Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 127
Перейти на страницу:

Аднойчы Гарошкі ехалі з Баранавіч на грузавіку і дзяўчынка заснула. Муж не зумысна, а проста з-за неахайнасці паклаў малую ў кузаў на салому. Туды якраз выходзілі газы ад матора — машына трапіла замежнай маркі з крытым кузавам.

Міналі гады. Памёр муж.

Выпусцілі Паўла — зламанага чалавека, камяк нерваў. Сысціся з Любай ён не змог і неўзабаве загінуў ад гарэлкі — захлябнуўся ў звычайнай лужыне.

Люба жыла з блізнятамі, цяпер яны хадзілі ў дзевяты клас, а яна працавала ў нашым горадзе загадчыцай дыетсталовай. Сёння якраз была выхадная.

У апавяданні Любы прагучала яшчэ шмат падрабязнасцей з яе першага замужжа. Мабыць, каб уваскрэсіць Сашу Матросава і расказаць яму пра Макарэвічаў, то і ён зняў бы перад імі пілотку. Аднак пра іх людзі нічога не ведалі.

Гэта быў рэдкі выпадак, калі само жыццё давала аўтару гатовую схему і асноўных тыпаў для твора. Тут не нарыс трэба было выводзіць, а — раман, ды я ж — не раманіст! На жаль, гісторыю трэба перадаваць якому-небудзь пісьменніку...

Чорт на яго, а мо ўзяцца за справу самому?

3.

Яшчэ па дарозе ад Любы Гарошка я загарэўся новай кніжкай. Пра яе толькі думаў і ў наступны дзень. Ува мне, як кажуць, настаў «пункт кіпення». Але ж неадкладна садзіцца і пісаць новы твор не мог, бо дамоў завітаў на некалькі дзён.

Цяпер у Маскоўскім навукова-даследчым інстытуце псіхалогіі я вучуся на курсах павышэння кваліфікацыі. Вось ужо год жыву ў сталіцы, пару гадзін у дзень слухаю лекцыі, а рэшту часу — сядзі, пішы, чытай — нішто мне не перашкаджае. А зараз у мяне канікулы.

За адзін дзень я накідаў нарыс на пяцьсот радкоў для мінскага часопіса, адправіў у рэдакцыю ды вырашыў: вярнуся ў Маскву — адразу вазьмуся за тэму Макарэвічаў. Покуль што пра гэта нікому — ні слова. Ото ж будзе фокус: пісаў, пісаў навукова-папулярныя брашуры для таварыства «Веды», а тут: раз — і раман!

Па складаных законах сувязі псіхікі чалавека з яго фізічным станам у мяне з'явілася ўжо добра знаёмая ўзбуджанасць — мой арганізм падрыхтаваўся да новага твора.

Люблю такія моманты творчага ап'янення!

Нібы ты зноў скончыў інстытут ды адпраўляешся на работу поўны жудасна рамантычнага хвалявання ад навізны, якую маеш спазнаць, а на душы — бытта першы раз закаханы.

Знаёмыя часта прапапуюць тэмы. Надзённыя, Вострыя. Цікавыя. Не хачу людзей крыўдзіць, абяцаю ўсё выкарыстаць. Дзівакі. Каб усё было так проста! Адно тады парад мы слухаем, калі супадаюць з нашымі жаданыямі. Можа падбіць на кніжку толькі той жыццёвы факт, сюжэт, што з'явіцца як бы сімвалічным выказнікам пачуццяў і думак, якімі перапоўненая твая душа.

Мне самому даводзілася паспытаць несправядлівасці. I бачыў я людскія беды, жудасці вайны. Але калі б усё гэтае па парадку апісаць, атрымалася б няскладная, супярэчлівая, без пачатку і канца рэч, якую ніхто не змог бы дачытаць да канца.

I раптам шчаслівая выпадковасць — званок з мінскай рэдакцыі: давалі магчымасць расказаць людзям пра гераізм, цвёрдасць духу, заблытаныя ды нялёгкія шляхі майго пакалення ў лаканічна тыпізаванай гісторыі жыцця шматпакутнай кабеціны. Толькі над гэтай біяграфіяй папрацуй. Не хапала ў ёй шмат элементаў, але ж навошта фантазія?

Цалкам ахоплены гэткімі разважаннямі, я пераходзіў вуліцу ля свайго дома. Раптам страшэнна завішчэла гума колаў ды прымусіла мяне прачнуцца — перада мной аднекуль вынырнула і навісла тупаносая аграмадзіна аўтобуса. Наступіў такі момант, калі ў чалавека нараджаецца здольнасць паскоранага ў тысячу разоў мыслення. I вось дзіва — у жудаснае імгненне я падумаў не аб сям'і, не аб дзецях, якія застануцца сіротамі. З роспаччу я гатовы біцца з аўтобусам, што не дасць напісаць кніжку, і надта пашкадаваў — загіне бясцэнны матэрыял пра Макарэвічаў!

На шчасце, выратавалі добрыя тармазы ў машыне. Успацелы, бы ўдараны токам, выскокваю на тратуар ды ўздыхаю з палёгкай.

4.

Жонка — на рабоце, Марынка — у школе, а я з самага рання — да сваіх нататкаў, выразак са старых газет ды часопісаў, якія мелі адносіны да вайны. Усё гэта зараз я складваю старанна ў асобную папку — збіраю матэрыял, каб узяць з сабой у Маскву. Ранейшыя тэмы гэтага не патрабавалі — ні адна фраза, ні адзін факт адгэтуль мной не быў скарыстаны. Здымкі, фашысцкія загады, дробныя рэчы: лагерныя нумары, няўклюдныя цацкі, зробленыя нейкім палонным для абмену на кавалак хлеба, пажоўклыя лісты дзённікаў мяне ўраз перанеслі амаль на дваццаць гадоў назад. От дзіва — колькі гадоў прайшло ад вайны, а варта адно сутыкнуцца з якім-небудзь дакументам, што звязаны з тым перыядам, як зноў пачынаеш жыць ёю. Што ж, эмацыянальны напал пачуццяў у людзей тады быў незвычайны, вайна як бы ўядалася нам не толькі ў мазгі, нават — у косці. Ёсць пра што цяпер успомніць.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)