірала цэль з улікам ідэйнасьці і палітычнай заангажаванасьці ахвяры. Лабараторыю, якая вынайшла той цуд, дыктатар узнагародзіў у поўным складзе. Усе — ад дырэктара да апошняй прыбіральшчыцы і шафёра сталі Героямі нацыі, або «зьмеевікамі», як іх клікалі па навуковаму.

У той жа прыкладна час была вынайдзеная і яшчэ болей дзівосная зброя — віртуальная куля. Варта было ёй у каго-небудзь трапіць, як ахвяра зьнікала, бы растваралася ў паветры, не пакідаючы ні сьледу, ні дыму. Менавіта з тае пары ў сьвеце пачалі зьнікаць людзі, — без знаку і сьледу. Ніводны пракурор, ніводны сьледчы не маглі здабыць жадных улікаў. Сьведак не было таксама. Ніхто нічога ня чуў, нічога ня бачыў. Гэта была вяршыня тэрарыстычнае мары. Багатыя краіны Захаду і Усходу пачалі паляваць на мудрых вынаходцаў краіны Арлоў. Найлепшы сродак у такіх выпадках — класічны: калі нельга зьнішчыць, дык льга перакупіць. Як ні ўзнагароджваў Грымучы Зьмей сваіх збройнікаў, тыя неўзабаве сьцямілі, што не аднымі ўзнагародамі жыве чалавек. На Захадзе жылі і яшчэ шмат чым, мелі куды болей і лепшага. Сьпярша застаўся ў камандзіроўцы на Захадзе, куды паехаў, адзін з лепшых кілераў. Пасьля на Усход зьбег вучоны, ён жа вядомы акадэмік і сакрэтны выведнік. Гэты, апроч уласных мазгоў, прыхапіў з сабой надзвычай важныя зьвесткі. Паводле адной з іх, для таго, каб забіць чалавека, ня трэба ў яго нават цэліць. Даволі за сотню міль ад яго набраць на кампутары пэўны код, і чалавек умомант зьнікаў, раствараўся ў віртуальнай прасторы. Гэтак аднойчы на пачатку вясны зьнік і дыктатар, мудры і вялікі Грымучы Зьмей. Быў, сядзеў за сталом, падпісваў чарговы пук высокіх указаў і — зьнік. На стале засталася адно залатая асадка. Затым загадкава зьнік і ягоны наступнік — малады Шыпучы Зьмяёнак. Можа, таксама стаўся ахвярай, а можа, ірвануў кіпці ў Бермудскую афшорную зону — бліжэй да сваіх банкаўскіх рахункаў. Слаўны праект «Букет ружаў» з таго часу непапраўна завяў.

Арліная Народна-Дэмакратычная Рэспубліка зазнала нечуваны заняпад. Пачаўся голад, міжнацыянальныя ды міжканфесійныя разборкі. Родзічы шматлікіх кілерскіх ахвяраў запатрабавалі суду над выканаўцамі даўніх і сьвежых тэрактаў. Пранырлівыя, журналістыя ды папарацы раскапалі сакрэтныя архівы, дзе накапалі нямала імёнаў славутых у краіне людзей з іх вельмі непрывабнымі справамі. Грамадскасьць запатрабавала суду і пакараньня. Тады ж выявілася і пэўная несправядлівасьць лёсу гэтых людзей. Калі імі ганарылася нацыя, тады яны змушаныя былі заставацца інкогніта, а як справа дайшла да адказнасьці, дык іхнія імёны выдрукавалі ўсе газеты. Без карысьці засталіся і шматлікія высокія ўзнагароды. Тое было крыўдна і несправядліва, людзі абураліся. Але што ў сьвеце ёсьць справядлівае?

Абы ціха

Памфлет

Кажуць, беларусы — дурныя людзі. Я з гэтым нязгодны. Як і кожны нацыянал-патрыст, я паважаю ўласны народ і лічу яго самым мудрым на сьвеце.

На самой справе — столькі гадоў без уласнай дзяржавы, без нацыянальнай палітыкі праіснаваць на прахадным падворку Еўропы, прайсьці праз столькі войнаў, рэвалюцыяў, паўстаньняў і захавацца. Ня зьнікнуць. Ня страціць свае мовы, пры нагодзе абараніць свой гонар (успомніце ВАВ). Тут мала аднае мудрасьці, тут трэба адмысловы талент ды боскае блаславеньне, спрыяньне сілаў, зямных і нябесных.

1 ... 246 247 248 249 250 251 252 253 254 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)