Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 127
Перейти на страницу:

Па дарозе ішла маладзіца з хлопчыкам. Малы роў на ўсю вуліцу. Люба падалася за імі і палюбавалася.

— Ты чаго румзаеш? — захацелася ёй пагаварыць з малым.— Перастань, бо міліцыянера паклічу!

Малы сціх ды павярнуў да яе галаву. У сур'ёзных вачанятах, на вейках яшчэ дрыжалі слязінкі.

— А оты я не табе плацу, а — маме сваёй, от! — выпаліў.

Ёй стала надта смешна — ой, які цудоўны жэўжык!

— Нічога, нічога,— супакоіла яна маладзічку, калі тая стала прасіць прабачэння за наследніка. У голасе незнаёмай Люба выразна адчула захапленне арыгінальнасцю сына.

Няўжо і ў яе будзе такі, няўжо і яна будзе так ганарыцца? Божа, каб толькі хутчэй!

Люба ўжо і слухаць не хацела ні пра вайну, ні пра шпіёнаў, ні пра здраду Паўла, ні пра што іншае.

У час родаў, вядома, яна не раз праклінала мужа. Але неўзабаве Люба, стомленая, абяссіленая і шчаслівая ды крыху ўжо іншая — бытта дабавілі ёй дзесяць гадоў — ляжала на бальнічным ложку. Каля яе — малое: родны, бездапаможны камячок. Маладой маці ўсё здавалася, што яно галоднае.

— Ладна, даю вам яшчэ дваццаць мінут! — строга сказала сястра і знікла.

Побач сядзеў Павел. На яго з усіх куткоў глядзелі жанчыны, муж губляўся і шаптаў ёй:

— Разумееш, атрымаў тэлеграму. Ведаю, аб чым яна, а разарваць баюся. Гадаю: арол ці рэшка. Нарэшце адкрываю. Дачка... Кальнула такое пачуццё — бытта атрымаў тройку на выпускным экзамене!

— А цяпер?

— Ужо — усё роўна! Мама мне напісала: няхай будзе адна дачка, а то ў нашай сям'і ўсё хлопцы ды хлопцы... Як жабяня яна яшчэ ў нас... Ну, выздараўлівай...

— Павел, а вайна будзе?

— Што ты?! Хіба на нас адважыцца хто напасць? Сіла якая!

— Так і перад фінскай гаварылі!—умяшалася Любіна суседка па ложку.

— То было тады, а то — цяпер. Нам жа вайна непатрэбная, ці не так? — даводзіў Павел.

З гэтым і паехаў.

А праз пару тыдняў немцы перайшлі граніцу. Павел заскочыў да яе ў Паўлішкі, каб толькі кінуць:

— Любачка, бяры Святланку ды хутчэй — на ўсход! За мяне не хвалюйся — скора вернемся! Я нават свой кубак схаваў у траве ля лагера і на сасне зрабіў знак! Гэта мы толькі адступаем, бо нашыя паркі адсталі! Хто меў чым страляць, пайшоў на захад! I ўвогуле нічога кепскага не думай — усё роўна пераможам!

Такі быў яе Павел, такім яго запомніла.

А далей — трагедыя адступлення, жахі бамбёжак. Маці сваім целам не раз і не два закрывала ад куль і асколкаў дачку. Раны, хваробы...

Дайшла Люба толькі да Бабруйска, і дарогу перарэзалі нямецкія танкі.

Голад. Прыніжэнне жонкі савецкага афіцэра пад акупацыяй, чаканне кожную хвіліну арышту і смерці...

Стойка трымаецца Люба Макарэвіч. Яна неўзабаве — партызанская сувязная.

Аднойчы на вуліцы маладую бежанку сустрэў Паўлаў камандзір палка ўжо ў форме ўласаўскага палкоўніка.

— А-а, Люба Макарэвіч?! Прывітанне, прывітанне! Разам з тваім мужаньком у палон трапіў. Яму снарадам развярнула жывот. Сядзелі з ім доўга ў віленскім лагеры. Але твой гаворыць — памру, а немцу служыць не буду. От дзівак! Дубіна! Відаць, нямецкі снарад не ўсё сталінскае нутро з яго вырваў!.. Зрэшты, шкада хлопца. Што, думаеш, у мяне няма сэрца? А думаеш, не разумею, як страдаеш па мужу?.. Ты — свая стала: столькі разам з маёй жонкай выцерпела ў нейкіх задрыпаных Паўлішках!.. Напішы запіску, перадам — неўзабаве буду зноў у Вільні. Хай бы падыхаў, калі такі дурань, ды цябе шкада...

Люба — да партызан на нараду. Тыя загадалі:

— Пішы, няхай уступае ва ўласаўскую армію, падбярэ людзей, зброю, колькі адно зможа, і пераходзіць з цэлай групай да нас, нам спатрэбіцца!

Люба напісала так, што муж не зразумеў.

«Пасля гэтага ты мне больш не жонка, а — прадажная шкура! Цябе я і ведаць не хачу!» — адказаў ён запіскай.

Люба — у Вільню. Павел не падышоў нават да калючага дроту, не прыняў яе цяжка здабытых сухароў.

Наплакаўшыся, жанчына вырашыла — памірацца пасля вайны.

У Бабруйску аддала паўтарагадовую дачку бабцы, а сама — у лес! Гісторыі яе баявых дзеянняў хапіла б на пяць поўнаметражных фільмаў.

Нарэшце немцаў прагналі.

Мінуў год-другі. Дарэмныя пошукі Паўла. Сумна і невыносна цяжка здаровай і прыгожай маладзіцы ў дваццаць пяць год быць адной на свеце. Люба выйшла замуж за былога начальніка штаба партызанскай брыгады — старшыню райспажыў-саюза Гарошку. Яны пераехалі ў наш горад, дзе Люба нарадзіла блізнят.

Раптам знайшоўся Павел! Ён — за Уралам у лагеры. Што рабіць? I тайком ад мужа яна стала пасылаць яму пасылкі. Даведаўся Гарошка. У парыве гневу пачаў біць жонку. Стаў зганяць злосць і на дзіцяці «здрадніка».

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)