Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 243 244 245 246 247 248 249 250 251 ... 260
Перейти на страницу:

Але во чорная сіла саступіла, даючы месца новай. Тады пачалі вінаваціць нядаўніх абвінаваўцаў, катаў ды суддзяў. Віна гэтых была ва ўсіх навідавоку, наконт іх ні ў кога не ўзьнікала сумненьня. Ды тыя і ня ўпарціліся — адразу прызналіся ва ўсім: білі, судзілі, стралялі. Але ж — верылі! Верылі ў ідэю, якая на той час валодала ўсімі — і правымі, і вінаватымі. А вернік, як здаўна вядома, таксама чалавек зацяты і ўжо таму ня можа быць вінаваты.

Новы суд тое апраўдапьне прызнаў слушным. Бо і суддзі таксама верылі ў сваю ідэю і не хацелі памыляцца. Упарты Маўклівец рэагаваў на ўсё з разуменьнем, але і з трывогай. Чарговы касьмічны цыкл сканчаўся, зачынаўся новы, значыць, належала чакаць зьмены. Толькі якой? Таго мудры Упарты Маўклівец яшчэ ня ведаў.

Тым часам прадчуваньне зьмеыаў неслася ў паветры, гудзеў народ на вулках і ў крамах, дзе менела тавараў і расьлі цэны. Дыктатар занепакоіўся і прыняў меры. Паколькі хлеба, масла і бензіну ён даць ня мог, дык даў адмысловы ўказ пасадзіць і падсудных, і суддзяў, і правых, і вінаватых. Каб у адпаведнасьці з папулярнай на Захадзе ідэяй дэмакратыі нікому не было крыўдна. Тысячы людзей селі ў вязьніцы, яшчэ болей калонамі павалакліся на Поўнач, да вечнай мерзлаты, якая дужа спрыяла скарачэньшо арыштанцкага кантынгенту. Адно было кепска, што ў вечнай мерзлаце не было як даць рады штабялям трупаў, і тыя ляжалі там, не гніючы. I закапаць іх не было як. А галоўнае — там побач адзін з адным ляжалі суддзі з падсуднымі, пракуроры з рэцыдывістымі, што, канешне ж, ня лезла ні ў якія вароты. Ні савецкія, ні фашыстоўскія. Належала становішча выпраўляць.

Як памыляліся, так і выправілі — рашуча і хутка. На гэты раз арыштавалі ўсіх пракурораў, катаўнікоў і суддзяў, дзейнасьцю якіх было дужа абуранае грамадства. Але толькі да той пары, як пачалі іх судзіць. Бо вядома ж, калі не вінаватыя ахвяры, дык, мабыць, вінаватыя іх каты.

Каты, аднак, ніколі не бываюць вінаватыя — таго чамусьці ніколі ня ведалі людзі. Упарты Маўклівец, канешне ж, усё прадчуваў. Калі пачалі судзіць, усе, бы па камандзе, сказалі, што выконвалі загад. Не хацелі, а выконвалі; таму хай судзяць тых, хто аддаваў загады. Але ж тыя, што аддавалі загады, не забілі нікога. Нават не кранулі пальцам — завошта ж было іх судзіць?

Мусіць, усё ж дыктатар ды яго памагатыя былі людзі разумныя. Яны хутка даўмеліся, што так можна дачакацца і якой неспадзёўкі. Таму найлепш, калі адказнасьць за ўсё добрае і кепскае зрабіць калектыўнаю. Як і належыць — надаўшы дэмакратычныя формы Закону. Толькі тады льга будзе не турбавацца і спаць спакойна.

Закападаўчы кангрэс склікалі дужа прадстаўнічы. Тысячы мужчынаў усіх узростаў сабраліся ў вялізнай спартовай залі. Спатрэбіўся прэзідыум, у які прыйшло некалькі сотняў, што шчыльнымі шэрагамі расьселіся на сцэне. Упарты Маўклівец, зірнуўшы на іх, сьціпла ўсьміхнуўся: усё было зразумела. Ужо і ў прэзідыуме ім цесна, а як станецца ля карыта? Гэтым кормным парсюкам з неспатольным маладым апетытам ня ўнікнуць бойкі. Значыць, доўга тое не праіснуе.

Быў прыняты строгі закон, які прадугледжваў усё. Цяпер караць належала адно вінаватых; невінаватых караць забаранялася. Хто вінаваты, а хто не — тое вырашаў суддзя са згоды начальства. Плакаць і енчыць у камерах дазвалялася колькі заўгодна, але не прасіць літасьці. Літасьць уважалася за найбольшае злачынства з боку суддзяў. Пратэставаць супраць мясцовага начальства дазвалялася толькі з яго пісьмовага дазволу і не бліжэй за пяць кіламетраў ад ягоных будынкаў. За дазвол на тое адказвалі ўсе інстанцыі, за забарону — ніхто. У тым палягаў галоўны выразьнік новага, дэмакратычнага часу. Усё тое было новае і даволі загадкавае.

Увечары Упарты Маўклівец пагартаў на паддашшы свае тоўстыя кнігі і хутка натрапіў на пэўны адказ. Чорная касьмічная сіла пакрысе саступала з неба, за ёй насоўвалася новая. Упарты Маўклівец ужо ведаў, што тыя чорныя хмары там не зьнікаюць ніколі. Ён хіба не здагадваўся, што генеруюцца яны зусім ня ў космасе, а на зямлі. Толькі ўплываюць з космасу, куды па чарзе і вяртаюцца.

Такім чынам хмара прыходзіць і хмара зыходзіць, зрабіў няыовую выснову Упарты Маўклівец і загарнуў сваю самую тоўстую кнігу.

1 ... 243 244 245 246 247 248 249 250 251 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)